У будучыню — з добрымі пажаданнямі: для выпускнікоў Славенскай школы застануцца назаўжды ў памяці апошнія хвіліны школьнага жыцця

1 июня 2017 15:07

Раніца 30 мая выдалася  цёплай,  сонечнай і поўнасцю адпавядала святочнаму і адначасова хвалюючаму настрою вучняў Славенскай сярэдняй школы, іх бацькоў і настаўнікаў падчас правядзення ўрачыстай лінейкі, прысвечанай заканчэнню навучальнага года і апошняму званку.

З цёплымі словамі найлепшых пажаданняў поспехаў на выпускных экзаменах  звярнуўся да выпускнікоў дырэктар школы А. А. Белагураў. Усім астатнім вучням ён пажадаў прыемна і карысна правесці летнія канікулы, каб з новымі сіламі яны селі за парты ў наступным навучальным годзе.

Павіншавалі вучняў з заканчэннем навучальнага года намеснік старшыні райвыканкама В. А. Альхімовіч, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Т. М. Лахмотка, дэпутат Слаўнаўскага сельскага Савета М.Ф. Дзядзенка. Ніводнага не пакінулі раўнадушнымі сардэчныя словы першай настаўніцы А. С. Пасюцінай у адрас сваіх выхаванцаў. З наказам у будучае жыццё выступіла класны кіраўнік Л. М. Шарснёва. Галоўнае, падкрэсліла яна, не страціць сябе, стаць сапраўднымі людзьмі і грамадзянамі сваёй краіны.

Выпускнікі ў сваю чаргу падзякавалі ўсім настаўнікам школы за веды, душэўнасць і разуменне. Павіншавалі з заканчэннем школы старэйшых сяброў і першакласнікі.

Свята традыцыйна ўпрыгожылі вакальныя і танцавальныя нумары, розныя цікавыя сюрпрызы. Для выпускнікоў, безумоўна, застануцца назаўжды ў памяці гэтыя апошнія хвіліны школьнага жыцця.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ У будучыню — з добрымі пажаданнямі: для выпускнікоў Славенскай школы застануцца назаўжды ў памяці апошнія хвіліны школьнага жыцця ”

  1. Клим Чугункин , 1 июня 2017 , 22:59

    Сенсационный материал.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать ответ к Клим Чугункин

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене