Добры век Міхаіла Кавалеўскага з вёскі Янава ўвабраў розныя ўспаміны

4 мая 2017 15:57

У сакавіку жыхар вёскі Янава Міхаіл Раманавіч Кавалеўскі адзначыў 85 год з дня свайго нараджэння. Цяпер іх хата адкрывае ўезд у вёску з серкавіцкага напрамку, па левым баку вуліцы, а раней, у час вайны, у нізінцы яшчэ цягнуліся хаты.

Полымя ліхалецця ўкараціла вёску, не далічылася Янава і шмат сваіх сыноў і дачок. Цяперашнюю вуліцу, якая раней крыху забірала ўбок, старажылы па прывычцы і зараз называюць Партызанскай. Амаль з кожнай сям’і нехта быў або на фронце, або ў партызанах ці дапамагаў у барацьбе з акупантамі. Нейкія рэчы таго часу тут на сядзібах можна адшукаць і зараз. Сам Міхаіл Раманавіч для кавадла прыстасаваў адслужыўшы сваё артылерыйскі снарад. З усмешкай заўважае, што страху няма, запал быў абясшкоджаны, тол выплаўлены яшчэ ў вайну, а ў гаспадарцы і сёння гэтая рэч незаменная.

Дом, дзе ён пражывае з жонкай Надзеяй Барысаўнай, вылучаецца дахам, зробленым пад шатровы. Праз тры гады споўніцца сто год, як ён быў узведзены рукамі бацькі і яго братоў са смалістых елак. Як званок ён захоўваецца і зараз.

— Вось толькі падлога, — заўважае гаспадар, — “шубчыць”, у маразы цягне з-пад нізу холад. Вёску нашую два разы ў вайну бамбілі, больш за палавіну дамоў былі спаленыя. Вось і ў гэты, што цераз дарогу супраць нашага стаіць, бомба ў сені пацэліла, маладую дзяўчыну параніла. Цудам не ўзарвалася, людзі засталіся жывыя…

На пераборцы ў першай палове хаты мы звярнулі ўвагу на яркія фотакарткі з надпісамі на іх. Яны шмат расказваюць пра час і дасягненні ў ім і самога Міхаіла Раманавіча.

— Вось тут я, — дае тлумачэнні суразмоўнік, — сярод удзельнікаў першага абласнога злёту кінамеханікаў, якія змагаліся за званне ўдарнікаў камуністычнай працы. Як зараз памятаю ўсё, што адбывалася ў той дзень 14 ліпеня 1961 года, як нас віншавалі, як мы атрымлівалі ўзнагароды. Мне давялося быць удзель-нікам такога ж злёту ўдарнікаў камуністычнай працы і ў 1974 годзе…

У яго працоўнай кніжцы толькі тры запісы. Яны аб тым, што рабіў кінамеханікам на перасоўнай устаноўцы, потым на праектары “Україна”, а калі прыпынілася дэманстрацыя кінафільмаў на сяле, М. Р. Кавалеўскі перайшоў даглядчыкам жывёлы ў саўгасе “Рыдамльскі”. Кінамеханікам працаваў амаль 30 год. Каб трапіць на гэтую паважаную ў той час пасаду, заканчваў школу кінамеханікаў у г. Мінску.

— Ведаеце, — удакладняе ён, — паступіць у гэтую школу было няпроста. Было шмат жадаючых, адбіралі лепшых, была здача экзаменаў. Мне ўжо назад вярнулі дакументы, я развітаўся з тымі, хто правяраў мае веды і выстаўляў ацэнкі, як раптам, убачыўшы маю разгубленасць, мяне прыпыніла адна жанчына з членаў камісіі. Калі даведалася, у чым справа, вярнула мяне ў кабінет, разгарнула маю заліковую кніжку перад прысутнымі з камісіі, пераканала іх, што са мной паступілі несправядліва…

Не перадаць шчасця, якое ён перажыў у той момант. Двойчы ж да гэтага дабіраўся да Калінінграда і не выйшла там, у закрытым горадзе, застацца. А тут жа, лічы што дома, атрымаеш спецыяльнасць. Праз паўгода пасля вучобы прыступіў да працы.

Да арміі працаваў на плоскаўска-еўлахоўскай зоне, а пасля службы рабіў у сябе дома. Спачатку абслугоўваў вёскі Аболецкага і Серкавіцкага сельскіх Саветаў, а потым дэманстраваў кінафільмы ў Доме культуры ў Серкавіцах. Дзе не было клуба, круцілі вузкую плёнку на праектары ў звычайнай вясковай хаце. Людзей збіралася заўсёды шмат, бо білеты былі вельмі танныя. 20 капеек каштаваў білет для дарослых і 5 капеек — для дзяцей. Сам ён быў і кінамеханікам, і касірам, вёў дакументацыю. Даведзеныя планы выконваў заўсёды. За стабільна высокія паказчыкі ў працы Міхаіл Раманавіч быў удастоены нагруднага знака “50 год савецкага кіно”, а ў 1969 годзе атрымаў знак “Выдатнік кінематаграфіі СССР”.

Няпросты гэта быў час для ўсяго пакалення, прадстаўніком якога з’яўляецца і Міхаіл Раманавіч Кавалеўскі. Ён перажыў вайну, служыў на флоце, вучыўся і працаваў, клапаціліся з жонкай Надзеяй Барысаўнай пра сям’ю, выхавалі двух сыноў. На флоце служыў і іх малодшы сын Міхаіл, а старэйшы, Генадзь, служыў у дэсантных войсках.

Для кожнага чалавека, перакананы М. Р. Кавалеўскі, найвялікшае шчасце — любіць сваю зямлю і пражыць з поўнай аддачай сіл для яе росквіту. Тут, на дзедаўскай, бацькоўскай зямлі, у яго і склалася гэтае простае чалавечае шчасце.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Добры век Міхаіла Кавалеўскага з вёскі Янава ўвабраў розныя ўспаміны ”

  1. сельчанин , 7 мая 2017 , 20:20

    Войско баранов, возглавляемое львом, всегда одержит победу над войском львов, возглавляемых бараном. Наполеон Бонапарт

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. сельчанин , 5 мая 2017 , 10:14

    Михаил хотел через Калининград попасть в Кенигсберг.Вспоминаю рассказы тех кто смог после войны попасть на место бывших немецких хозяев.Это был абсолютно другой мир по сравнению с нашей деревней.Жизнь сплошная лотерея.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене