Партрэт з Дошкі гонару: старшы майстар Талачынскага элеватара Васіль Кірык сапраўдны кошт хлеба спасцігнуў з дзяцінства

11 апреля 2017 13:37

Старшы майстар ААТ “Талачынскі элеватар” Васіль Міхайлавіч Кірык з малых гадоў бачыў, якіх сіл, цярпення і адказнасці патрабуе праца хлебароба: дзяцінства яго прайшло ў Гаршчэўшчыне, бацька кіруе там мясцовым сельгаспрадпрыемствам. Таму сваю будучую прафесію малады чалавек выбіраў не наўздагад, а свядома і, можна сказаць, ідэйна — ведаючы сапраўдны кошт хлеба і адчуваючы жаданне прыносіць карысць грамадству менавіта ў гэтай галіне гаспадарчай дзейнасці, паступіў у Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання на спецыяльнасць інжынер-тэхнолаг па перапрацоўцы і захоўванні збожжа.

— Задача нашага прадпрыемства, а значыць, і мая персанальна — забяспечыць максімальную захаванасць ураджаю, — гаворыць Васіль Міхайлавіч. — З кожным годам нагрузка на элеватар расце. Летась, напрыклад, падчас уборачнай за суткі прымалі да 6000 тон збожжа. І ўсё яно павінна быць аператыўна даве-дзена да належнага стану (ачыстка, сушка) і адпраўлена на захоўванне. Мы не павінны дапусціць страты прадукцыі ці пагаршэнне яе якасці.

На элеватар ён прыйшоў у 2010 годзе, пасля заканчэння вучобы. Спачатку быў майстрам змены, праз год стаў старшым майстрам. Калектыў прыняў новага работніка добра, калегі ўвялі ў курс усіх асаблівасцей вытворчага працэсу, прадпрыемства забяспечыла службовым жыллём. Іншымі словамі, для тады яшчэ маладога спецыяліста былі створаны ўсе ўмовы, у якіх можна паспяхова і з задавальненнем займацца сваёй справаю, набываць вопыт, удасканальваць сваё майстэрства, расці прафесійна.

Праца старшага майстра — гэта праца з людзьмі. У падпарадкаванні ў яго знаходзяцца 25 чалавек, і не-абходна мець яскравае ўяўленне, у дэталях ведаць, чым кожны з іх займаецца, каардынаваць іх дзейнасць, забяспечваючы зладжанае і эфектыўнае функцыянаванне ўсіх вытворчых участкаў як адзінага цэлага.

— Яшчэ адна ўмова павышэння эфектыўнасці вытворчасці — пастаянная мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы, выкарыстанне энергаэфектыўных тэхналогій, паляпшэнне ўмоў працы, — расказвае Васіль Міхайлавіч. — На нашым прадпрыемстве работа ў гэтым напрамку вядзецца пастаянна. З аднаго боку, здаецца, працэс ачысткі, сушкі зерня і адпраўкі яго на захоўванне вычарпальна распрацаваны і ўдасканалены, нічога новага ў ім прыдумаць немагчыма, усё даўно вынайдзена і  адшліфавана да дробязей. Але ў той жа час нездарма існуе выслоўе “няма мяжы дасканаласці”. Замена ручных працэсаў на механізаваныя, асваенне новых крыніц энергіі, павелічэнне прапускной здольнасці аўтамабілеразгрузчыкаў, паляпшэнне бытавых умоў, зніжэнне інтэнсіўнасці ўздзеяння на людзей шкодных фактараў — пастаянна ў нас штосьці ў большых ці меншых маштабах удасканальваецца і абнаўляецца. Зразумела, не само па сабе, а дзякуючы дальнабачнасці, ініцыятыўнасці, гаспадарлівасці кіраўніцтва і інжынерна-тэхнічнай службы, дзякуючы зла-джанай рабоце ўсяго калектыву. І вытворчыя паказчыкі, за дасягненне якіх я занесены на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2015 год, таксама з’явіліся не на пустым месцы: якім бы здольным, энергічным і мэтанакіраваным ні быў той ці іншы спецыяліст, раскрыць свае здольнасці, рэалізаваць патэнцыял і дабіцца заўважных вынікаў яму будзе лягчэй у спрыяльных для гэтага ўмовах. Таму я задаволены, што звязаў лёс з гэтым прадпрыемствам, адчуваю гонар за яго і гатовы далей плённа працаваць разам з людзьмі, з якімі мы робім нашу агульную справу.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



5 комментариев на “ Партрэт з Дошкі гонару: старшы майстар Талачынскага элеватара Васіль Кірык сапраўдны кошт хлеба спасцігнуў з дзяцінства ”

  1. алиса , 14 апреля 2017 , 11:39

    да, некоторых, как говорится, “жаба душит”. Жаба – существо мерзкое, но настроение может подпортить. Трудись, Вася, всяческих благ тебе и твоим близким.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. алина , 14 апреля 2017 , 11:05

    завидуйте молча!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. элеватор , 13 апреля 2017 , 13:39

    вася врёт

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене