У Воўкавічах працягваюцца добрыя справы мясцовых жыхароў па добраўпарадкаванні вёскі

7 июля 2017 14:24

Вясной бягучага года мы расказвалі пра планы жыхароў па добраўпарадкаванні вёскі Воўкавічы. Разам са старэйшынай Ларысай Дзмітрыеўнай Сакалоўскай яны прыводзяць у парадак свой населены пункт. Пры неабходнасці звяртаюцца ў сельвыканкам і райвыканкам.

Гэтымі днямі мы зноў пабывалі ў Воўкавічах і ўбачылі, што праца не прыпыняецца і зараз. З раніцы людзі падышлі да старэйшыны, удакладнілі, што ім рабіць сёння. Фарбавалі агараджэнне мясцовыя дзеці і тыя, хто прыехаў да бабуль з горада. Старанна працавалі Улад і Юлія  Анташкевічы, Маргарыта Іванова, Каця Борсук, Кірыл Бельскі, Дзіяна Карповіч. Калі заканчваліся матэрыялы, тут жа звярталіся ў райаграсэрвіс падвезці іх.

На тэрыторыі колішняй школы вясной пасадзілі сад — 49 яблынь і 22 дрэўцы вішань. Гэты дзень стаў сапраўднай падзеяй для вёскі.

Ад імя аднавяскоўцаў старэйшына выказала словы ўдзячнасці старшыні Талачынскага райвыканкама Сяргею Валер’евічу Ягораву за дапамогу ў набыцці саджанцаў. Наступнай восенню яны плануюць дапоўніць сад ягаднымі кустамі, а стадыён перанесці ў іншае  месца.

Пры ўездзе ў вёску жыхары сваімі сіламі высеклі кустоўе, убралі смецце. На гэтым месцы плануецца пасадзіць кусты бэзу.

Каля будынка, у якім знаходзяцца комплексны прыёмны пункт, бібліятэка і пошта, ёсць невялікі парк. У ім будуць пастаўлены альтанкі для адпачынку. Кожны вечар у шэсць гадзін аднавяскоўцы збіраюцца, каб абмеркаваць бліжэйшыя планы. Трэба паспець закончыць добраўпарадкаванне цэнтральнай вуліцы, каб было чым сустрэць выхаванцаў школы, якія па традыцыі збяруцца тут летам.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене