Вачамі спажыўца: удача пільнуе нас на кожным кроку. Толькі не заўсёды ўсміхаецца

15 марта 2017 13:09

Разнастайных латарэяў і рэкламных гульняў становіцца больш з кожным днём: іх прапаноўваюць нам аператары мабільнай сувязі, аўтазапраўкі, вытворцы прадуктаў харчавання, гандлёвыя сеткі. Прыемна, што апошнім часам пашыраецца такі від акцый, для ўдзелу ў якіх не трэба спецыяльна ўкладваць грошы, набываючы латарэйны білет ці нейкую дарагую рэч (у канцы мінулага года, напрыклад, адзін мабільны аператар разыгрываў аўтамабілі сярод тых, хто купіў смартфон, а такая пакупка, як вядома, па кішэні далёка не кожнаму ўладальніку патрыманай машыны, які марыць пра аўто з салона). Каб атрымаць шанц на выйгрыш, бывае дастаткова проста зарэгістравацца на сайце і, звыкла набываючы тыя ці іншыя тавары штодзённага ўжытку і карыстаючыся тымі ці іншымі паслугамі, аўтаматычна станавіцца ўдзельнікам розыгрышу.

Акрамя ўсім вядомай еўраоптаўскай акцыі “Удача в придачу”, сярод падобных “халяўных” (ці часам “умоўна халяўных”) нядаўніх розыгрышаў  можна прыгадаць наступныя: летам пакупнікі аднаго наймення марожанага, якія не ленаваліся ўводзіць на сайце коды з абгортак і захоўваць гэтыя абгорткі да канца акцыі, мелі магчымасць атрымаць папаўненне балансу свайго мабільнага тэлефона, выйграць аўтамабіль і іншыя, больш дробныя, прызы; у пачатку гэтага года адзін аператар мабільнай сувязі (не вышэйзгаданы, які разыгрываў аўтамабілі, а іншы) падзяліў 50 мільёнаў бясплатных хвілін і столькі ж бясплатных мегабайтаў інтэрнэт-трафіку паміж абанентамі, якія ў лістападзе-снежні 2016-га адправілі адпаведныя USSD-запыты (у выніку 117 тысяч абанентаў, сярод якіх, дарэчы, і аўтар гэтых радкоў, атрымалі кожны па 425 бясплатных хвілін унутры сеткі і 124 тысячы — па 403 мегабайты трафіку), а таксама раздаў 10 айфонаў, вызначыўшы іх уладальнікаў метадам падбору выпадковай камбінацыі пранумараваных шароў); “Беларуснафта” ўжо даўно практыкуе штомесячны розыгрыш аўтамабіляў, падарожжаў і іншых прызоў сярод тых, хто проста запраўляецца і купляе тавары на яе запраўках (каб атрымліваць шанцы, неабходна стаць удзельнікам праграмы лаяльнасці, адзін раз набыўшы спецыяльную картку для накаплення бонусных балаў).

Ва ўмовах такога латарэйна-рэкламнага націску, напэўна, няпроста выжываць адзіночным крамам і менш паспяховым гандлёвым сеткам. Узяць, напрыклад, Талачынскае райспажыўтаварыства. Па стане на 4 лютага ва ўніверсаме “Талака” літр 1,5-працэнтнага малака “Вкусное” (Віцебск) каштаваў 1 рубель 9 капеек, кілаграм цукру “Городейский” — 1 рубель 80 капеек, а ў “Еўраопце”, да якога ад “Талакі” два крокі, на цэнніках гэтых самых прадуктаў значыліся адпаведна лічбы 77 капеек і 1 рубель 69 капеек.

Аналагічную розніцу можна прывесці і па іншых таварах. Знешні выгляд агародніны і садавіны ў той дзень таксама быў на карысць “Еўраопта”, а значыць, менавіта туды і пойдзе пакупнік. Асабліва той, які сабраўся зрабіць пакупак на суму ад 10 рублёў, бо ён ведае, што такім чынам стане ўдзельнікам гульні “Удача в придачу”, атрымае шанц выйграць аўтамабіль, грашовую суму, ці які-небудзь іншы прыз, які прыдумаюць арганізатары.

У цяперашні час цікавая акцыя праводзіцца “Беларуснафтаю”. Яе кліенты (фізічныя асобы, якія набываюць паліва і іншыя тавары на запраўках) атрымліваюць магчымасць набыць брэндавыя (адной вядомай замежнай маркі) дарожныя, універсальныя, жаночыя сумкі, сумкі для ноўтбукаў, рукзакі са значнаю скідкаю. Нядаўна закончылася аналагічная акцыя, у рамках якой прадаваліся са скідкаю міні-наборы інструментаў (таксама брэндавыя), сцізорыкі і ліхтарыкі. Праўда, кошты на некаторыя найменні нават са скідкаю былі супастаўляльныя з рознічным коштам (без скідкі) на аналагічныя тавары (але не такіх вядомых вытворцаў) у іншых гандлёвых кропках. Ды і самі наборы інструментаў выглядалі бессэнсоўнымі для аўтамабіліста (зрэшты, як і проста для любога мужчыны): некалькі адвёртак, пілка ды жменя галовак для адкручвання балтоў ці гаек. У таго, хто займаецца рамонтам і абслугоўваннем аўтамабіля (ці ў сябе дома — бытавой тэхнікі) самастойна, ёсць вялікія наборы паўнацэнных інстументаў для сур’ёзнай работы, а таму, хто баіцца сам свячу памяняць, не патрэбны інструменты ні прафесійныя, ні аматарскія. Што ж да цяперашняй акцыі з сумкамі, то тут выгада, здаецца, больш відавочная: на сайце аднаго вядомага беларускага вытворцы сумак і скургалантарэі (называць яго не будзем, каб не атрымалася антырэклама) аналагічныя вырабы на 5 і больш рублёў даражэйшыя, а тыя, што маюць такі ж ці ніжэйшы кошт, удвая меншыя (не такія ўмяшчальныя).

Увогуле, калі пачаць пералічваць усе акцыі, якімі прынаджваюць нас, спажыўцоў, вытворцы ды гандляры, то складваецца ўражанне, што шчаслівы выпадак падпільноўвае на кожным кроку: куды ні ступіш, што ні купіш — усё можа выліцца ў падарожжа на дваіх, новую машыну, кватэру ці які-небудзь іншы падарунак лёсу. А калі яшчэ і спецыяльна часцей корпацца ў раздзелах накшталт “Акцыі і прапановы” на сайтах вытворцаў і гандлёвых сетак, то колькасць сустрэч з удачаю павялічваецца.

Шкада толькі, што ўсміхаецца яна не так часта, як сустракаецца: звычайна нагадае аб сабе, падражніць — і аддасць перавагу перад табою камусьці іншаму. Хаця, напэўна, так думае толькі той, хто нічога не выйграў, і толькі да таго часу, пакуль не выйграў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Вачамі спажыўца: удача пільнуе нас на кожным кроку. Толькі не заўсёды ўсміхаецца ”

  1. Плешко Борис , 15 марта 2017 , 17:08

    Только не забывайте про сыр,тот который в мышеловке.
    Все лотереи,это развод на деньги.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Лариса Ивановна , 15 марта 2017 , 15:30

    Акции проводятся добровольно , участие не обязательно , а что касается предприятия, какой хозяин, такое и хозяйство. Подумайте кто хозяин райпо и кто Евроопта.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене