ААТ “Жукнева”: правільнае ўтрыманне кароў на пашы — залог павелічэння надояў

28 июня 2017 10:54

Нядаўна мы пабывалі ў сельгаспрадпрыемстве “Жукнева” і пазнаёміліся з умовамі летняга выпасу кароў малочнатаварнай фермы “Жукнева” і аднайменнага малочнатаварнага комплексу.

Гурт з фермы невялікі, усяго 90 галоў. Паша побач з фермай. У 6 гадзін пасля ранішняй дойкі кароў выганяюць у поле і пасвяць да 12 гадзін. Абедзенная дойка зноў на ферме, жывёле выдаецца  камбікорм.У кожнай групе пазначаны навацельныя каровы, яны атрымліваюць канцэнтраты пад прадукцыю. Вячэрняя дойка пачынаецца ў 20 гадзін. Сярэднясутачны надой складае амаль  14 кг малака на адну карову. Даглядаюць статак Сяргей Плахоцкі і Мікалай Акіншаў.

Франтальным спосабам пасвіцца гурт малочнатаварнага комплексу “Жукнева”, 200 кароў. Робяць на ім чатыры пастухі. Уладзімір Буханаў і Алег Малашкевіч падзяліліся некаторымі тонкасцямі тэхналогіі выпасу кароў. Калі загон вялікі, то ўсю траву жывёлы не з’ядаюць, палавіну вытоптваюць. Пастухі вырашылі крыху паменшыць загон, каб часцей пераганяць статак. Трава добрая, і каровы з задавальненнем спажываюць сакавіты зялёны корм. Франтальны спосаб пераконвае ў сваіх перавагах перад парцыённа-загонным,  і як вынік — павелічэнне надояў да 16 кг малака  на карову.

Умовы для пастухоў  створаны добрыя, ёсць чым нагрэць ваду для мыцця даільнай апаратуры. Пастухі забяспечаны двухразовым харчаваннем.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей