Партрэт з Дошкі гонару: Сяргей Мальцаў любімай працы ахвяруе сябе без шкадавання

17 апреля 2017 12:36

У ДЭУ-8 Сяргей Анатольевіч Мальцаў працуе ўжо на працягу пятнаццаці гадоў. Цяперашняя яго пасада — начальнік участка. Раніцаю — планёрка ў кіраўніка прадпрыемства, далей — пастаноўка задач рабочым, падпісванне пуцёвак, і выезд.

Парадак дзеянняў добра знаёмы, даведзены да аўтаматызму, але адчування аднастайнасці, надакучлівай будзённасці няма: дарога, нават калі кожны дзень адна і тая ж, заўсёды радуе свежымі назіраннямі, прыносіць новыя ўражанні, дае тэмы для роздуму.

Сяргею Анатольевічу ёсць чым ганарыцца не толькі як спецыялісту, які паўтара дзясятка гадоў абслугоўвае дарогу міжнароднага значэння М1/Е30 і рэспубліканскую Р19. Закончыўшы калісьці тэхнікум па спецыяльнасці прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, ён працаваў спачатку ў будаўнічай, а пасля ў дарожна-будаўнічай арганізацыі і ў той перыяд сваёй біяграфіі паспеў прыняць удзел у будаўніцтве аб’ектаў раённага і не толькі раённага значэння. У прыватнасці, узводзіў нашу райбальніцу і пракладваў трасу М1/Е30 (участак ад Пярэвалачні да Сальнікаў, які сёння ўваходзіць у зону абслугоўвання ДЭУ-8).

На сваім цяперашнім працоўным месцы Сяргей Мальцаў не раз атрымліваў заахвочванні за працоўныя поспехі ад кіраўніцтва прадпрыемства, а ў 2013 годзе быў адзначаны Міністэрствам транспарту і камунікацый за аператыўную ліквідацыю наступстваў цыклона “Хаўер”. І, як лагічны працяг такога паслужнога спісу, па выніках працы за 2015 год Сяргей Анатольевіч занесены на раённую Дошку гонару.

Як і ўсіх работнікаў дарожнай сферы, прафесійныя абавязкі проста паглынаюць яго, забіраюць большую частку кожнага дня. У перыяд павышэння нагрузак (снегапад, рамонтныя работы і г. д.) вяртацца дадому даводзіцца позна ўвечары.

— Ці няма шкадавання аб тым, што прафесія патрабуе такога ахвяравання сабою? — пытаюся ў субяседніка.

— Не, чаго шкадаваць? — паціскае ён плячамі. — Мне падабаецца мая праца, нездарма я ёй столькі гадоў прысвяціў. На дарозе цікава… І прыемна бачыць вынікі сваёй дзейнасці, адчуваць, што гэта мы забяспечваем магчымасць руху транспарту на даручаным нам участку.

Пад гэтымі словамі, напэўна, распішацца кожны з калектыву прадпрыемства. Кожную раніцу аўтастаянка каля адміністрацыйнага будынка запаўняецца задоўга да васьмі гадзін: работнікі, якія дабіраюцца да працы на сваіх машынах, ужо на месцы. Пакуль ідзе планёрка, у холе шматлюдна і ажыўлена, адчуваецца бадзёры настрой, гучаць прывітанні, жарты.

Як толькі нарада закончана, ніводная хвіліна не губляецца дарма, усе размовы, хоць і ў тым жа аптымістычным, вясёлым тоне, набываюць дзелавы характар: даводзяцца заданні, афармляецца дакументацыя, і натоўп хутка, за хвіліну-другую, знікае. Праз якіх паўгадзіны гэтыя людзі, апынуўшыся ў розных канцах раёна, паглыбяцца ў звыклы, але заўсёды цікавы для іх занятак, які прыносіць ім задавальненне і якому многія з іх без шкадавання прысвяцілі большую частку сваёй працоўнай біяграфіі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене