Рэгіянальны злёт юных інспектараў дарожнага руху прайшоў у Талачыне

3 мая 2017 14:53

26 красавіка сярэдняя школа №2 стала месцам правядзення рэгіянальнага злёту юных інспектараў дарожнага руху (звычайна іх называюць рускамоўнаю абрэвіятурай ЮИД — юные инспектора движения) Віцебскай вобласці.

Як паведаміў метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Кулыгін В. І., усяго ў вобласці прайшлі 3 рэгіянальныя злёты, фіналісты якіх будуць удзельнічаць у абласным этапе. У Талачын прыехала 9 атрадаў, сярод іх і пераможца раённага этапа — каманда Коханаўскай сярэдняй школы імя П. І. Кожара.

У пачатку мерапрыемства да ўдзельнікаў звярнуліся з прывітальнымі словамі, падбадзёрваннямі і пажаданнямі поспехаў намеснік старшыні райвыканкама Галубкова І. С. і галоўны суддзя спаборніцтваў — начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Казючыц А. І. Каб падняць усім настрой і стварыць творчую атмасферу, выступілі і юныя артысты, сярод якіх выканаўцы песень, харэаграфічны калектыў “Каханачка” Коханаўскай ДШМ, ансамбль барабаншчыц ЦДіМ.

У праграму злёту, як звычайна, уваходзілі конкурс насценных газет, конкурс агітбрыгад (мастацкая самадзейнасць на тэму бяспекі дарожнага руху), язда на веласіпедзе, праверка ведання правілаў дарожнага руху і аказання першай медыцынскай дапамогі.

Нягледзячы на тое, што каманда, якая прадстаўляла наш раён, у фінал не трапіла, пахваліцца коханаўскім юным інспектарам ёсць чым: Паліна Цярэня заняла першае месца па веданні ПДР, а ў агітацыйна-мастацкім конкурсе каманда апынулася на трэцім месцы (увогуле ж па выніках конкурсу — на пятым). У фінал выйшлі каманды Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска і Аршанскага раёна, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 9.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Рэгіянальны злёт юных інспектараў дарожнага руху прайшоў у Талачыне, 9.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Рэгіянальны злёт юных інспектараў дарожнага руху прайшоў у Талачыне ”

  1. Дмитрий М. , 7 мая 2017 , 17:33

    Родной спортзал!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене