Партрэт з Дошкі гонару: Уладзімір Арлоў знайшоў сваю стыхію і дасягае ў ёй поспехаў

28 июня 2017 10:38

Уладзімір Арлоў родам са шматдзетнай працоўнай сям’і: бацька быў зваршчыкам, маці малаказборшчыкам, і выгадавалі яны сямёра дзяцей. Нядзіўна, што ў самастойнае жыццё ўступіў рана — закончыў курсы механізатараў, якія дзейнічалі калісьці пры райсельгасхарчы, і стаў зарабляць.

Працаваў у сельскагаспадарчым, дарожным і будаўнічым прадпрыемствах, служыў у арміі, а шэсць гадоў таму прыйшоў у Талачынскі лясгас. На працягу апошніх чатырох гадоў робіць трактарыстам у Азерацкім лясніцтве.

— Гэта мая стыхія, — гаворыць пра трактар. — Як пачаў з яго, гледзячы на свайго брата (ён у той час таксама трактарыстам быў), так ні да чаго іншага мяне і не цягнула. І праца падабаецца, і спецыяльнасць хадавая, уладкавацца можна ўсюды.

Што да працаўладкавання, то пра цяперашняе сваё месца Уладзімір таксама можа з упэўненасцю сказаць, што гэта яго стыхія (дарэчы, жонка таксама з’яўляецца работніцаю лясной гаспадаркі):

— Трактар новы, чатыры гады, запчасткі даюць, калі паломка здарыцца, так што працуй сабе на радасць, выконвай норму, і нічога лепшага не трэба шукаць.

Уладзімір займаецца траляваннем лесу — грузіць драўніну маніпулятарам і вывозіць з лесасекі. Важнасць даручанага яму ўчастка вытворчасці немагчыма пераацаніць: ад своечасовага вывазу і належнага складзіравання прадукцыі залежыць далейшы яе рух да спажыўца, а значыць, і паступленне прадпрыемству выручкі. Рабіў і робіць Уладзімір сваю справу захоплена, з нязменнаю адказнасцю і энтузіязмам, за што і занесены ў адпаведнасці з дасягнутымі ў мінулым годзе паказчыкамі на раённую Дошку гонару.

Апошнім часам ён займаецца вывазам лесу каля былой вёскі Дубы (цяпер не існуе). Мясціны тут вельмі маляўнічыя, узгоркі чаргуюцца з нізінамі, лясны гушчар — з полем. Праўда, сузіраць прыгажосць прыроды няма калі, перад работнікам стаіць вытворчая задача, якой падпарадкаваны ўсе сілы і ўвага. А калі, нягледзячы на занятасць працаю і сямейнымі клопатамі, выпадае вольны час, Уладзімір любіць адпачыць на рыбалцы. Прызнаецца, што цікавіць яго не столькі ўлоў, колькі працэс і магчымасць падумаць, пабыць з самім сабою, або пагутарыць з іншымі рыбакамі, паслухаць карысныя парады, падзяліцца сваім вопытам.

Прафесійная біяграфія Уладзіміра Арлова — яскравы прыклад  прадуктыўнага раскрыцця свайго патэнцыялу чалавекам, які ўдала, з першага разу выбраў жыццёвы шлях, знайшоў сабе справу па душы. Знайшоў — і з задавальненнем удасканальвае сваё майстэрства, узбагачае вопыт, дасягае поспехаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене