Партрэт з Дошкі гонару: важнасць і адказнасць работы электраманцёра цяжка пераацаніць

6 июля 2017 13:59

Апошнія 17 гадоў працоўнай біяграфіі Ігара Каўрыгі звязаны з Талачынскім раёнам электрасетак. Працуе Ігар тут разам з братам, абодва — электраманцёры. Спецыяльнасць атрымаў у вучылішчы ў Барысаве, рабіў у сельскагаспадарчым і будаўнічым прадпрыемствах, служыў у арміі. Мае вопыт працы не толькі электраманцёрам, а яшчэ і зваршчыкам, але, як відаць, пакуль што галоўнаю справаю жыцця з’яўляюцца для яго мантаж і рамонт электраабсталявання.

Мы гутарылі з Ігарам Анатольевічам назаўтра пасля таго, як у некаторых кропках рэспублікі і ў пераносным, і ў літаральным сэнсе наламала дроў стыхія. На шчасце, наш раён гэтым разам праблемы абышлі, нічога экстрэмальнага на паветраных лініях электраперадачы не здарылася. Але так шанцуе не заўсёды і не ўсім, таму работнікі гэтага ведамства гатовыя да нечаканасцей у любы момант, нават у выхадны дзень.

— Верагоднасць аварыйных сітуацый павялічваецца ў перыяд абледзянення, падчас моцнага ветру, — гаворыць Ігар. — У штатным рэжыме займаемся планавымі работамі: замена старых ліній, абслугоўванне абсталявання.

Прапісныя ісціны пра важнасць электрычнасці як састаўной часткі энергасістэмы краіны і пра смяротную небяспеку электратоку пры няправільным абыходжанні з ім вядомыя ўсім з дзіцячых гадоў. Таму на чалавека, які кожны дзень судакранаецца з гэтай магутнаю сілаю і накіроўвае яе ў стваральнае рэчышча, прымушае выконваць самыя разнастайныя задачы жыццезабеспячэння, заўсёды глядзіш з павагаю, як на прадстаўніка асаблівай сферы дзейнасці, зразумелай і падуладнай далёка не кожнаму.

Правесці работы па электрыфікацыі нейкага аб’екта такім чынам, каб усё функцыянавала бесперабойна і бяспечна, або аднавіць пашкоджаныя стыхіяй лініі ў максімальна сціслы тэрмін (і, зноў жа, з гарантыяй надзейнасці і бяспекі) можа толькі высокакваліфікаваны і адказны спецыяліст, да ліку якіх і адносіцца Ігар Каўрыга, занесены па выніках работы за мінулы год на раённую Дошку гонару.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене