Суботнік у Талачыне — гэта не толькі чысціня і парадак, але і задаволенасць людзей вынікам працы

24 мая 2017 11:59

Да прыгажосці прыроды, а яна ў гэтыя майскія дні ў самай квецені, пасуе і прыгажосць, якую ствараюць людзі. Яны завіхаліся ўсюды на сваіх участках і аб’ектах, якія прызначаліся для выканання работ на раённы суботнік.

Пасвятлеў і пачысцеў бераг Друці ўздоўж вуліцы Лузгіна, а таксама ў напрамку ад вуліцы Энгельса да цэнтральнай кацельні, убіраліся вытворчыя і ведамасныя тэрыторыі, наводзіўся парадак у мікрараёне міжкалгасбуда. Не прыпыняюцца работы па добраўпарадкаванні парку “Юзэфполле”. Усе калектывы ведаюць вызначаныя для іх віды і аб’ёмы работ, знаходзяць час для іх выканання.

Прыемна прайсці па сцяжынах парку, палюбавацца соснамі і елкамі, якія налічваюць пад сотню год ужо  і больш, і новымі, толькі што пасаджанымі дрэўцамі — елкай, бярозай, лістоўніцай. Ад сонечнай спёкі можна адпачыць у цені прасторнай альтанкі ці прысесці за столік з прыроднага матэрыялу. Усё часцей сюды заглядваюць жыхары горада. Прыйшлося пачуць водгук і жыхаркі гарпасёлка Лошніца Барысаўскага раёна Клаўдзіі Сямёнаўны, якая так нам прадставілася, аб увазе талачынцаў да захавання гістарычна славутых мясцін. Яны якраз і ёсць тое мінулае, якое добра служыць нам, сучаснікам, сёння.

А дзе далей працягваць гэтую справу, чым займацца — таксама вядома. Можна сказаць, што мы толькі ў пачатку гэтага шляху. Але як паказваюць першыя крокі, яна знаходзіць шчырую падтрымку ў людзей. Пацвярджэннем таму і прайшоўшы першы ў сёлетнім годзе раённы суботнік.

Віктар МІКАЛАЕЎ.

НА ЗДЫМКУ: работнікі талачынскіх электрасетак і энергазбыту на ўборцы тэрыторыі парку “Юзэфполле”.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Суботнік у Талачыне — гэта не толькі чысціня і парадак, але і задаволенасць людзей вынікам працы ”

  1. Сергей , 30 мая 2017 , 11:13

    Начну с того, что любой труд должен быть оплачен. Конечно, субботник – дело добровольное, и никто не хочет жить в грязи как древний человек, однако выводы не делаются. Хочу заметить, что никто не против того, что бы отдать пару часов своего труда на благо своего родного города, или села,однако, и вот тут хочу обратить внимание, сбор “добровольно-принудительный” средств за субботник мягко говоря стал больше похож на поборничество!!! Каждую весну собираются деньги на субботник, организации выводят людей на уборку… Признаться не вижу логики в одном из двух – так в чем же суть!? Мы на субботник должны сдавать деньги или же работать на благо самих себя?!Вывод напрашивается сам – мы работаем и для самих себя, и в придачу сдаем свои личные средства, что неприемлемо! Пусть организации сдают деньги, пусть богатые бизнесмены делятся по желанию, однако не простые люди!!! Обращаюсь к государственным органам и власть имущим – ХВАТИТ заниматься поборничеством!!! Два субботника по весне, и каждый со сбором средств – это уже перебор.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2020

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Конкурс туристических фильмов

Мы в Инстаграме