Партрэт з Дошкі гонару: нездарма ўсе дарогі вялі Яўгена Кандрацьева ў Талачын

19 мая 2017 10:50

Яўген Кандрацьеў нарадзіўся ў Мінску ў 1992 годзе (у той час там жылі і працавалі яго бацькі). Спецыяльнасць, з дапамогаю якой зарабляе для сябе і сваёй сям’і, атрымаў у Барысаве, там жа некаторы час працаваў, але ў рэшце рэшт вярнуўся на радзіму бацькоў і цяпер робіць машыністам бульдозера УП “Талачынскае ПМС”.

— Закончыў 205-е вучылішча (пазней увайшло ў склад Барысаўскага дзяржаўнага каледжазаўв. рэд.), рабіў на пагрузчыку на заводзе, — расказвае Яўген. — Але ўсе дарогі, па якіх павадзіла жыццё мяне і маіх бацькоў, вярнулі нас у Талачын. З 2014 года я працую ў прадпрыемстве меліярацыйных сістэм, увесь час на бульдозеры.

Жонка Яўгена ў цяперашні час знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці (да гэтага рабіла лабарантам у бальніцы), прадпрыемства забяспечыла сям’ю інтэрнатам.

Пагутарыўшы з маладым перадавіком некалькі хвілін, адчуваеш, што гэта добразычлівы, энергічны, сур’ёзны (але і з пачуццём гумару) чалавек. Нездарма, характарызуючы яго падчас цырымоніі ўзнагароджання працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2016 год, вядучыя адзначылі, што малады чалавек карыстаецца аўтарытэтам сярод калег і даверам кіраўніцтва, якасна і ў поўнай меры выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі, праяўляе ініцыятыву і знаходлівасць.

Сведчаннем гэтаму і той факт, што ў цяперашні час Яўген працуе на адказным аб’екце — свінакомплексе прадпрыемства “Белдан”. Земляныя работы на будоўлі патрабуюць вялікага майстэрства і стараннасці, грунт, на якім вырастуць збудаванні, павінен быць падрыхтаваны ідэальна. Забяспечыць выкананне ўсіх тэхналагічных патрабаванняў можа толькі кваліфікаваны спецыяліст, які мае дастатковы вопыт і вызначаецца энтузіязмам, любоўю да сваёй працы.

Прадпрыемства меліярацыйных сістэм у апошнія гады функцыянавала не ў самых лепшых умовах, падстаў для расслаблення і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні не было ўжо даўно: за кошт аднаго толькі фінансавання меліярацыйных работ эканамічны рост не забяспечыш, а знайсці аб’екты ў іншых сферах (будоўля, добраўпарадкаванне і г. д.) і выйграць тэндар няпроста. Тым не менш Яўген, шукаючы сабе заробак у Талачыне, выбраў менавіта ПМС, хаця разглядаў і яшчэ адзін варыянт. У меліярацыі яго прывабілі ўмовы працы і магчымасць атрымаць жыллё:

— Дзе-небудзь, можа, і зарабляў бы больш, але працаваў бы дзень і ноч без выхадных, а мы ў той час ужо дзіця чакалі, і гэты варыянт здаўся найбольш прымальным.
Сапраўды, наладжаны быт, праца па спецыяльнасці і побач з жыллём (інтэрнат, адміністрацыйны будынак і машынны двор ПМС знаходзяцца ў адным месцы), дружны калектыў — гэта, напэўна, галоўныя ўмовы для паспяховага прафесійнага росту і шчаслівага сямейнага жыцця, а значыць, у цэлым для раскрыцця ўсіх сваіх здольнасцей, рэалізацыі свайго жыццёвага патэнцыялу. Так што нездарма ўсе дарогі вялі ў Талачын, у ПМС.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене