Талачынскі райаграсэрвіс шмат у чым з’яўляецца прыкладам для аналагічных прадпрыемстваў вобласці

14 марта 2017 13:57

Калегія ААТ “Віцебскі аблаграсэрвіс”, прысвечаная вясенне-палявым работам і вынікам працы за мінулы год, прайшла 10 сакавіка на базе ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс”. Удзел у яе рабоце прынялі генеральны дырэктар Віцебскага аблаграсэрвіса Заікін В. У., намеснік генеральнага дырэктара Беззубёнак П. П., кіраўнікі і спецыялісты райаграсэрвісаў вобласці.

Перш чым пачаць пасяджэнне, госці пазнаёміліся з вытворчымі аб’ектамі прадпрыемства. Экскурсія была праведзена не проста дзеля цікаўнасці, яна мела вялікае практычнае значэнне, паколькі па некаторых напрамках дзейнасці вопыт Талачынскага райаграсэрвіса варты пераймання. У прыватнасці, Пётр Беззубёнак высока ацаніў той факт, што прадпрыемству ўдалося наладзіць рамонт паліўнай апаратуры, і цяпер да нас прыязджаюць з гэтай мэтаю з іншых раёнаў.

Са станоўчага боку была адзначана арганізацыя сістэмы аховы працы (наяўнасць клеткі для напампоўвання колаў, супрацьадкатных прыстасаванняў, добрае афармленне кабінета аховы працы і інш.). Была звернута ўвага і на пляцоўку для захоўвання тэхнікі: яна абнесена агароджаю, транспартныя сродкі  і земляробчыя агрэгаты расстаўлены акуратна і рацыянальна, плошча выкарыстоўваецца максімальна эфектыўна.

Электрычны молат, плавільная печка, станочны цэх, участак рамонту рухавікоў — абсталяванне райаграсэрвіса дазваляе праводзіць розныя віды рамонту, не звяртаючыся ў іншагароднія спецыялізаваныя арганізацыі. І, дарэчы, на гэтым абсталяванні ёсць каму працаваць, сітуацыя з кадрамі стабільная.

Людзей, як паведаміў дырэктар прадпрыемства Віктар Шчуплянкоў, сёння хапае, браць, як гэта бывала калісьці, першага сустрэчнага, радуючыся таму, што хоць нехта прыйшоў на працу, ужо не трэба.

У ходзе пасяджэння прадстаўнікі раёнаў абмяняліся вопытам па разнастайных напрамках дзейнасці (рамонт тэхнікі, пошук запчастак, набыццё ўдабрэнняў, выплата падаткаў і інш.), атрымалі рэкамендацыі па рашэнні тых ці іншых праблемных пытанняў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Талачынскі райаграсэрвіс шмат у чым з’яўляецца прыкладам для аналагічных прадпрыемстваў вобласці, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене