Два механізатары з “Надзёжына” ў лідарах на корманарыхтоўцы ў Талачынскім раёне

10 июля 2017 13:25

У раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў. Паказчыкі ў жывёлагадоўлі закладваюцца менавіта сёння. Гэта добра разумеюць і ў сельгаспрадпрыемстве “Надзёжына”, дзе ў лідарах адразу два механізатары.

Аляксандр Шымко на трактары “Беларус-3522″ у агрэгаце з касілкай КПР-9 скасіў больш за 700 гектараў траў.

А. К. Шымко, М. В. Кірык.

Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Васільевіч Кірык, механізатару быў выдзелены новы энерганасычаны трактар, які задзейнічаны практычна на ўсіх відах сельгасработ. Дзякуючы ўмелай рабоце механізатара, упэўнены ён, своечасова будуць скошаны ўсе травы і нарыхтаваны якасныя кармы.

Сярод маладых механізатараў раёна адным з лепшых прызнаны 24-гадовы Аляксандр Емяльянаў. На трактары “Беларус-3022″ у агрэгаце з прэс-падборшчыкам ППУ-1250 ён нарыхтаваў больш за 700 тон кармоў. Дарэчы, раней на гэтым трактары працаваў яго бацька Вячаслаў Міхайлавіч Емяльянаў. Як бачым, сын паспяхова працягвае яго справу.

Механізатараў павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Пільшчыкава, галоўны спецыяліст аддзела аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Уладзіміраўна Грышман, за добрыя працоўныя здзяйсненні ўручылі ім Ганаровыя граматы  і каштоўныя падарункі.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: уручэнне граматы і падарунка А. Емяльянаву.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене