Прадаўжальнікі хлебаробскай справы: выпускнікам ліцэя ў Коханаве ўручылі дыпломы аб атрыманні прафесійна-тэхнічнай адукацыі

6 июля 2017 14:40

Традыцыйна ў канцы чэрвеня ў Коханаўскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці праходзіць свята ўручэння дыпломаў аб атрыманні прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дакумента, які  стане першым крокам на працоўным шляху выпускнікоў, дапаможа дасягнуць новых вяршынь. У прыгожа аформленай актавай зале сабраліся выпускнікі і іх бацькі, выкладчыкі, госці.

Адкрыў святочнае мерапрыемства дырэктар ліцэя Валерый Георгіевіч Рэцкі, павіншаваў выпускнікоў з паспяховым заканчэннем вучобы. Выкладчыкі і майстры зрабілі шмат, каб даць навучэнцам добрыя веды і ўменні, якія спатрэбяцца ім у працы. Кіраўнік ліцэя прызваў юнакоў і дзяўчат не спыняцца на дасягнутым. Нехта з выпускнікоў пойдзе працаваць у сельгаспрадпрыемствы, некаторыя будуць спрабаваць свае сілы пры паступленні ў сярэдне-спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

З атрыманнем дыпломаў выпускнікоў павіншавалі таксама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Віктаравіч Калеснікаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Мікалаевіч Талкачоў, старшыня Коханаўскага сельвыканкама Мікалай Яўгенавіч Барышаў, пажадалі ўдачы, далейшых поспехаў у жыцці.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Віктараўна Бусько таксама адрасавала выпускнікам сардэчныя словы  віншавання з заканчэннем вучобы. Яна адзначыла, што многія навучэнцы ўнеслі значны ўклад у павышэнне статусу ліцэя сярод іншых прафесійна-тэхнічных устаноў вобласці і рэспублікі.

Валерый Георгіевіч уручыў граматы за выдатныя поспехі ў вучобе  і падзячныя пісьмы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ліцэя.  Падзячныя пісьмы за добрае выхаванне дзяцей былі ўручаны таксама некаторым бацькам. Падвёўшы вынікі спаборніцтва на лепшую групу, Ірына Віктараўна адзначыла, што па паказчыках вучобы і актыўнасці лепшай прызнаная група №135. Куратар Павел Восіпавіч Матускоў і майстар вытворчага навучання Аляксандр Уладзіміравіч Конышаў звярнуліся да выпускнікоў і іх бацькоў з добрымі пажаданнямі далейшых поспехаў.

Свой наказ выпускнікам прагучаў ад куратара групы №121 Алены Міхайлаўны Шыбекі і майстроў вытворчага навучання Леаніда Аксенцьевіча Гарбачова і Арцёма Алегавіча Малашкевіча. Поспехаў у новым дарослым жыцці пажадалі куратар групы №136 Раіса Віктараўна Хадорык і майстар вытворчага навучання Міхаіл Сяргеевіч Лепяшынскі.

Пад апладысменты прысутных дыпломы выпускнікам уручыў дырэктар ліцэя. Намеснік дырэктара на вучэбна-вытворчай рабоце Святлана Віктараўна Малашкевіч пажадала юнакам і дзяўчатам добрымі справамі праслаўляць ліцэй, паспяхова працаваць, памятаць жыццёвыя ўрокі выкладчыкаў. Выпускнікі падзякавалі адміністрацыі ліцэя, сваім выкладчыкам  за атрыманыя веды і практычныя навыкі.

Упрыгожылі свята песні ў выкананні выпускнікоў ліцэя, педагога-аргнізатара Святланы Генадзьеўны Петрашкевіч, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірыны Віктараўны Бусько.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене