Пасяўная ў ААТ “Звянячы” завершана паспяхова. Наперадзе — корманарыхтоўка

30 мая 2017 13:43

Пасля выгану дойнага статка на поле надоі ў ААТ “Звянячы” крыху пайшлі ўверх. Пакуль што зусім нязначна і з адставаннем ад мінулагодняга ўзроўню, але ўсё ж рост дае падставы для аптымізму. Кіраўнік гаспадаркі Сяргей Васільевіч Сушкоў, які ўзначальвае яе з лістапада, адзначае, што за апошнія месяцы ў жыцці прадпрыемства адбыліся некаторыя станоўчыя змены.

— Пасяўную сёлета правялі ўласнымі сіламі, нічыя тэхніка ў нас не працавала, — расказаў Сяргей Васільевіч 25 мая, калі мы сустрэліся з ім на полі, дзе завяршаліся пасяўныя работы. — На вышэйшых узроўнях было вырашана пытанне з забеспячэннем палівам і запчасткамі, таму нам удалося адрамантаваць тэхніку, і кампанія прайшла без затрымак. Палепшылася і сітуацыя з кадрамі. Калі я прыйшоў у гаспадарку, былі толькі 4 спраўныя трактары, а на планёрцы не было з кім размаўляць. Цяпер два механізатары пераехалі да нас на пастаяннае месца жыхарства, адзін нават з іншага раёна (стаяў разабраны “Амкадор” — ён яго сабраў, давёў да ладу, будзе на корманарыхтоўцы працаваць). З даяркамі стала лягчэй, сфарміраваўся стабільны калектыў, не тое, што раней, бегалі, збіралі, сёння адна, заўтра другая.

Ад аднаго з папярэдніх кіраўнікоў “Звянячаў” гадоў пяць таму я пачуў такую скаргу: цяжка пераадолець кадравы дэфіцыт з-за таго, што прадпрыемства знаходзіцца каля чыгункі (мясцовыя жыхары раз’язджаюцца ў пошуку лягчэйшых грошай). Сяргей Васільевіч глядзіць на гэтую сітуацыю з іншага, станоўчага боку. Хоць я і не закранаў гэтую тэму, ён сам між іншым заўважыў:

— Гаспадарка наша зручна размешчана, лёгка дабрацца, на электрычку сеў — і на месцы. Ды і жыллё мы даём (напрыклад, вышэйназваных новых механізатараў забяспечылі). Так што кадравае пытанне можна закрыць, калі толькі прапанаваць дастойныя заробкі.

На жаль, з заробкамі пакуль што праблема, яны невысокія, і кіраўнік вельмі  перажывае за людзей, якія старанна працуюць, але не могуць пераадолець адставанне, нагнаць тое, што было страчана за папярэднія гады:

— Жывёла хварэе (няма ў нас ні свайго ветурача, ні заатэхніка), кармы былі нізкай якасці, таму і малака няма. З выхадам на траву сітуацыя стала паляпшацца, але карова — не трактар, які можна за дзень адрамантаваць. Жывёлу калі загубіў, то аднавіць нармальнае функцыянаванне яе арганізму не так лёгка. Людзі працуюць, свае абавязкі выконваюць, і не іх віна ў тым, што такія расцэнкі на нашу прадукцыю і што большы аб’ём гэтай прадукцыі пакуль што “выціснуць” з нашых рэсурсаў немагчыма.

Восенню ў гаспадарку павінен прыйсці ветурач, па размеркаванні пасля заканчэння вучобы.

— Некаторыя маладыя лепш за старых працуюць, — дзеліцца сваім спадзяваннем кіраўнік. — Калі агонь у вачах гарыць, то адсутнасць вопыту — не вялікая бяда, былі б веды і жаданне. Так што, можа, з прыходам ветэрынара стане лягчэй. Мы, канечне, сам-насам не кінутыя, з Талачына да нас перыядычна прыязджае спецыяліст, але іншая справа — свой, пастаянны, штатны работнік.

У той жа дзень мы наведалі мехдвор прадпрыемства. Там кіпела работа — механізатары займаліся сваімі трактарамі і прычапным абсталяваннем, разносіліся стук металу, пастрэльванне электразваркі. Гэта, патлумачыў Сяргей Васільевіч, вядзецца падрыхтоўка да корманарыхтоўкі. Калі ўдасца дасягнуць паляпшэння сітуацыі з малаком падчас пашавага сезона, то ўтрымаць пазіцыі і зімою можна будзе толькі пры наяўнасці якасных кармоў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене