Вёсны і здабыткі Лідзіі Навумавай

4 апреля 2017 15:58

4 красавіка Лідзія Андрэеўна Навумава адзначае свой дзень нараджэння. Няма неабходнасці называць нейкія званні, пасады, пералічваць узнагароды гэтага чалавека. Яе ведаюць у раёне, яе імя вядомае на Віцебшчыне і ў рэспубліцы. Адзнакай такой заслужанай павагі да Лідзіі Андрэеўны стаў яе талент спецыяліста і кіраўніка ў працы на зямлі, у прымнажэнні яе багаццяў. Яны пры размеркаванні падзяляліся па ўкладзе кожнага працаўніка. Гэта быў яе прынцып — разам з росквітам зямлі забяспечыць дастатак і заможнасць чалавека, стварыць для яго дастойнае жыццё.

Яна па натуры — стваральнік. Глыбокія веды па яе любімай аграноміі і ў цэлым па галінах сельгасвытворчасці заўжды спалучаліся з асабістым прыкладам у працы. Не раз даводзілася быць на разнарадках, якія праводзіла Л. А. Навумава, справаздачных сходах у калгасе “Перамога”, пры яе гутарках з людзьмі на льняным палетку, збожжатаку, машынным двары. І вось што было незвычайным і неардынарным у яе стылі паводзін. Яна не павучала, не навязвала нейкія абстракцыі, а закасвала рукавы і пачынала па ідучай ад душы патрэбнасці рабіць разам з іншымі. Захоплівалася так, што ні на якія абставіны не звяртала ўвагі.

Неяк мы аказаліся разам ва ўрочышчы Каралькі. Спахмурнела неба, пайшлі аблокі, а ў бабках сабралася на добрую машыну трасты. Лідзія Андрэеўна, нічога не гаворачы, скінула плашч, накінула рабочую спяцоўку і накіравалася да купкі людзей, якія пачалі закідваць снапы ў кузаў. З ахвотай, гледзячы на яе настрой, энергію, уключыліся ў працу і мы…

Заўважна было, як сумуе кіраўнік па гэтакай прыземленай працы, як нестае ёй часу займацца гэтым у калгасе, а потым і дома — з яе ўменнем, разважлівасцю, хваткай.

Зараз, калі сустракаешся з Лідзіяй Андрэеўнай на яе сотках у Талачыне, пераконваешся, якая яна гаспадыня ва ўсім. Зямлі шмат, не кожнаму мужчыне па сілах з ёю спраўляцца, а ў яе ў кожным куточку парадак, кожная расліна і каліўца радуюць дагледжанасцю і шчодрымі пладамі. Потым усё гэтае перапрацоўваецца, раскладваецца па слоіках — і раздаецца ў якасці гасцінцаў і пачастунку сваім родным і знаёмым людзям.

Няма для Лідзіі Андрэеўны і ў цяперашнім жыцці таго, пра што не цікавілася, што б яе не хвалявала. Яна, як і заўсёды, у віры розных падзей, шмат чытае, аналізуе, мае на ўсё свой цікавы погляд, сваё меркаванне.

Любіць гэты час маладой вясны, калі вось-вось усё забуяе, расквітнее зямля — груша прама ў двары, яблыні і вішні ў садзе. І боль на сэрцы, якая цісне больш узімку, пачынае адхлынаць. Паветра, насычанае водарам кветак, абуджае настрой. Пачынаюцца тыя клопаты, праца на зямлі, якія сталі яе прызваннем і, больш таго, жыццём. І гэтае яе найвялікшае шчасце, бо ўсё, што зроблена і робіцца Лідзіяй Андрэеўнай, — гэта для людзей, для роднага, адзінага па прыгажосці ва ўсім свеце талачынскага краю.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене