Кніга — верны сябар Любові Ляхновіч на ўсё жыццё

3 мая 2017 13:45

Сярод чытачоў бібліятэкі аграгарадка Гаршчэўшчына лепшым прызнаная пенсіянерка Любоў Ціханаўна Ляхновіч. Па словах загадчыцы Таццяны Уладзіміраўны Кірык, жанчына, нягледзячы на 84-гадовы ўзрост, надзвычай дапытлівы чалавек, валодае жывой, гаваркой мовай. Асабліва падабаецца ёй гістарычная, навукова-папулярная, прыгодніцкая літаратура. Мы пацікавіліся, адкуль такая прыхільнасць да чытання. Адказ на пытанне перанёс нас у даваенныя гады, калі іх сям’я яшчэ жыла на хутары.

Сям’я рана засталася без бацькі. Мясцовыя ўлады загадалі з’ехаць з абжытага  месца. Сабраўшы пажыткі, маці з пяццю дзяцьмі перабралася ў вёску, пайшла працаваць у калгас. Выйшла замуж другі раз, нарадзілася яшчэ двое дзяцей.

У вялікай сям’і дзеці раслі кволымі — не хапала ежы. Любачка, так звалі яе старэйшыя, не хадзіла сем гадоў з-за траўмы нагі. Маці нейкім чынам дабілася накіравання на аперацыю ў Мінск. Паўгода дзяўчынка праляжала ў бальніцы, але на ногі не стала.

Старэйшы брат пайшоў служыць у армію перад самай вайной. У адзін з чэрвеньскіх дзён сястра адчыніла акно і паведаміла ўсім, які сёння цудоўны, сонечны дзень. Дзеці здзівіліся, пачуўшы ўдалечыні гучныя раскаты грому. Тады яны яшчэ не ведалі, што ў гэты час  немцы ўжо бамбілі нашы гарады і сёлы.

Па суседстве з імі жылі састарэлыя былыя дваране — граф і яго жонка, немка па нацыянальнасці. Як яны тут апынуліся,  заставалася загадкай. Сяльчане  дзівіліся з іх далікатнасці і вучонасці. Адносіны да дваранскай сям’і змяніліся пасля аднаго выпадку, калі жанчына выратавала ад смерці амаль усіх жыхароў вёскі.

Аднойчы па вёсцы пранеслася чутка, што партызаны застрэлілі нямецкага матацыкліста. Салдаты сагналі  людзей і сталі пытаць, хто гэта зрабіў. Натоўп стаяў моўчкі. Не на жарт раззлаваныя ўпартым маўчаннем фашысты пагражалі расстрэлам і ўжо наставілі на людзей кулямёты. Раптам наперад выйшла графіня, стала хутка і ўсхвалявана  гаварыць па-нямецку. Ніхто не ведаў, што яна ім сказала, але ўсіх адпусцілі.

Дзяўчынка падрасла і цвёрда вырашыла навучыцца хадзіць. Кожны крок  даваўся ёй з болем і цяжкасцю. Нельга перадаць словамі радасць Любачкі, калі аднойчы яна самастойна стала на ногі.

Старэйшы брат дайшоў да самага Берліна і вярнуўся з перамогай. Яна памятае, як ён з вялізным чамаданам пераступіў парог роднай хаты. Хаця брат і не дазваляў адкрываць чамадан, Любачка падгледзела, што там былі кнігі — вядомыя творы рускіх класікаў.

З таго моманту, як яна ўзяла ў рукі першую кнігу, свет раздзяліўся на дзве палавіны. У адной — бу-дзённае жыццё, дамашняя праца, вучоба ў школе. Другая была поўная нязведанага, цікавых і хвалюючых сустрэч з любімымі героямі твораў. З імі яна радавалася і гаравала, плакала і смяялася, згаджалася і ўзнімалася на барацьбу…

Кнігі сталі неад’емнай часткай яе жыцця. Маці сварылася, каб позна не паліла газу. Люба забывалася на ўсё, дым выядаў вочы, а яна ўсё чытала і чытала…

Шмат гадоў прайшло, многае змянілася ў яе жыцці. Але да цяперашняга часу кніга застаецца лепшым і верным сябрам Любові Ціханаўны.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Кніга — верны сябар Любові Ляхновіч на ўсё жыццё, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене