Партрэт з Дошкі гонару: аболецкі механізатар Сяргей Жыдкін са школьнай парты — адразу на трактар

12 апреля 2017 15:24

Здаецца, учора гэта было, як ён, выпускнік Аболецкай сярэдняй школы, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымліваў атэстат сталасці, разам з ім і пасведчанне аб атрыманні спецыяльнасці механізатара прама ў сценах роднай школы, а ўжо працоўны стаж Сяргея Жыдкіна налічвае 35 год. Усё ў адной гаспадарцы — сельгаспрадпрыемстве “Абольцы”.

Хацелася, калі заканчваў у 1979 годзе школу, іншага — паступіць у інстытут ці тэхнікум, прадоўжыць вучобу. Яна насамрэч давалася хлопцу з вёскі Маргі лёгка, і ён мог марыць пра значна большае. Але прыйшлося Сяргею па сваім уласным жаданні падпарадкоўвацца абставінам і застацца ў вёсцы. Раптоўна і цяжка захварэў бацька, толькі што быў прызваны на службу ў армію малодшы брат, а яшчэ трое братоў і сястра былі далёка ад дому.

Быў перыяд расставання з домам, калі праз паўгода пасля заканчэння школы і працы ў калгасе яго прызвалі на тэрміновую службу ў арміі. Служыў у Германіі ў роце аховы гарнізона.

У 1982 годзе Сяргей Жыдкін зноў вяртаецца да ранейшай працы, кіруе сваёй любімай тэхнікай — трактарам МТЗ-80, а пазней і МТЗ-82.

З думкай застацца ў роднай вёсцы вяртаецца пасля заканчэння педагагічнага інстытута дзяўчына з вёскі Крывыя Ніна Конюшка. Добрым і шчаслівым лёсам была падрыхтаваная сустрэча гэтых двух прыгожых, працавітых і абаяльных маладых людзей.

Хутка яны ствараюць сям’ю, а гаспадарка выдзяляе ім катэдж па вуліцы Маладзёжнай. Сваёй руплівасцю, уласнымі намаганнямі Жыдкіны даводзяць яго да ладу. На двары вырастаюць дыхтоўныя гаспадарчыя пабудовы, каб паставіць у іх жывёлу, завесці птушку, набыць заможнасць і трывала стаяць на зямлі.

Кожны від работ для Сяргея Віктаравіча заўжды жаданы. У раннюю вясну — з плугам, культыватарам, сеялкай. Адсяваліся — браўся за травы. Хадзіў з касілкай, граблямі. Неяк у калгасе ўзніклі праблемы з прасаваннем сена і саломы ў рулоны. Два прэсы стаялі ў бяздзеянні пад плотам. Чымсьці іншым, як металаломам, іх ніхто і не ўспрымаў. Прыйшоў у гаспадарку новы кіраўнік, выклікаў да сябе Сяргея, каб параіцца, ці можна што прыдатнае з іх зрабіць.

Праз тыдзень Жыдкін быў ужо ў полі, а Аляксандр Кажадуб з задавальненнем адзначаў, наколькі ён (у разы!) пераўзыходзіў дзённую норму. Дамовіліся, што складуць дагавор і ўсё прасаванне кармоў механізатар возьме на сябе аднаго. Так урэшце і атрымалася.

У гаспадарцы з’явіліся якасныя і ў поўным аб’ёме кармы, пайшла прадукцыя. Зажылі людзі, акрыяла вёска. Няпраўда гэта, што адзін у полі не воін. Сяргей Віктаравіч сваімі майстэрствам і стараннасцю сцвердзіў іншую, больш прымальную ў рэальным жыцці, ісціну.

Ён асабіста шмат зрабіў у сітуацыі, калі трэба было ўзначаліць службу па рамонце тэхнікі і падрыхтоўцы яе да веснавых палявых работ. Па сутнасці, па паўгода тры гады запар у асенне-зімовы перыяд выконваў абавязкі галоўнага інжынера. І ў гэтым выключна няпростым выпадку не падвёў, не расчараваў. Тэхніка была падрыхтаваная і паспяхова прайшла агляд.

— Па начах не спаў, — прызнаецца Сяргей Віктаравіч. — Давер ёсць давер, яго трэба апраўдваць. За кожную адзінку тэхнікі і машын было сваё перажыванне. Гэта каштавала мне немалога здароўя, але не шкадую, што прыняў прапанову інжынераў райсельгасхарча, сабраў людзей, аб’яднаў іх агульнай мэтай. Па-іншаму нічога не атрымалася б. Разам мы адвялі прадпрыемства ад той мяжы, калі бяздзеянне, абыякавасць закончыліся б поўным правалам у рабоце…

Такія ж засяроджаныя на працу з Нінай Мікалаеўнай, завучам мясцовай школы, яны і дома. Як гаворыцца, дом — поўная чаша. У асабістай гаспадарцы конь, дзве каровы і іншая жыўнасць. Праз дапамогу бацькам, працу выхоўваліся, набіраліся жыццёвага вопыту дзеці. Усяму, чым валодаюць самі, навучылі сыноў.

Старэйшы, Дзяніс, закончыў механічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, працуе галоўным інжынерам у адным з сельгаспрадпрыемстваў на Сенненшчыне. Руслан вывучыўся на доктара, робіць хірургам у Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Малодшы, Уладзімір, з’яўляецца студэнтам акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.

У доме Жыдкіных заўсёды пануе атмасфера душэўнай цеплыні, поўнага разумення адно аднаго, накіраванасці на працу і добрыя справы ў калектывах, дзе працуюць бацькі і дзеці, і там, дзе яны пражываюць.

Шчырыя, сціплыя людзі — яны пераканальны прыклад таго, што нашыя вёска, зямля нараджаюць сапраўднага працаўніка і высокадухоўнага чалавека.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене