Васілій Хадневіч прадаўжае справу бацькоў і дзядоў

8 июня 2017 10:00

Дырэктар УП “Рыдамльскі” Васілій Хадневіч — патомны сяльчанін, хлебароб. Для яго асабіста з’яўляецца гонарам належаць да свайго роду, прадаўжаць яго справу на роднай зямлі. Гэтым ён займаецца ўсё сваё жыццё. А 17 студзеня сёлета мінула 20 год, як Васілій Аляксеевіч кіруе прадпрыемствам.

Неяк аднойчы ў размове ён выпадкова, не для занясення слова ў журналісцкі блакнот, заўважыў: “Мая доля — поле”, надаючы значэнне свайму прызванню ў лепшым сэнсе гэтага слова. Расказаў, памятаючы той выпадак, як з Курчэўскай Усвейкі, дзе ён нарадзіўся, ішоў з мамай у Серкавіцы. Дарога, вузенькая сцежка, праставала праз пагоркі, зжатую збажыну. Нечакана з нагі зваліўся сандалік, не ўцалела засцежка, і мама прапанавала зняць і другі, запомніліся словы: “Не бойся, сынок, зямлі, не бойся пожні…”

Шмат бацькі зрабілі для таго, каб усе іх пяцёра дзяцей, чатыры дачкі і сын, выраслі працаўнікамі, не цураліся зямлі, акаляючай прыроды. Адсюль, ад каранёў, існасці яго воля, характар, узважанае ў сваёй строгасці і жарце слова, патрабавальнасць да сябе і іншых, адкрытасць і прынцыповасць.

Не ўсім такія людзі даспадобы — і начальству, якое стаіць вышэй, і падначаленым. Яму гэтае вядомае, ён гатовы выслухаць у свой адрас крытыку, прэтэнзіі, і пры гэтым, калі яны справядлівыя, хоць і закранаюць твой гонар, ніколі не затойвае злосці, а, наадварот, скажа чалавеку дзякуй за яго пазіцыю.

Такія якасці маюць сваю цану. Пацвярджэннем гэтага і тое, што тройчы В. А. Хадневіч з самым вялікім працэнтам адданых за яго кандыдатуру галасоў выбіраецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, а таксама шмат разоў выбіраўся дэпутатам Серкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў.

Калі сапраўды трэба землякам дапамагчы — розныя ж людзі і магчымасці ў іх неаднолькавыя, ён з задавальненнем адгукаецца на просьбу. Па натуры Васілій Аляксеевіч не кабінетны чалавек, таму пры сустрэчы каго на вуліцы, машынным двары ці дзесьці па дарозе прыпыніцца, распытае, як справы, знойдзе чым пацікавіцца.

Вось у вёсцы Дубавое застаўся адзін дом. Толькі можна пазайздросціць, што з Мінска пастаянна даязджае сюды яго цяперашні гаспадар і, не шкадуючы ні часу, ні сродкаў, абрабляе тут зямлю, робіць догляд за садам, пабудовамі, трымае пчол. Але ж што будзе радзіць на пустой зямлі?! Звярнуўся Леанід Дубавец выпісаць для сваіх сотак гною — і тут жа на другі дзень дырэктар гаспадаркі распарадзіўся давезці сюды арганічнае ўдабрэнне.

Ведаючы псіхалогію вяскоўцаў, Васілій Хадневіч не стаў чакаць, што да яго пойдуць людзі з просьбамі апрацаваць зямлю, пасадзіць бульбу ці пасеяць збожжа, а вырашыў вынесці ўчасткі насельніцтва, хто гэтага жадае, у адзін масіў, а хто не жадае, тым выдзяляць тэхніку для сяўбы на сотках каля дома. Створаны некалькі год таму мехатрад, у склад якога ўваходзяць культыватар, сеялка і іншае, зараджаны спецыяльна на гэтыя мэты.

Скарысталіся сёлета дапамогай гаспадаркі і асобныя жыхары Высокага і Нізкага Гарадца. Дапамаглі пракультываваць агароды і пенсіянерам, грошы з іх не ўзялі.

На працягу двух дзён у поўным аб’ёме справіліся з насельніцкімі агародамі, зрабілі для вяскоўцаў такую важную, а для некаторых і непасільную для іх справу.

Калі людзі ідуць да В. А. Хадневіча, яны не падкрэсліваюць, што вось прыйшлі як да дырэктара гаспадаркі ці да дэпутата. Ідуць як да чалавека, якому ў роўнай ступені дарагія інтарэсы грамадскія — прадпрыемства, калектыву, аграгарадка і вёсак, і асабіста кожнага чалавека. Па вялікім рахунку, яны непадзельныя.

Васілій Аляксеевіч ніколі не пройдзе міма таго, што хвалюе людзей і яго асабіста. Здавалася, што яшчэ і трэба, калі ў аграгарадку два магазіны — райпо і элеватара, па гандлёвым абслугоўванні на вёсцы. А ён не хоча пагаджацца, што магазін райспажыўтаварыства працуе не па графіку жыцця сяльчан, і гэта адна з прычын недабору ў тавараабароце.

Не пакідаюць хваляванні за сваю школу, калі пайшлі размовы пра яе закрыццё. Яна да канца выконвае сваё прызначэнне, старанна працуюць настаўнікі, заахвочваюць на добрую вучобу і працу вучняў. Улетку яны першыя памочнікі на збожжатаку, падстаўляюць плячо ў жывёлагадоўлі.

Пасля школы многія вяртаюцца ў сваю гаспадарку ці раён. Ім ёсць дзе жыць, працаваць. У Серкавіцах пабудавана 56 домікаў сядзібнага тыпу. Веды, рукі моладзі патрэбныя ўсюды, і асабліва ў жывёлагадоўлі. 17 дзетак сёлета ўжо і ў дзіцячым садку, а гэта і ёсць будучыя вучні, а потым і работнікі прадпрыемства.

Ажывіў з прыходам новай загадчыцы сваю работу клуб. Гэта таксама аб’ядноўвае і збліжае моладзь. Выконвае сваё прызначэнне сельская ўрачэбная амбулаторыя.

А само прадпрыемства — гэта ўжо значная частка раёна, землі гаспадаркі падыходзяць пад Аршаншчыну, гранічаць з землямі Сенненскага і Чашніцкага раёнаў. Не даць людзям разысціся, захаваць іх — гэта і ёсць на сёння яго важнейшы абавязак.

У “Рыдамльскім” робіць амаль 200 чалавек, і для іх павінны быць усе ўмовы для працы і адпачынку. Падчас нашай сустрэчы Васілій Аляксеевіч патэлефанаваў у дыспетчарскую ДРБУ-147, папрасіў паправіць дарогу з Серкавіц на Высокі Гарадзец, па якой штодня людзі дабіраюцца на працу ў цэнтр, ходзіць тэхніка. Дарожнікі тут жа адрэагавалі, параўнялі палатно.

А вось з рамонтам асфальтавага пакрыцця па вуліцах аграгарадка, асабліва па вуліцы Усходняй, праблема значны час не вырашаецца. Зараз В. А. Хадневіч займаецца і гэтым пытаннем, і пытаннем вяртання ў іх буйны населены пункт комплекснага прыёмнага пункту.

— Так, на асфальце, — заўважыў Васілій Аляксеевіч, — хлеб не вырасціш. А вось каб было каму яго расціць, патрэбныя на вёсцы і асфальтавыя дарогі, школа, дзіцячы сад, магазін і кафэ, бальніца, пошта… Усё гэтае разам узятае і ёсць аграгарадок, сучаснае сельгаспрадпрыемства…

У дзень нашага прабывання тут вяліся работы не толькі па закладцы будучага ўраджаю, вытворчасці малака і мяса, а і па навядзенні парадку на машынным двары, у жывёлагадоўчых памяшканнях. А дзе найбольш адказны ўчастак, там і кіраўнік. Тут мы і заспелі Васілія Аляксеевіча, тут пагаварылі і пра будучыню прадпрыемства.

Яе тут звязваюць толькі з далейшым развіццём. Сёлета таксама будуць абнаўляць тэхніку, машыны, каб выйсці на самыя сучасныя тэхналогіі ва ўсіх галінах вытворчасці, зрабіць прывабнай з тэхнічнага і нават навуковага погляду працу на сяле.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Васілій Хадневіч прадаўжае справу бацькоў і дзядоў ”

  1. алиса , 9 июня 2017 , 8:14

    пытанне цікавае. Зазірнула ў руска-беларускі слоўнік. Там напісаны пераклад у некалькіх значэннях: продолжать – (весті дальше начатое) прадаўжаць, працягваць.напрыклад: прадаўжаць (працягваць) якія-небудзь традыцыі і г.д. Памылкі, на мой погляд, тут няма.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Krumkach , 8 июня 2017 , 14:00

    Паважаная рэдакцыя, растлумачце, калі ласка, значэнне слова “прадаўжае”. Можа ўсё ж “працягвае”?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене