У Доме быту ў Коханаве працуюць прафесіяналы (+фота)

19 мая 2017 12:51

У Коханаўскім Доме быту створаны ўсе ўмовы для работы па забеспячэнні насельніцтва бытавымі паслугамі. Адразу пры ўваходзе на вітрыне вы ўбачыце тавары, якія можна набыць, — сурвэткі, ручнікі, пасцельную бялізну, гатовае адзенне для дзяцей і дарослых і г. д. Ніводная сапраўдная гаспадыня не можа не спыніцца каля вітрыны з прыгожымі гардзінамі і рознакаляровымі адрэзамі тканіны.

Загадчыца Святлана Рыгораўна Сцяпанава любіць жартаваць, што “жывуць” яны на калідоры. “Рэсепшэн” размяшчаецца тут жа, таму ніводны чалавек, нават той, хто падымаецца на другі паверх на рынак, не пройдзе міма. Людзі спыняюцца, цікавяцца навінкамі вырабаў, вырашаюць іншыя пытанні.

Святлана Рыгораўна прыехала ў Коханава па накіраванні пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага тэхнікума, з таго часу на адным месцы. Пачынала ў трыкатажным атэлье, дзе выраблялі прыгожыя вязаныя рэчы.

Пасля закрыцця атэлье яна перайшла ў Дом быту майстрам па пашыве трыкатажных вырабаў, потым — швейнай вытворчасці, стала загадчыцай. Сюды заўжды прыемна зайсці, бо кліента тут чакаюць, яму рады, а заказ выканаюць толькі якасна і ў тэрмін.

Пасля рэарганізацыі прадпрыемства стала ўласнасцю Талачынскага элеватара.

— Змянілася ў сувязі з гэтым многае, і ў лепшы бок, —  гаворыць Святлана Рыгораўна. — Нядаўна былі куплены дзве швейныя машыны. Адна з іх для рамонту вырабаў з тонкага трыкатажу. Калі паступае заказ, напрыклад, на пашыў спецадзення для коханаўскіх прадпрыемстваў, мы падаём заяўку на тканіну, і матэрыял тут жа дастаўляецца.

У пашывачным цэху працуюць чатыры работніцы. Таццяна Паўлаўна Франуза — вопытны майстар па рамонце вырабаў са скуры, футра. Бываюць і эксклюзіўныя заказы. Адзін з выпускнікоў  коханаўскай школы, студэнт, неяк наведаў Дом быту і бліжэй пазнаёміўся з працай швачкі. Пасля гэтага ён заказваў тут адзенне. Дарэчы, Таццяна Паўлаўна разам з самай маладой швачкай Наталляй Уладзіміраўнай Шарай дапамагаюць шыць касцюмы для выступленняў узорнага танцавальнага калектыву Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў “Каханачка”.

Больш за трыццаць год працуюць тут Ніна Паўлаўна Далгова і Таццяна Анатольеўна Конышава. Мы засталі жанчын за выкананнем заказу Коханаўскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці — пашывам наматраснікаў для інтэрната.  Праз Дом быту можна здаць бялізну ў пральню, рэчы ў хімчыстку, пер’евыя падушкі.

Больш за  дзесяць год Вольга Сяргееўна Храбтова робіць у Доме быту абутніцай. Вучылася ў Віцебскім каледжы лёгкай прамысловасці, асвойвала спецыяльнасць майстра зборкі верху абутку. Працавала на вядомых  прадпрыемствах “Красный Октябрь”, “Белвест”.  Зараз, заўважыла яна, заказаў няшмат. Больш  бывае іх зімою, калі набыты на базары танны абутак пачынае псавацца. Яна заўсёды паўтарае наведвальнікам: “Скупы два разы траціць”. Вольга Сяргееўна любіць сваю работу, выконвае яе хутка і прафесіянальна.

У трагічныя для чалавека хвіліны на дапамогу таксама прыходзяць работнікі Дома быту.

Асноўная спецыяльнасць Ганны Аляксандраўны Літвінавай — цырульнік. Акрамя таго, яна займаецца вырабам рытуальных рэчаў. За некалькі хвілін сваімі рукамі жанчына стварае прыгожыя  вянкі, карзіны, букеты. Рэалізуюцца тут і дамавіны.

Як вынік сумленнай працы работнікаў Коханаўскага  Дома быту — высокія паказчыкі, выкананне даведзенага плана, а галоўнае — глыбокая ўдзячнасць людзей за добрае і своечасовае абслугоўванне.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене