Сакрэт нязменных поспехаў вадзіцеля “Рыдамльскага” Аляксандра Парахонькі — у адказнасці і ўменні працаваць

24 мая 2017 13:27

Аляксандр Парахонька ва УП “Рыдамльскі” робіць вадзіцелем аўтамабіля МАЗ-5516. За плячыма Аляксандра Пятровіча 26 год працы з адным запісам у працоўнай кніжцы — спачатку ў “Талачынскай Іскры”, а затым, пасля аб’яднання, у “Рыдамльскім”.

Для жыхароў раёна стала прывычным ужо, што імя гэтага чалавека не сыходзіць з раённай Дошкі гонару, якая ўстанаўліваецца ў газеце “Наша Талачыншчына” на перыяд важнейшых відаў работ у сельскай гаспадарцы. А па выніках за 2016 год Аляксандр Пятровіч занесены яшчэ на Дошку гонару перадавікоў Талачыншчыны.

Ён з’яўляўся лідарам на перавозцы зялёнай масы на сянаж і сілас, а потым і на перавозцы збожжа. На яго рахунку 2908 тон дастаўленага ад камбайнаў на зернесушылку збожжа і рапсу і больш за 4000 тон перавезенай зялёнай масы. Гэта не нейкае выключэнне, а стабільны, стаўшы заканамернасцю, яго вынік у працы.

Калі былі складанасці ў колішняй яго гаспадарцы з людзьмі, то Аляксандр на камбайне абмалочваў збажыну, а на аўтамабілі (у гэты час за штурвалам быў памочнік) адвозіў збожжа на сушылку. Дарэчы, на іскраўскіх землях выходзіў і на тысячны намалот.

Гэта выключна здольны і ведаючы тэхніку чалавек. Арганічна да гэтага ў Аляксандра далучаецца і такая якасць, як вытрымка. Не, ён не з ліку тых, хто маўчыць, калі трэба што сказаць, але гаворыць менавіта па справе, узважана і прадумана. Таму ён цікавы для іншых як разважлівы і глыбокі суразмоўца.

Прыгажосць, непаўторнасць такіх людзей, як А. П. Парахонька, у працы. Што б ні рабіў, за што б ні браўся — усё з яго рук выходзіць выдатна. Трэба дом паставіць, печ выкласці, сабраць трактар ці аўтамабіль — для яго аніякіх складанасцей.

Дзе-небудзь у вялікім горадзе мог бы жыць са свайго прафесіяналізму прыпяваючы. Але ж не пацягнула сельскага хлопца ў горад, аб чым ніколькі не шкадуе і зараз. У Нізкім Гарадцы свой дом, зямля і жыўнасць.

Як гэта звычайна і здараецца, вяртаецца Аляксандр Пятровіч дадому адвячоркам, а ўсё роўна знаходзіць час на разнастайныя дамашнія клопаты, дапамагае па гаспадарцы жонцы Марыне Васільеўне, якая робіць прадаўцом у Нізкім Гарадцы. Ніколі не скажа, што стаміўся, што трэба адпачыць. А на справе, магчыма ж, і трэба.

Кіраваць 40-тонным МАЗам з прычэпам, ходзячы па палявых дарогах, не проста. Ды яшчэ і не паніжаючы планку па колькасці рэйсаў. У сярэднім на дзень у яго як мінімум выходзіла два дзясяткі рэйсаў. Не вытрымліваюць калёсы, масты і падшыпнікі, з надрыўным гулам працуе рухавік, а чалавек вытрымлівае.

Аляксандра Пятровіча ніколі не стрэнеш у дрэнным настроі, бо ён заўжды зараджаны на добры вынік у працы і заўжды яго дасягае. Няўрымслівасць і аптымізм — яго лепшыя спадарожнікі па жыцці, яго дарадцы і памочнікі.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене