У Талачыне віталі вясну (+фота)
Масавым гуляннем у Талачыне ў мінулую суботу закончыўся масленічны тыдзень.
Работнікі раённага Цэнтра культуры і творчыя калектывы Славенскага і Звяняцкага сельскіх Дамоў культуры, Аболецкага Дома фальклору падрыхтавалі праграму з конкурсамі гульнямі, удзельнікі якіх паказалі свае спрыт, смеласць і знаходлівасць. Вакальны калектыў “Славяначка” са Славеняў хораша спяваў, а прыгажуні ў нацыянальных касцюмах з клуба “Сям’я” частавалі прысутных нацыянальнымі стравамі — мачанкай з блінамі, капустай з грыбамі, каўбасой з халодным, збітнем на травах і іншымі прысмакамі. Вясёлыя “Звяняцкія суседкі” павесялілі народ прымаўкамі і цікавымі гульнямі.
Знайшла многа прыхільнікаў латарэя, арганізаваная майстрамі раённага Дома рамёстваў, карысталіся попытам іх вырабы. Цацкі для дзяцей і атракцыёны прывезлі на свята госці з Оршы і Віцебска. Дзеці з задавальненнем каталіся на конях.
У гандлёвых палатках Талачынскага райспажыўтаварыства і элеватара можна было набыць кандытарскія вырабы, фрукты, напіткі, бліны, гарачы чай, кашу… Попытам у гаспадынь карысталіся насенне і зямля пад расаду.
Кульмінацыйным момантам свята стала спальванне чучала Масленіцы.
Марыя ХМЯЛЮК.
У Талачыне віталі вясну (+фота),
А для кого был вообще праздни?В 11.00 люди стали собираться, а праздник уже закончился Правильно сказали для галочки, да и смотреть нечего было и в10.00.Няма таго ,што раньше было. Очень хороший фильм “Как молоды ма были”люди того поколения умели и отдать и работать
Конечно такие ограничения это явный перебор , тем более и погода была не самая благоприятная , нужно учитывать ментальность разных людей , тем более простые труженики этого заслужили. Праздник провели- галочку поставили. На майские праздники ограничений не делают,а на древе-языческий праздник ни капли спиртного, где логика.
На первом фото,стол,блины,бутылка,а в торговле-день трезвости.
Все праздники в Толочине свели на нет различными ограничениями.