Бывай, школа: коханаўскія выпускнікі поўныя энергіі і гатоўнасці апраўдаць ускладзеныя на іх спадзяванні

1 июня 2017 14:16

Цудоўнае сонечнае і ў той жа час не спякотнае, а свежае, з лёгкім ветрыкам надвор’е парадавала 30 мая ўсіх школьнікаў, іх бацькоў і педагогаў. У гэты знамянальны для многіх з іх дзень у школах прайшлі развітальныя лінейкі. Хтосьці пакінуў сцены роднай навучальнай установы ненадоўга, на час канікулаў, а хтосьці ў якасці вучня сюды ўжо ніколі не вернецца.

Віншуючы выпускнікоў Коханаўскай сярэдняй школы імя І. П. Кожара з заканчэннем незабыўнага для кожнага чалавека жыццёвага этапу, жадаючы ім поспехаў і здзяйсненняў на новых шляхах, гаворачы пра важнасць атрыманых у школе ведаў і ўменняў, старшыня райвыканкама Сяргей Валер’евіч Ягораў між іншым адзначыў:

— Няхай гэты перыяд назаўсёды застанецца для вас яркім і светлым, і вы заўсёды будзеце душэўна яго ўспамінаць.

Разам з кіраўніком раёна ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дэпутацкага корпусу, начальнікі раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Дырэктар школы Міхаіл Міхайлавіч Татарановіч расказаў пра поспехі вучняў і педагогаў у вучэбнай і пазакласнай дзейнасці. У прыватнасці, ён паведаміў:

— Завяршаецца яшчэ адзін навучальны год. Ён быў адметны тым, што мінулай восенню прайшлі выбары ў Парламент, а 2017-ты аб’яўлены Годам навукі. Нягледзячы на пэўныя эканамічныя цяжкасці, дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу развіццю сістэмы адукацыі. І мы стараемся, каб укладзеныя сродкі давалі добрую аддачу. У гэтым навучальным годзе ў нас поўнасцю рэалізаваны вучэбны план, які ўключае вучэбныя і факультатыўныя заняткі, работу аб’яднанняў па інтарэсах, выхаваўчую работу, шосты школьны дзень. Для  старэйшага звяна мы на добрым узроўні праводзілі профільнае навучанне, у 5 — 9 класах вялікую ўвагу ўдзялялі дапрофільнай падрыхтоўцы, каб кожны вучань мог вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, знайсці свой далейшы шлях — школа, ліцэй, каледж — і, не губляючы каштоўны час, уліцца ў рады працаўнікоў. Мы першы год працавалі над рэалізацыяй інавацыйнага праекта па супрацоўніцтве школы, сям’і, навучальных устаноў, соцыуму ў справе выбару прафесіі. Спадзяюся, што гэтае супрацоўніцтва акажацца плённым і нашы выпускнікі змогуць больш дакладна вызначыцца з выбарам далейшага жыццёвага шляху.

Мы актывізавалі работу па аказанні платных адукацыйных паслуг, на працягу канікулаў на добрым узроўні была пастаўлена аздараўленчая работа. Ва ўсіх мерапрыемствах школа супрацоўнічала з зацікаўленымі ўстановамі: дзіцячая школа мастацтваў, ФСК “Пульс”, Дом культуры, ліцэй, сельвыканкам, прадпрыемствы і агранізацыі, якія традыцыйна не застаюцца ў баку ад нашых   праблем і аказваюць нам і маральную, і матэрыяльную падтрымку. Нашы  навучэнцы зрабілі шмат  турыстычных паездак, у  тым ліку і ў бліжняе замежжа.

Коханаўская школа, адзначыў дырэктар, на разнастайных спаборніцтвах, аглядах-конкурсах, акцыях заўсёды паказвае добры ўзровень ведаў і падрыхтоўкі. Сёлета, напрыклад, на раённым мерапрыемстве па ўшанаванні пераможцаў конкурсаў і алімпіяд Ганаровыя граматы ўручаны 20 вучням, на традыцыйным школьным мерапрыемстве “Зорная дарожка” — больш чым 100 вучням. Падчас лінейкі дзеці таксама атрымалі граматы і падзякі — не толькі ад імя школы, а яшчэ і ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (за ўдзел у разнастайных раённых і абласных мерапрыемствах).

З віншаваннямі і добрымі пажаданнямі выступілі таксама дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня Коханаўскага сельвыканкама Мікалай Яўгенавіч Барышаў, кіраўнік выпускнога класа Надзея Уладзіміраўна Млявая, бацькі выпускнікоў. Дзеці, якія закончылі першы клас, зачыталі адрасаваныя выпускнікам вершы.

Парадавалі гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства і самі галоўныя героі ўрачыстасці: пяцёра з іх зачыталі вершы, а пасля ўсе разам станцавалі рухавы, хуткі, энергічны калектыўны танец з аднолькавымі і сінхроннымі для ўсіх удзельнікаў рухамі (такі танец часам памылкова называюць флэшмобам), на працягу якога паспелі змяніцца некалькі музычных кампазіцый.

Гэта выглядала сімвалічна: нягледзячы на тое, што развітанне са школаю заўсёды ў той ці іншай ступені прасякнута сумам і шкадаваннем, выпускнікі прадэманстравалі энергію, пазітыўны настрой, гатоўнасць дасягнуць пастаўленых мэт і апраўдаць ускладзеныя на іх бацькамі, педагогамі, ды і ўсім грамадствам спадзяванні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Бывай, школа: коханаўскія выпускнікі поўныя энергіі і гатоўнасці апраўдаць ускладзеныя на іх спадзяванні ”

  1. Клим Чугункин , 1 июня 2017 , 23:07

    Завяршаецца яшчэ адзін навучальны год. Ён быў адметны тым, што мінулай восенню прайшлі выбары ў Парламент, а 2017-ты аб’яўлены Годам навукі. Интересно , какое отношение выборы депутатов имеют к ученикам?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей