Унікальныя куткі Талачынскага краю: вёска Рафалова (+фота)

19 апреля 2017 13:34

Там, дзе дарога ўзбягае на ўзвышша, у акружэнні лесу размясцілася гэтая вёска. Калі ўзысці на самае высокае месца, можна разглядзець усю яе прыгажосць. У лазняку, метраў у двухстах ад дарогі Талачын — Валосава, бруіцца крыніца, з якой бярэ пачатак рака Бобр. Па крузе, як па сонцы, ручай абходзіць вёску і, пашыраючыся, набіраючы сілу, накіроўваецца ў напрамку Стуканоў і далей ідзе на Харлінцы, Лесіна, Клянкі, упадае ў раку Бярэзіна, якая ў сваю чаргу аддае свае воды Дняпро.

На зручнае размяшчэнне, маляўнічасць мясцовасці звярнуў увагу пан Славінскі і зрабіў гэтую зямлю сваім уладаннем. У тых контурах, у якіх маёнтак узнік, ён выразна выдзяляецца і зараз. З поўначы на поўдзень, з дубамі па баках колішняга насыпу (асобныя дрэвы яшчэ захоўваюцца), ідзе дарога. Ва ўжытку сярод мясцовых людзей яна і праз стагоддзе не страчвае сваю назву, завецца “паненкінай дарогай”. Вяла на вёску Заполле, скрозь са строгімі шнурамі дубовых прысад.

Другая дарога адсюль вяла на Галаны, перасякаючыся з “паненкінай”, і была абсаджана клёнамі. Да 60-х гадоў дрэвы яшчэ былі жывыя, і мы бегалі сюды ўстройваць розныя дзіцячыя забавы і гульні.

Вольга Кірылаўна Троцкая, якая родам з Рафалова, а пражывае ў вёсцы Валосава, ёй хутка споўніцца 90 год, можа прыводзіць шмат цікавых фактаў. Яна памятае, што было і ў 30-я гады, і ў перадваенны час. Прысады клёнаў цягнуліся толькі да лесу, дакладней, яна існуе і зараз, да балацянкі, або ўрочышча Рэпішча. У вайну да вёскі нярэдка падыходзілі партызаны брыгады Гудкова, ставілі на дарозе міны з расцяжкай, устройвалі засады.

Пра асобныя падзеі, звязаныя з гэтай вёскай у час барацьбы з акупантамі, успамінае ў сваёй кнізе “За родныя хаты” Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі. Менавіта дарогай на Галаны, што вядзе ў бок лесу, адходзілі на Бук партызаны, адстрэльваліся, пападаючы пад скразныя аўтаматныя чэргі фашыстаў. На гэтым шляху некаторым сховішчам для іх былі стаяўшыя суцэльнай сцяной клёны. Нашпігаваныя кулямі, асколкамі мін і снарадаў, дрэвы сталі засыхаць і гінуць.

У самой вёсцы выразна выдзяляюцца дзве вуліцы ранняй забудовы. Цэнтральная была абсаджаная каштанамі, паралельная ёй — елкамі.

Унізе, у бок ракі, размяшчаўся панскі сад. Елкі тут і былі пасаджаны, каб ахоўваць сад ад ветру, маразоў, і адначасова стваралі свой прыродны каларыт.

На тэрыторыі саду знаходзілася штучнае возера. Вада затрымлівалася ў лагчыне дамбай. Тут жа быў збудаваны млын. Насып, які перакрываў раку Бобр, метраў на трыццаць у даўжыню захоўваецца да цяперашняга часу. У жыхара вёскі Браніслава Міхайлавіча Дзярковіча ў двары яшчэ можна бачыць рэшткі каменю ад жорнаў, якія скарыстоўваліся на млыне для размолу збожжа.

Возера скарыстоўвалася панам для прагулак па ім на лодках. У маёнтку пражывала невялікая колькасць прыслугі. Былі эканом, некалькі работнікаў і паварыха.

Да 1917 года пражывала ў вёсцы тры сялянскія сям’і. Паступова пасля рэвалюцыі яна пачынае разрастацца. Асабліва ў 30 — 40-я гады, калі хутары пачынаюць зводзіцца ў вёску. Адным з першых перамясціўся ў Рафалова хутар Слабодка, які стаяў каля крыніц, вытоку Бабра. Было перавезена адразу сем дамоў.

Мясцовая ўлада дала дазвол разбіраць атынкаваныя знутры драўляныя пабудовы маёнтка на ўласныя патрэбы перасяленцаў. Так быў пакладзены пачатак нікому не патрэбным разбурэнням, знішчэнню прыгожых, непаўторных пабудоў. У 30-я гады былі часткова высечаныя елкі ўздоўж возера, а ў 40-я гады яны і наогул былі вынішчаныя. Такімі сродкамі вялася барацьба з “ненавісным” мінулым. Цяжка пагадзіцца з тым, што гэтае трэба было рабіць, бо побач жа вакол лес, на кожным кроку хапала елак і сосен.

У 1940 годзе ад маразоў загінулі каштаны.

Немалыя страты панесла вёска ў ваенны перыяд. Мабільныя групы партызан устройвалі на дарогах, якія вялі на Валосава, Козкі, Пасмурскі лес, Заполле і Галаны, засады, знішчалі лініі сувязі. Акупанты за гэтае распраўляліся з мірным насельніцтвам, падпальвалі дамы і гаспадарчыя пабудовы. У сакавіку 1943 года гітлераўцы спалілі ўсю вёску, 22 двары. У пуню сагналі старых, жанчын і дзяцей, каб спаліць іх жывымі. Невядома, што таму паспрыяла, але ў апошні момант камендант валосаўскага гарнізона адмяніў свой загад.

Адбудоўвалася і засялялася вёска наноў пасля вайны. Былі ўзведзены два цялятнікі, канюшня. Двое гаспадароў — Мікалай Казырыцкі і Васіль Галабурда — утрымлівалі свае пчаліныя пасекі.

Заснавальнікамі пастаянных родаў вёскі сталі людзі па прозвішчы Галабурда, Грышан, Доктараў, Дзярковіч, Іўчанка, Жураўлёў, Казырыцкі, Радзько, Сіняўскі, Шастак…

Міхаіл РАДЗЬКО,
Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 9.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Унікальныя куткі Талачынскага краю: вёска Рафалова (+фота), 9.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



7 комментариев на “ Унікальныя куткі Талачынскага краю: вёска Рафалова (+фота) ”

  1. Якуб Лойка, аматар выпіць і гісторык , 26 апреля 2017 , 12:31

    Вычытаў днямі ў кніжцы Ільіна пра партызанаў з балота Бук цікавы момант, пра тое як немцы і паліцаі з Валосаўскага гарнізона адабралі ў партызан брыгады Ляонава танк і павезлі ў Талочын, ды не давезлі, бо партызаны замініравалі і ўзарвалі мост разам з тым танкам. Дык вось… Мяркую, што тое магло быць толькі на мосце праз р. Бобр ля Рафалова, калі, канешне, Ільін не брэша. Месца там балоцістае- магчыма, танк там і зараз ляжыць. Трэба толькі добра пашукаць

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
    • Лойка Якуб, аматар піва і гісторыі , 26 апреля 2017 , 22:40

      увогуле, есць яшчэ, што шукаць у тых мясцінах…. далей за Валосава праехаць- ля Ліцьвякоў карэта залатая пад гарой пяску пахавана. Ніяк ніхто не раскапае. Ля Новага Сяла, па чуткам, з 41-га танк у балотнай дрыгве ляжыць. Гады са тры таму прыязджалі нейкія людзі са Сталіцызімой, хадзілі па балоце шукаючы, а ці знайшлі- не вядома

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
    • Олег. , 26 апреля 2017 , 23:18

      ))) Брэша Ільін.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
      • Якуб Лойка, аматар выпіць і гісторык , 27 апреля 2017 , 17:40

        А можа і праўду кажа Ільін)

        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0 (from 0 votes)
    • Михаил , 27 апреля 2017 , 10:25

      О том, что партизаны бригады Леонова штурмовали Волосовский гарнизон и при этом потеряли танк, мне было известно с детства. О подрыве этого танка при перегоне в Толочин детская память ничего не сохранила. Увы…

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
  2. polkovnik , 20 апреля 2017 , 9:28

    Вставлю и я свой пятак в тему: На карте Военно – топографического управления Генерального штаба РККА (LXIX – 21(Косеничи), 1925 год издания, масштаб 1 верста в дюйме) в Рафалова – 16 дворов. По тем временам довольно много… У истока реки Бобр Слободка, но там 13 дворов и это деревня, а не хутор… Вместо Лесино – значатся Кулаки. И так было до 1964 года! Просьба при подготовке истрических публикаций давать в скобках прежние наименования населённых пунктов. Идём далее… Авторы упрекают местную власть в том, что она разрешила использовать дом Славинского для построек жителей….
    Интересно, редакция имеет такой документ? Может всё было проще – ближайшая местная власть тогда была в сельсовете. И НКВД тогда не имело больше сотни сотрудников, как ныне…И кто мог тогда реализовать охрану исторической ценности? Сегодня у нас в районе на 25 000 жителей толпа чиновников.А как “бережно” относятся чиновники к школьным музеям упразднённых школ мы хорошо знаем и видим…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)
  3. Олег. , 20 апреля 2017 , 0:46

    - “На зручнае размяшчэнне, маляўнічасць мясцовасці звярнуў увагу пан Славінскі і зрабіў гэтую зямлю сваім уладаннем. ”
    – Задолго до Славинского эти земли были обжиты… В 17веке там уже было село с запрудой и водяной мельницей. Славинский всего лиш купил(подарили,выйграл,и т.д) себе очередное имение…
    В Экономическом примечании планов генерального межевания , можно посмотреть бывшего владельца. Дача № 132 ( в неё входили Волосово, Голаны, Слободка, Рафолово) может кто ,что увидит, фото никакое – http://i-fotki.info/21/af9bc08e976e3b71b938c7613995400e52d1e3275296050.jpg.html

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 2 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год науки

Путешествуем по Синеокой

Проверь себя

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей