Малады механізатар “Каралькоў” Віктар Яцкевіч зарэкамендаваў сябе як адказны і ўмелы працаўнік

5 июля 2017 13:04

Нягледзячы на малады ўзрост і нядоўгі тэрмін работы ў сельгаспрадпрыемстве “Каралькі” (усяго год) Віктар Яцкевіч паспеў дабіцца высокіх паказчыкаў у нарыхтоўцы кармоў і заняць пачэснае месца на раённай Дошцы гонару, устаноўленай у газеце “Наша Талачыншчына”. З першых дзён малады механізатар зарэкамендаваў сябе як адказны і ўмелы працаўнік.

Год таму ён уладкаваўся памочнікам камбайнера, так тут і застаўся. Па душы прыйшлася Віктару праца на палях сельгаспрадпрыемства, наладзіліся добрыя ўзаемаадносіны ў калектыве, ды і заробкі сталі большымі.

Сярод маладых механізатараў у раёне ён дабіўся самых высокіх паказчыкаў. На кормаўборачным камбайне КВК-800 нарыхтаваў больш за 2800 тон кармоў.

З працоўным поспехам Віктара павіншавалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Мікалаевіч Талкачоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Пільшчыкава і ўручылі Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі ад ўпраўлення райсельгасхарча Талачынскага райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу,  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: злева направа М. М. Талкачоў, Г. А. Котава, В. Яцкевіч, Т. М. Пільшчыкава.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене