Бізнес і закон: тры чалавекі прыцягнуты да адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у бягучым годзе ў Талачынскім раёне

23 мая 2017 14:25

Закранаючы сёлета ў Пасланні беларускаму народу тэму актывізацыі дзелавой ініцыятывы, Прэзідэнт краіны акцэнтаваў увагу на тым, што палягчэнне ўмоў вядзення бізнесу не дае нікому права займацца бізнесам па-за рамкамі закону: “Яшчэ раз падкрэсліваю: ёсць аператыўная інфармацыя, што той ці іншы таварыш па-за законам дзейнічае, — не пытайцеся ні пра што, не збірайце мноства фактаў. Ёсць факт парушэння закону — туды яго (прыцягнуць да адказнасцізаўв. рэд.)”.

Мы пацікавіліся ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Талачынскім раёне, як вядзецца работа па выяўленні і прыцягненні да адказнасці асоб, якія незаконна займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Намеснік начальніка інспекцыі Шэбека А. І. паведаміла, што з пачатку года былі прыцягнуты да адказнасці тры асобы, з іх дзве за незаконны рознічны гандаль і адна за пасажыраперавозкі (зразумела, таксама незаконныя):

— У рамках выканання ўскладзеных на наша ведамства функцый мы пастаянна маніторым інтэрнэт, у прыватнасці — сацыяльныя сеткі, — паведаміла Алена Іванаўна. — Калі знаходзім незаконныя прапановы аб рэалізацыі тавараў ці паслуг, праводзім кантрольную закупку. У гэтым годзе такім чынам мы выявілі дзве фізічныя асобы, адна з якіх гандлявала, не маючы на гэта права, аэравырабамі (у ходзе кантрольнай закупкі набыты надзіманыя шары), і адна — прадуктамі харчавання (прададзены торт уласнага вырабу). Нелегальны пасажыраперавозчык аказваў паслугі на легкавым аўтамабілі (у прыватнасці, падчас кантрольнай закупкі ажыццёўлена дастаўка пасажыра з чыгуначнай станцыі да горада).

Папаўшыся ўпершыню, вышэйназваныя грамадзяне выплацілі суму падатку за адпаведны від дзейнасці. За паўторнае парушэнне давядзецца выплаціць яе ў пяціразовым памеры.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Бізнес і закон: тры чалавекі прыцягнуты да адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у бягучым годзе ў Талачынскім раёне ”

  1. Задунайский , 25 мая 2017 , 22:31

    Ладно таксист , но за торт и шарики это просто абсурд. Людей постеснялись бы. Это все равно что утопающего веслом огреть вместо помощи.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене