У школе ў Валосаве выхаваўчая работа мае сістэмны, па-свойму цікавы і непаўторны характар

20 апреля 2017 13:29

Валосаўская сярэдняя школа мае шмат добрых напрацовак у выхаваўчай рабоце. У цяперашні час тут займаюцца 48 вучняў. Гэта па мерках сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў зусім няшмат. З улікам таго, што ў мікрараёне не стала базавых школ, якія забяспечвалі пэўны кантынгент вучняў для сярэдняй школы, яна разам з групай дзіцячага сада ў Высокім Гарадцы засталася адзінай навучальнай установай на тэрыторыі сельскага Савета. Таму ўжо зараз набывае вастрыню пытанне яе захавання.

На першы погляд можа падацца, што яго вырашэнне не залежыць напрамую ад школы. Але ў педкалектыве, за што і трэба аддаць яму належнае, разумеюць гэта інакш. Тым, якая будзе зададзена вучню прафесіянальная арыентацыя, якія навыкі будуць сфарміраваныя, і будзе прадвызначана яго самастойнае жыццё.

У валосаўскай школе даны накірунак работы мае сістэмны характар, па-свойму цікавы і непаўторны. Толькі ў бягучым навучальным годзе сустрэліся з вучнямі і давялі да іх свае планы, выказалі пажаданні на будучыню, у якой знаходзіцца месца выпускніку школы, з пэўнай адукацыяй і падрыхтоўкай, дырэктар УП “Племзавод “Рэканструктар” Догель П. І., работнікі следчага аддзялення, выкладчыкі Коханаўскага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

Нядаўна вучні школы ў сваю чаргу наведалі ліцэй у Коханаве. Адзін з выпускнікоў-дзевяцікласнікаў выказаў жаданне атрымліваць у ліцэі спецыяльнасць экскаватаршчыка.

Немагчыма пераацаніць у падрыхтоўцы да працы ролю прышкольнага ўчастка. Ён займае чвэрць гектара. Тут вырошчваюцца бульба, буракі, морква, цыбуля, капуста, фасоля. У парніках — кветкавая і гароднінная расада. Кветкавую расаду на афармленне кветнікаў каля сваіх гандлёвых прадпрыемстваў штогод закупляе ў школы элеватар.

Ва ўсім цыкле вырошчвання раслін — ад адбору насеннага матэрыялу да збору ўраджаю — задзейнічаны выхаванцы школы. Праца суправаджаецца атрыманнем ведаў пра расліны, па доглядзе за імі. Абавязкова практыкуецца апытанне вучняў, што імі асабіста вырошчваецца ў дамашніх умовах, якія вынікі пры гэтым атрымліваюцца.

— За кожным класам, — расказвае намеснік дырэктара школы па выхаваўча-вучэбнай рабоце Макуніна І. В., — замацоўваецца пэўны ўчастак зямлі. З яго збіраецца ўраджай, рыхтуецца насенны фонд, ён прыводзіцца ў парадак перад уваходам у зіму. З вясны пачынаецца новы цыкл работ. Гэта замацоўваецца ў памяці вучняў, каб яны, калі прыйдзецца, маглі самастойна спраўляцца з працай на градах, агародзе, у садзе…

— Акрамя гэтага, — дадае дырэктар школы Лазарэвіч М. А., — мы маем значную прышкольную тэрыторыю. Вучні разам з настаўнікамі, тэхработнікамі ўдзельнічаюць у яе ўборцы, добраўпарадкаванні. За намі замацаваныя, і мы прыводзім іх у парадак з надыходам вясны, брацкая магіла і грамадзянскія могілкі ў вёсцы Валосава. Аказваем дапамогу жыхарам гэтай вёскі — адзінокім састарэлым, інвалідам, ветэранам вайны і працы…

Паспяхова тут працуюць і факультатывы прафарыентацыйнай накіраванасці. Для дзяўчынак пятага класа ўведзены факультатыў па кулінарным майстэрстве, для астатніх вучняў — “Чалавек і прырода”, “Мая прафесіянальная будучыня”.

Атрымліваюць дзеці веды па экалогіі, трымаюць цесную сувязь з Валосаўскім лясніцтвам. Летась з іх удзелам было пасаджана 45 гектараў лесу. Па заказе лясніцтва было зроблена 80 сінічнікаў і шпакоўняў. Сёлета гэта работа будзе прадоўжана. Асноўны дэвіз у падыходах — прафарыентацыя праз працу.

Вучні леташняга выпуску для працягу вучобы выбралі прафесіі прадаўца, цырульніка, будучага спецыяліста сельскай гаспадаркі (БАТУ), чыгуначніка, будаўніка, механізатара, праграміста.

У распараджэнні вучняў выдатная школьная майстэрня. Яны атрымліваюць навыкі працы на слясарным, такарным, дрэваапрацоўчым станках, навучаюцца рабіць чарцяжы разнастайных вырабаў, што ў многім вызначае выбар будучай прафесіі, бо чарчэнне ў школьнай сетцы гадзін займае толькі адзін урок на тыдзень. Дзякуючы настаўніку Селіхановічу А. Я. вучні палюбілі гэты прадмет і паспяхова ім валодаюць.

Ужо сёння, лічыць Ірына Васільеўна Макуніна, іх выхаванцы з’яўляюцца добрымі памочнікамі для сваіх бацькоў у рабоце на зямлі, па дамашняй гаспадарцы. Асобныя з іх з няпоўных сем’яў, таму нярэдка прыходзіцца самім і касіць, і за плугам хадзіць, наводзіць пілу і сякеру, выконваць нескладаныя і немудрагелістыя будаўнічыя работы.

У адным з кабінетаў мы з задавальненнем пазнаёміліся з работамі вучняў у розных тэхніках. Так настаўнікі развіваюць творчыя здольнасці дзяцей, абуджаюць іх фантазію.

Шмат і рознабакова ў калектыве робіцца па ўмацаванні сувязі і супрацоўніцтва сям’і і школы.

Літаральна на кожным перапынку вучні прыпыняюцца каля стэнда “Усё пачынаецца ад маці”, дзе ў выглядзе фотаздымкаў прадстаўлены іх бацькоўскія сем’і. Тут можна бачыць і дарослых, і бацькоў, і дзяцей. Вакол стэнда праводзяцца розныя выхаваўчыя мерапрыемствы. Усе разам сем’і складаюць адну вялікую школьную сям’ю.

Ёй, з’яднанай многімі агульнымі інтарэсамі, здабыткамі, штодзённай вучобай і працай, з’яўляецца творча працуючы калектыў вучняў, настаўнікаў і бацькоў Валосаўскай сярэдняй школы. Калі разам, то пераадольваюцца многія цяжкасці, вырашаюцца праблемы, дасягаюцца новыя вышыні.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У школе ў Валосаве выхаваўчая работа мае сістэмны, па-свойму цікавы і непаўторны характар, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ У школе ў Валосаве выхаваўчая работа мае сістэмны, па-свойму цікавы і непаўторны характар ”

  1. сельчанин , 23 апреля 2017 , 19:05

    Лукашенко о детях 15 – 17 лет: Горбатые, сколиоз, склероз и прочее
    Президент потребовал, чтобы первый урок для детей начинался позже, в 9 утра

    - Дети во что превратились? А почему они у нас стали горбатыми? Сколиоз, склероз и прочее в 15 – 17 лет. Мы их угробили, понимаете? Они лишний вес имеют, им некогда заниматься ни спортом, ни музыкой, ни изобразительным искусством.

    - Семь уроков. Ребенок просыпается в полседьмого.

    - Карпенко, с 9 часов надо начинать учебу в школе! И не смотреть на то, что родителям сложно в школу отправить ребенка, потому что они раньше идут на работу.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Задунайский , 20 апреля 2017 , 17:58

    Главная проблема школы – дети , точнее их наличие,как это не прискорбно.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы в местные Советы депутатов

Год науки

Проверь себя

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей