Дзейнасць свайго ўчастковага старэйшыны і кіраўнік Валосаўскага сельвыканкама ацэньваюць станоўча

2 марта 2017 15:30

21 лютага ў Валосаўскім сельвыканкаме прайшла справаздача ўчастковага інспектара міліцыі Батурына В. У. перад насельніцтвам па выніках работы за 2016 год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня сельвыканкама Картавіцкая А. А., начальнік РАУС Барвянкоў С. К., сакратар сельвыканкама, сацыяльны педагог школы, старэйшыны населеных пунктаў.

Віталь Уладзіміравіч паведаміў, што ў мінулым годзе на тэрыторыі сельскага Савета па лініі ўсіх службаў раённага аддзела ўнутраных спраў выяўлена 12 злачынстваў (у 2015-м было 8), па 9 фактах устаноўлены падазроныя. Асабліва цяжкіх злачынстваў здзейснена 3 (усе раскрыты): забойствы двух чалавек у Новым Сяле і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць, у Мяшкове. Здзейснены 4 цяжкія злачынствы (таксама раскрыты ўсе): незаконнае набыццё і захоўванне зброі і боепрыпасаў жыхаром вёскі Раздольная (3 факты) і крадзеж зерня службоваю асобаю ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс”.

Адміністрацыйных правапарушэнняў зарэгістравана 48. Сярод іх дробнае ху-ліганства, ужыванне алкаголю ў грамадскім месцы ці з’яўленне ў п’яным выглядзе, прычыненне цялеснага  пашкоджання або іншыя гвалтоўныя дзеянні, дробны крадзеж маёмасці, невыкананне абавязкаў па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетніх у начны час за межамі жылля і некаторыя іншыя. У сферы сямейна-бытавых адносін выяўлены 22 адміністрацыйныя правапарушэнні.

З улікам аналізу злачыннасці і правапарушэнняў за мінулы год, паведаміў дакладчык, у бліжэйшы перыяд неабходна працягваць адпрацоўку асоб, схільных да асацыяльных паводзін і сямейна-бытавога гвалту, асоб, якія нідзе не працуюць і не вучацца, садзейнічаць грамадзянам у працаўладкаванні,  працягваць работу па прафілактыцы крадзяжоў маёмасці з жылля, дачных дамоў і падворкаў, у тым ліку з прыцягненнем старэйшын населеных пунктаў, выяўляць асоб, схільных да здзяйснення крадзяжоў.

Начальнік РАУС даў рэкамендацыі па некаторых аспектах забеспячэння правапарадку, назваў напрамкі дзейнасці, на якія неабходна звярнуць увагу ў бліжэйшы час, нагадаў пра неабходнасць трымаць у полі зроку асоб, якія часова пражываюць на тэрыторыі Савета ў сувязі з будаўніцтвам свінакомплексу “БелДан”, весці тлумачальную работу з насельніц-твам па пытаннях абароту алкагольнай прадукцыі.

— У сувязі з прынятымі ў лістападзе мінулага года зменамі ў патрабаваннях да захоўвання фізічнымі асобамі алкаголю для асабістых мэт трэба памятаць, што, нягледзячы на зняцце асобных абмежаванняў, самагонаварэнне па-ранейшаму застаецца па-за законам і караецца штрафам, — паведаміў Сяргей Канстанцінавіч.

Віталь Уладзіміравіч працуе ўчастковым на працягу года. Старшыня сельвыканкама і старэйшыны далі станоўчую ацэнку яго дзейнасці, паведамілі, што інспектар адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, заўсёды аператыўна рэагуе на звароты, ведае ўчастак, і жыхары таксама ведаюць свайго ўчастковага.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене