Куды мы водзім і возім дзяцей?

28 февраля 2017 10:21

Аднастайнасць штодзённага жыцця — пад’ём, праца, абед, праца, вячэра, адбой — здольная ўвагнаць каго хочаш у дэпрэсію і прывесці да духоўнай дэградацыі асобы, занізіць самаацэнку чалавека, зрабіць яго абыякавым да ўсяго, або раздражнёным і незадаволеным. А выхадныя,  якія зноў і зноў праводзяцца на канапе ці ў хатніх клопатах, паскараюць гэты працэс. Ратуюць ад нуды, абуджаюць радасць жыцця і дапамагаюць развівацца захапленні або наведванне забаўляльных мерапрыемстваў і паездкі па незнаёмых мясцінах.

І калі даросламу лягчэй уцекчы ад будзённасці (напрыклад, у якую-небудзь кнігу), то дзеці або яшчэ не могуць гэтага зрабіць (не ўмеюць чытаць), або ім увогуле забаронена выкарыстоўваць той ці іншы спосаб уцёкаў (камп’ютар, доўгі прагляд тэлевізара). Якія ж культурныя і забаўляльныя праграмы звычайна арганізоўваюць бацькі для сваіх дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ў Талачыне? Куды іх водзяць або возяць?

Перш за ўсё, напэўна, трэба назваць раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. Выбар заняткаў для дзяцей тут вельмі шырокі. Што да выхадных дзён, то па суботах разнастайныя гурткі (лепка з гліны, танцы, спевы, шашкі і шахматы) працуюць  з раніцы і да 16 гадзін. А для бацькоў, якія прывялі дашкольнікаў і чакаюць, пакуль закончацца заняткі, часам праводзяцца лекцыі і гутаркі на тэмы выхавання (апошні раз, напрыклад, была гутарка з псіхолагам пра цацкі: як правільна выбіраць іх у краме, як навучыць дзяцей трымаць свае рэчы ў  парадку і г. д.). Калі лекцый няма, можна проста глядзець тэлевізар.

Такім чынам, большая частка першага выхаднога дня напаўняецца для дзяцей карыснымі і займальнымі заняткамі, зносінамі з равеснікамі не толькі са свайго дзіцячага сада ці школы, і прыемных уражанняў хопіць ім да вечара, а атрыманыя навыкі, можа быць, спатрэбяцца і ў далёкай будучыні.

Удзяляе ўвагу дашкольнікам і раённы Цэнтр культуры: па суботах тут праходзяць заняткі вакальнай групы “Маленькие звездочки”, а па нядзелях — харэаграфічнага калектыву “Кнопочки”.

Заўважнаю падзеяй заўсёды становіцца прыезд якой-небудзь выставы ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей, цырка, заапарка. Асабліва цікава дзецям, калі выстаўляюцца жывёлы ці насякомыя. Заўсёды цікавы паход на прыроду – у парк, на рэчку, а з улікам таго, што ў розную пару года прыродныя аб’екты выглядаюць па-рознаму, наведаць іх можна некалькі разоў за год.

Сезонныя забавы. Зімовыя гульні, на жаль, з-за кліматычных умоў у апошнія гады становяцца ўсё менш даступнымі. З-за малой колькасці снегу сёлета горка каля райвыканкама нядоўга мела прывабны выгляд, асела, абсыпалася, абкрышылася і набыла нейкі брудны колер. Цяжка ляпіць крэпасці і фігуры розных персанажаў: тонкі слой снегу ўздымаецца да самай зямлі, і шары з яго атрымліваюцца брудныя.

Весялей летам. У мінулым годзе ўдалыя спробы арганізоўваць вольны час дзяцей па выхадных, калі спрыяла надвор’е, рабілі работнікі культуры: гульні ў гарадскім скверы, паказ мультфільмаў у Цэнтры культуры з прапановаю выканаць па выніках прагляду творчыя заданні да наступнай, праз ты-дзень, сустрэчы, забаўляльная праграма (сумесна з прадпрымальнікамі) каля гандлёвага цэнтра. Ідэя відавочна вартая таго, каб з надыходам лета працягваць працу над яе ўвасабленнем у жыццё.

Апошнім часам забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, прымеркаваныя да святаў, арганізоўвалі прадстаўнікі прыватнага бізнэсу, але пакуль што гэта было таксама эпізадычна, і гаварыць пра нейкія тэндэнцыі і традыцыі не выпадае.

Вось, напэўна, і ўсе магчымасці, даступныя жыхарам і гасцям нашага райцэнтра. Для населенага пункта такога маштабу гэта ўпаўне нядрэнна. А калі дазваляе кашалёк, можна наведваць іншыя гарады. Паркі атракцыёнаў у Оршы і Круглым, Магілёўскі абласны тэатр лялек і заасада, праз дарогу ад заасада мемарыяльны комплекс з ваеннаю тэхнікай, мемарыяльны комплекс са стылізаванымі ваеннымі збудаваннямі ў Крупскім раёне…

Аб’ектаў, якія не пакінуць абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых, безліч, былі б толькі сродкі і час на іх наведванне.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Куды мы водзім і возім дзяцей? ”

  1. сельчанин , 18 марта 2017 , 9:50

    Як казаў І.Губерман:
    “Что-то у страны моей в утробе
    С собственной природой не в ладу:
    Школа убивает вкус к учебе,
    А работа – рвение к труду.”.
    Толькі не “работа”, а “зарплата.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене