Галоўнае свята: талачынцы адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі

4 июля 2017 14:16

Раніца 3 ліпеня сустрэла ўсіх моцным і працяглым дажджом. Дзень, здавалася, збіраўся быць шэрым і беспрасветным. Але за нейкія паўгадзіны да пачатку мітынгу вадзяная заслона расступілася, неба, хоць і зацягнутае хмарамі, пасвятлела. Прырода нібыта зразумела важнасць моманту і не стала чыніць людзям перашкоды. Хаця на самай справе ў такі дзень крыніцаю святочнага настрою з’яўляецца не надвор’е, а ўсведамленне намі значнасці даты.

Менавіта пра гэта — пра гістарычную памяць, пра сувязь гісторыі і сучаснасці, пра пераемнасць пакаленняў і гаварылі ўсе, хто выступаў на мітынгу.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Валер’евіч Ягораў пачаў сваё выступленне з экскурсу ў мінулае, адзначыўшы ўклад жыхароў Талачыншчыны ў набліжэнне Перамогі, прыгадаўшы панесеныя намі незваротныя страты, аддаўшы даніну павагі ветэранам вайны. — Азіраючыся на мінулае, мы ацэньваем і сучаснасць, — адзначыў кіраўнік раёна. — У гэты святочны дзень прыемна бачыць, што добрасумленная праца, энергія і талент працаўнікоў нашага раёна з’яўляюцца дастойным працягам традыцый старэйшых пакаленняў. Сёння тут прысутнічаюць працаўнікі, адзначаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі за добрасумленную працу ў мірны час. Талачыншчына дала свету нямала вядомых людзей, вучоных, мастакоў, пісьменнікаў, спартсменаў, кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання. Многія з іх адзначаны высокімі дзяржаўнымі званнямі і ўзнагародамі. Дзякуючы іх дзейнасці нашу “маленькую радзіму” ведаюць далёка за межамі Беларусі. Упэўнены, што наша дзейнасць будзе плённаю і ў далейшым.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Васільевіч Анюхоўскі засяродзіў увагу на значэнні дзяржаўнасці для любога народа, на тым, якой неацэннай каштоўнасцю з’яўляецца магчымасць жыць ва ўласнай незалежнай дзяржаве:

— Нашай дзяржаве няма яшчэ дваццаці шасці гадоў. Нават у маштабах жыцця аднаго чалавека гэта няшмат, гэта яшчэ малады ўзрост. Сусветная гісторыя ведае, якім дарагім коштам дастаецца дзяржаўнасць народу. За яе плацяць крывёю. Наша дзяржаўнасць была ўтворана бяскроўна, але мы, напэўна, заплацілі за яе вялікі кошт яшчэ ў сваёй старажытнай гісторыі. І мы не заўсёды задумваемся, не заўсёды разумеем, якое вялікае гэта свята, Дзень Незалежнасці.

Са словамі падзякі старэйшым пакаленням ад імя моладзі выступіла  выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Юлія Мазок.

Напрыканцы мітынгу хвілінаю маўчання была ўшанавана памяць тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля таго, каб сёння мы маглі займацца будаўніцтвам дзяржавы, мірна працаваць, адзначаць святы, у тым ліку і галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2020

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Конкурс туристических фильмов

Славянский базар в Витебске

Ритуальные услуги

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей