Талачынскаму прадаўцу Наталлі Каплеўскай жыццёвай сілы дадае любімая работа

30 июня 2017 16:01

Родная вёска Наталлі Мікалаеўны Каплеўскай — Раманоўка Серкавіцкага сельскага Савета. Адсюль пайшла яна ў самастойнае жыццё.

Марыла дзяўчына стаць майстрам-швачкай швейнай справы, шыла сукенкі спачатку лялькам, потым паспрабавала шыць прасцейшае  адзенне. Мара збылася, закончыла Мінскае швейнае вучылішча, стала працаваць на фабрыцы імя Н. К. Крупскай.

Калі стварыла сям’ю, вярнулася дадому, пайшла рабіць прадаўцом. У гэтым годзе спаўняецца 39 гадоў яе працы ў галіне райспажыўтаварыства. Завочна закончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум, аддзяленне бухгалтарскага ўліку. Работа прадаўца стала яе жыццём.

Дзесяць год была загадчыцай магазіна №14 (зараз “Удобный”). Апошнія пяць год працуе ў магазіне №83, што знаходзіцца па вуліцы Леніна. Усе прадукты акуратна раскладзены па паліцах. Ёсць тут і гаспадарчыя тавары першай неабходнасці, куток школьніка. Парадак падтрымліваецца прадаўцом на працягу рабочага дня, і ён тут заўсёды.

Пастаяннымі наведвальнікамі крамы з’яўляюцца людзі, якія пражываюць побач. З Наталляй Мікалаеўнай прыходзяць пагаварыць,  абмеркаваць апошнія навіны, падзяліцца чымсьці сваім, асабістым.

Прайшло тры гады, як Наталля Мікалаеўна на заслужаным адпачынку. Усю сваю ўвагу і любоў яна аддае дзвюм дочкам і дзесяцігадовай унучцы.

І заўжды ва ўсіх абставінах Наталля Мікалаеўна з людзьмі. У чалавечых зносінах чэрпае яна жыццёвую сілу, дабро і справядлівасць. А без гэтага і не ўяўляе для сябе глыбокага, сапраўднага жыцця.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Талачынскаму прадаўцу Наталлі Каплеўскай жыццёвай сілы дадае любімая работа ”

  1. Люська , 24 июля 2017 , 11:16

    Повезло , успела пенсию оформить.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. сельчанин , 24 июля 2017 , 9:36

    Не секрет, что реальная покупательская способность упала. А сетевых магазинов становится все больше. Одиночные точки просто умирают, если в них не поставлены бизнес-процессы. У них просто нет возможности выжить, работая «как привыкли», хотя пару лет назад это было еще реально.

    Если люди, условно говоря, оставляли в магазине 10 рублей за раз, то теперь — 6,5. Постоянные покупатели стали тратить меньше — значит, нужно привлечь новых. А те приходить просто так не хотят. По факту сильный имидж есть только у «Евроопта», у всех остальных он сильно размазан. Поэтому покупатель легко «предает» и идет туда, где обещают больше.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей