Аляксандру Недзіну з Коханава вырашаць праблемныя пытанні дапамагаюць жыццёвы і прафесійны вопыт

1 мая 2017 14:07

Да Аляксандра Недзіна коханаўцы прыходзяць са сваімі праблемамі і як да дэпутата мясцовага Савета, і як да намесніка дырэктара жыллёва-камунальнага прадпрыемства. У асноўным звяртаюцца па пытаннях добраўпарадкавання, рамонту разнастайных сістэм жыццезабеспячэння, словам, у адпаведнасці з колам яго прафесійных абавязкаў.

— Напрыклад, у тым, што адметная мясціна нашага пасёлка — Алея кахання — набыла свой цяперашні прывабны выгляд, сыграў ролю ў тым ліку і зварот грамадзян, групы пенсіянераў, якія прапанавалі зрабіць гэтае месца прыдатным для адпачынку пажылых людзей і маладых мам з каляскамі, — расказвае Аляксандр Вячаслававіч. — Заўсёды робім тое, што ў нашых сілах, імкнёмся ісці насустрач людзям, шукаем магчымасці задавальнення іх інтарэсаў, рэалізацыі канструктыўных прапаноў.

У Коханаве Аляксандр Недзін жыве з 1984 года, калі прыехаў сюды па размеркаванні пасля заканчэння БНТУ (родам ён з Карэліцкага раёна). З таго часу дэпутатам мясцовага Савета з’яўляецца ўжо ў другі раз.

— Што больш за ўсё хвалюе вас як дэпутата і як чалавека ў жыцці вашага населенага пункта? Якія актуальныя пытанні бачыце? Над чым трэба папрацаваць у першую чаргу? — пытаюся ў субяседніка.

— Перш за ўсё, напэўна, мяне хвалюе праблема занятасці насельніцтва. Хачу, каб ствараліся працоўныя месцы, каб людзі не шукалі заробкаў у далёкім свеце. Я сам у свой час паездзіў у Расію, і такога хлеба не жадаю нікому. З болем гляджу на прадпрыемства, на якім пачынаў свой працоўны шлях: былы гігант будаўнічай індустрыі стаіць, як нікому не патрэбны, безліч даўгоў на ім вісіць…

Другі клопат — знешні выгляд пасёлка. З аршанскага боку Коханава — першы буйны населены пункт раёна, можна сказаць, візітная картка, таму асаблівую актуальнасць набываюць стан дарог, знешні выгляд будынкаў і агароджаў, малыя архітэктурныя формы. Працуем у гэтым напрамку, наколькі дазваляюць фінансавыя і матэрыяльныя магчымасці, стараемся надаць свайму пасёлку больш прывабнае аблічча і зрабіць жыццё ў ім больш камфортным. У бліжэйшы час, напрыклад, збіраемся ўстанавіць чацвёра новых арэляў на дзіцячай пляцоўцы, яны ўжо дастаўленыя, стаяць на складзе.

Канечне, вырашэнне больш глабальных пытанняў знаходзіцца за рамкамі нашай кампетэнцыі, але ўсё, што залежыць ад нас, мы стараемся рабіць, каб працаваць у інтарэсах насельніцтва максімальна эфектыўна. Думаю, з гэтымі словамі пагодзіцца як кожны работнік нашага прадпрыемства, так і кожны дэпутат нашага Савета.

Багаты прафесійны і проста жыццёвы вопыт дапамагаюць Аляксандру Вячаслававічу ў працэсе прафесійнай і дэпутацкай дзейнасці знаходзіць шляхі выйсця з  разнастайных праблемных сітуацый і дасягаць узаемапаразумення з грамадзянамі, выпрацоўваць аптымальныя варыянты вырашэння пастаўленых імі пытанняў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене