Партрэт з Дошкі гонару: нязменныя дабрыня і міласэрнасць медыцынскай сястры Ірыны Дземяшкевіч

4 июля 2017 14:59

Трынаццаць год Ірына Алегаўна Дземяшкевіч адпрацавала медыцынскай сястрой у Варанцэвіцкай сельскай участковай бальніцы. Пасля яе закрыцця столькі ж гадоў працуе медсястрой у Рацаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. За шматгадовую добрасумленную працу ў гэтым годзе яна занесена на раённую Дошку гонару.

Усё сваё жыццё Ірына Алегаўна прыходзіць на дапамогу  людзям. Спакой і ўраўнаважанасць, міласэрнасць і цярплівасць у яе характары спрыяюць у зносінах з хворымі. Яна можа доўга расказваць пра сваіх пацыентаў,  якія чакаюць яе змену, расказваюць пра свае справы. Калі ўзнікае крытычная сітуацыя, Ірына Алегаўна ведае, што рабіць, якое лякарства каму неабходна прыняць.

З дзяцінства яна марыла дапамагчы  людзям, аблегчыць іх пакуты, пазбавіць ад болю. Нарадзілася яна ў вёсцы Любанічы Воўкавіцкага сельскага Савета, закончыла школу ў Варанцэвічах. Дзіцячая мара збылася, паступіла ў Мінскае медвучылішча. Пасля размеркавання прыехала працаваць у родныя мясціны. З пачуццём глыбокай удзячнасці Ірына Алегаўна  ўспамінае дружны калектыў бальніцы, які ўзначальвала Лола Рахімаўна Марупава.

Калі бальніцу закрылі, яна ўладкавалася па спецыяльнасці ў Рацаўскі псіханеўралагічны дом-інтернат. У яе абавязкі ўваходзіць догляд за хворымі, аказанне медыцынскай дапамогі. У сілу спецыфікі данай медыцынскай установы пацыенты знаходзяцца тут пастаянна, некаторых час ад часу дадому забіраюць да сябе родныя, пры гэтым працягваючы лячэнне. Акрамя лячэння, пацыенты займаюцца пасільнай працай на зямлі, даглядаюць  жывёл, дапамагаюць персаналу.

Хворыя людзі патрабуюць да сябе перш за ўсё ўвагі, чуласці, індывідуальнага падыходу ў адпаведнасці з пастаўленым дыягназам.

І ўсё гэта яны атрымліваюць ад Ірыны Алегаўны.

Ёсць свае клопаты і абавязкі і дома, у сям’і. 25-гадовы сын працуе ў Мінску на чыгунцы, прыязджае на выхадныя. Муж — вадзіцель у Рацаўскім доме-інтэрнаце. Нядаўна яны перабраліся ў другі дом, сваімі сіламі абсталявалі яго.

Гаспадыня любіць чысціню і парадак ва ўсім, стварае ў доме і вакол яго прыгажосць, любіць вырошчваць кветкі. Хапае часу ў сям’і дагледзець гаспадарку, удзяліць увагу сваім бацькам, якія жывуць непадалёку.

Вось такі Ірына Алегаўна Дземяшкевіч чалавек, неабыякавы да ўсяго, уважлівы да кожнага, і на ўсё яе хапае.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене