Талачынскім прадпрыемствам ДЭУ-8 пройдзена выпрабаванне маразамі, пачалося тэхнічнае пераўзбраенне

7 марта 2017 10:47

У апошнія гады дарожныя і камунальныя службы маюць менш клопатаў зімою дзякуючы нячастым і неінтэнсіўным ападкам, але застаецца верагоднасць узнікнення непрадбачаных сітуацый з-за маразоў, а таксама падкідвае лішнія задачы старое дарожнае пакрыццё, якое патрабуе месцамі рамонту, а месцамі і замены. Мы пацікавіліся ў начальніка ДЭУ-8 (дарогі М1/Е30 і Р19) Сяргея Рыгоравіча Яшчука, як прайшоў для прадпрыемства перыяд найбольш нізкіх тэмператур сёлетняй зімы.

— Работы вяліся ў цэлым у штатным рэжыме, — расказаў Сяргей Рыгоравіч. — Толькі давялося мабілізавацца і напружана папрацаваць, калі ўзнікла праблема з разгрузкаю прывезеных па чыгунцы 350 тон солі, якая замерзла ў дарозе. Мінусавыя тэмпературы сёлета пачаліся даволі рана, таму нарыхтаванай восенню солі магло б не хапіць, а дастаўка гэтай дадатковай партыі выпала якраз на перыяд моцных маразоў. Калі б везлі адразу з Салігорска да нас, то праблем не было б, але некалькі вагонаў асобным рэйсам не адправіш, далучаюць іх да спадарожных саставаў, перачэпліваюць ад аднаго да другога, калі ж спадарожных не знаходзіцца, атрымліваецца прастой. У выніку вагоны некалькі сутак правялі ў дарозе, і апаражняць іх давялося з дапамогаю адбойных малаткоў. Але гэта яшчэ не горшы варыянт: соль цяпер насыпаецца не напрамую ў вагоны, а ў размешчаныя ў іх вялізныя мяшкі, дзякуючы чаму не адбываецца прымярзання да жалеза. Раней жа, калі сыпалі проста ў вагон, разгрузка патрабавала яшчэ больш сіл і часу.

Акрамя таго, сёлета ўскладнілі жыццё ямкі. Калі за студзень мінулага года іх было залатана 25 квадратных метраў, то за сту-дзень 2017-га — 650. Паўплывалі на гэта перапады тэмператур і старэнне пакрыцця:

— Матэрыялы аджываюць сваё. Напрыклад, тэрмін службы бітуму — 8 гадоў, і пасля, хочаш не хочаш, ён пасыплецца. Так што мы на пэўным этапе нават не паспявалі разаграваць у патрэбных аб’ёмах СОМС (рускамоўная абрэвіятура, “складированная органо-минеральная смесь” — матэрыял для ямачнага рамонту, які разаграецца да вязкага стану), вымушаны былі ў дадатак да сумесі, якую рабілі самі, прывозіць літы асфальтабетон з Мінска. А гэта дадатковыя расходы, карэкціроўка бюджэту, давялося перакінуць частку сродкаў, першапачаткова прызначаных на ўтрыманне дарог у летні час.

З больш прыемных клопатаў дарожнікаў — рэалізацыя мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмаю тэхнічнага пераўзбраення РУП “Віцебскаўтадар” на 2017 год. На гэтыя мэты ў цэлым па ведамстве запланавана выдзяленне 2275650 рублёў (тут і далей цэны ў дэнамінаваным варыянце), з іх для ДЭУ-8 — 128800 рублёў.

Рэалізацыя праграмы ўжо ідзе: набыты і ўведзены ў эксплуатацыю рэцыклер асфальтабетону (устаноўка для разагравання вышэйзгаданай сумесі СОМС), з найбольш значных абнаўленняў матэрыяльна-тэхнічнай базы, якія яшчэ будуць зроблены, — набыццё касілкі і ўзвядзенне ангара для захоўвання пясчана-солевай сумесі (у цяперашні час яна захоўваецца проста на абгароджанай пляцоўцы і для абароны ад ападкаў накрываецца).

Паспяховае ўвасабленне ў жыццё ўсіх планаў па тэхпераўзбраенні зробіць дзейнасць прадпрыемства больш эфектыўнаю і паспяховаю.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Талачынскім прадпрыемствам ДЭУ-8 пройдзена выпрабаванне маразамі, пачалося тэхнічнае пераўзбраенне ”

  1. участок Коханово Речки проезжаешь на второй передаче а местами вообще на первой, 25 минут надо чтобы доехать от речак до коханова. водители по этому участку дороги со слезами ездят.Примите меры.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. Калиновский , 8 марта 2017 , 21:49

    А без привозного из Минска асфальта пустить грейдер от Волосово до Высокий Городец слабо? Участок в 4 км нужно приезжать на второй передаче максимум,безобразие!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене