Прыклад Жанны Шэміт з Коханава сведчыць, што галоўныя “рычагі” любога дэпутата — яго асабовыя якасці і жаданне працаваць

26 мая 2017 14:00

У масавай свядомасці тыповы прадстаўнік выканаўчай ці заканадаўчай улады з’яўляецца выхадцам з вытворчай (сельская гаспадарка, прамысловасць) ці прававой, сілавой сферы. Акрамя таго, калі гаворка ідзе пра дэпутатаў, то прынята лічыць, што дапамагчы грамадзянам у вырашэнні іх праблем можа толькі той народны абраннік, які мае доступ да сур’ёзных матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў (каб, напрыклад, правесці добраўпарадкаванне нейкай тэрыторыі) і лёгка ўваходзіць у высокія кабінеты (каб дабіцца фінансавання ці дазволу на рэалізацыю нейкага праекта).

Падчас кампаній па выбарах дэпутатаў некаторыя выбаршчыкі, дзелячыся сваімі меркаваннямі наконт кандыдатаў, нярэдка так і гавораць: “Ай, што ён нам дасць? Што ён можа? Якія ў яго сувязі? А вось гэты — іншая справа, у яго патэнцыял вялікі, на яго больш можна спадзявацца, ён хоць што-небудзь ды зробіць”. Падобная памылковая пазіцыя знаходзіцца на мяжы паміж прагматызмам і амаральнасцю, бо каб проста так нешта даць (напрыклад, бюджэтныя грошы на ўкладванне асфальту), трэба гэтае нешта спачатку ў кагосьці забраць (бюджэт не бясконцы: пакладуць асфальт у тваім горадзе — не пакладуць у іншым), але гэта ўжо тэма для асобнай гаворкі.

Намеснік дырэктара Коханаўскага гарпасялковага Дома культуры і дэпутат Коханаўскага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Аляксееўна Шэміт у падобны шаблон вызначэння “магутнасці” дэпутатаў не ўпісваецца, але, нягледзячы на гэта, сваю ролю па вывучэнні, агучванні на розных узроўнях і задавальненні інтарэсаў насельніцтва выконвае паспяхова. Творчы чалавек, работнік сферы культуры, без тэхналогій і людскіх рэсурсаў у сваім распараджэнні і з маральнымі якасцямі, якія не дазваляюць нічога ні ў каго нахабна “выбіваць”, яна тым не менш не абмяжоўваецца адным толькі ўдзелам у сесіях сельскага Савета дэпутатаў. Перажывае за праблемы добраўпарадкавання свайго населенага пункта, за яго экалагічны стан, прымае ўдзел у рэальных справах па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння:

— Звычайна, калі мне становіцца вядома пра нейкую праблему (сама ўбачыла, ці людзі падказалі, што зламаліся арэлі на дзіцячай пляцоўцы, трэба завезці пясок у пясочніцы і г. д.), паведамляю ў жыллёва-камунальнае прадпрыемства. І хачу адзначыць, што праца ДП “Коханава-ЖКГ” мне вельмі падабаецца, тут ніколі не пакідаюць абгрунтаваныя звароты без увагі, не “адфутбольваюць” людзей, заўсёды прымаюць меры.

Удача акрыляе і дадае жадання працаваць, а непераадольныя цяжкасці (аднойчы, напрыклад, не ўдалося правесці азеляненне тэрыторыі, хоць былі арганізаваны жыхары дома і амаль вырашана пытанне з саджанцамі) могуць на нейкі час пахіснуць веру ва ўласныя сілы. Але пазітыўна настроены чалавек не можа доўга перажываць з-за няўдач і ў хуткім часе зноў бярэцца за стваральную працу, пачынаючы ўсё з пачатку ці накіроўваючы сваю энергію на іншыя, больш пасільныя задачы.

На думку дырэктара Дома культуры Алены Аляксееўны Бугаёвай, яе калега валодае якраз тымі рысамі характару, якія павінны быць уласцівы народнаму абранніку:

— Пазітыўная, добразычлівая, неабыякавая, цікаўная, нястомная ў пастаянным творчым пошуку. Жанна Аляксееўна падтрымлівае цесную сувязь з насельніцтвам, заўсёды ў курсе важных мясцовых падзей, ведае, што хвалюе людзей, і мы ў сваім калектыве пра многае даведваемся менавіта ад яе. Думаю, што такі чалавек,  удзельнічаючы, напрыклад, у сесіях Савета, абмяркоўваючы тыя ці іншыя пытанні, сапраўды выказвае пазіцыю сваіх выбаршчыкаў і працуе ў іх  інтарэсах.

Адзначыла Алена Аляксееўна і цесную сувязь дэпутацкай дзейнасці сваёй калегі з прафесійнымі абавязкамі, іх узаемадапаўненне:

— Сустрэчы з іншымі дэпутатамі, з кіраўнікамі прадпрыемстваў дапамагаюць адчуваць пульс жыцця, разумець настрой грамадства, а гэта важна для спецыяліста, які працуе з вялікай аўдыторыяй, рыхтуе і праводзіць масавыя мерапрыемствы. І, з другога боку, падчас гэтых сустрэч можна абвясціць пра запланаваныя мерапрыемствы, запрасіць на канцэрт, выслухаць водгукі і пажаданні.

Прыклад Жанны Аляксееўны яскрава сведчыць, што галоўныя “рычагі” любога дэпутата — гэта ў першую чаргу яго асабовыя якасці і жаданне працаваць.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене