Ксёндз Віталій у Талачыне адчувае сябе сваім на раней невядомай яму зямлі

10 июля 2017 13:38

Прыход касцёла святога Антонія ў Талачыне ўзначальвае ксёндз Віталій. З верасня мінулага года Віталій Янкевіч у нашым горадзе, хоць да гэтага ён, ураджэнец Гродзеншчыны, ніколі не бываў ва ўсходняй частцы Беларусі.

Каталіцкая царква — другая па велічыне рэлігійная канфесія ў краіне. Яна налічвае каля 1,4 млн. прыхаджан. У Віцебскай дыяцэзіі налічваецца 137 прыходаў, 151 тысяча вернікаў. 10% насельніцтва ў Беларусі адносіць сябе да каталіцкага веравызнання, 80% лічаць сябе праваслаўнымі.

Ён з дзяцінства знаходзіўся ў асяродку веры, наведваў касцёл Святой Тройцы ў родных Германішках, даязджаў з маці да Свята-Троіцкай царквы ў Вільнюсе, дзе пакланяўся Вострабрамскай іконе Багародзіцы. У 19 год адчуў у сваім сэрцы жаданне стаць святаром пад уздзеяннем слова святароў-палатынцаў, якое гучала ўжо ва ўсю сілу ў іх храме на пачатку 90-х гадоў. Бачыў, як палатынцы шчыра акружалі ўвагай тых, хто трапляў у няпростыя жыццёвыя абставіны, аказвалі рэальную падтрымку і дапамогу людзям. Гэтае і стала тым зернеткам, якое прарасло ў сэрцы і перарасло ў жаданне стаць адным з іх. Але найперш вера да яго прыйшла з верай бацькоў, якія вучылі яго малітвам, добрым учынкам.

Пасля школы паступіў у духоўна-манаскую семінарыю ў Польшчы. Закончыў семінарыю ў 2004 годзе і на працягу чатырох год займаўся служэннем Богу на Гродзеншчыне. Затым быў адкліканы ў Мінск арганізоўваць новы прыход у Фрунзенскім раёне.

Праз пэўны час вяртаецца на служэнне ў Польшчу. Прабыванне ў гэтай краіне прадоўжыла тое духоўнае развіццё ксяндза Віталія і тую немалую фізічную працу, якія былі нязменнымі яго спадарожнікамі падчас вучобы ў семінарыі ў г. Ажаруў Пазавецкі пад Варшавай. Шмат у гэтым развіцці дало не толькі вывучэнне розных моў, літаратуры, гісторыі, філасофіі, а таксама метафізікі (семінарыя з’яўляецца структурным падраздзяленнем Варшаўскага ўніверсітэта), а і ўзаеміны са студэнтамі з розных краін, людзьмі рознага ўзросту. Праз усё гэтае — працу, вучобу, спорт, радасці і сум — яны сталі блізкімі адно аднаму на ўсё жыццё. Не парушаюць традыцыю — збіраюцца амаль штогод у сваёй альма-матэр і зараз.

Пазнанне польскай культуры, экскурсіі і вандроўкі па краіне самым лепшым чынам спрыялі таксама духоўнаму, інтэлектуальнаму развіццю. Дарэчы, студэнты ўніверсітэта, розных факультэтаў, пры жаданні могуць наведваць заняткі ў семінарыі, а семінарысты — слухаць лекцыі па розных прадметах ва ўніверсітэце. Пры семінарыі дзейнічае свой тэатр. Ён адкрыты для наведвання ўсім жадаючым, а семінарысты-акцёры гэтым самым папаўняюць грашовы рахунак сваёй установы.

Каб не стаяць на месцы, заўважыў ксёндз Віталій, свае веды і вопыт трэба папаўняць усё жыццё. Трэба ставіць сябе ў пэўныя абставіны, тады будуць нараджацца думкі, будзеш задумвацца над яшчэ непазнаным. Так у рэшце рэшт ён прыйшоў да высновы адмовіцца ад натуральнай, зямной сям’і, стаў манахам, каб служыць Богу, узяўшы абавязак пастаянна маліцца за людзей, служыць касцёлу і прыхаджанам. Гэтае яшчэ і адказнасць за прызванне, якое ён адчуў у сабе  да моманту паступлення ў семінарыю.

Выконваючы сваю місію, атрымлівае ад гэтага задавальненне, таму цалкам унутрана свабодны. Без ахвярнасці, перакананы ксёндз Віталій, няма веры.

У нашым горадзе, сярод яго людзей, адкрытых, шчырых, адчувае сябе сваім на раней невядомай яму зямлі.

Сустракаецца з людзьмі, моладдзю, ведае, чым яны жывуць, што хвалюе. У сваю будучыню, дзяцей, лічыць, трэба ўносіць уклад і сям’і, і грамадству. У здаровай сям’і найперш павінны быць праца, духоўнасць, тады ў дзіцяці народзяцца правільныя адносіны да ўсяго ў жыцці.

У сям’і бацькоў іх было трое, і кожны ведаў, што яму трэба рабіць. У вёсцы інакш не жылі. У горадзе, дзе каля дома няма і кавалачка зямлі, павінны быць у дзіцяці іншыя абавязкі.

Ксёндз Віталій падзяліўся, як добра сябе адчувае і зараз, калі робіць на зямлі. З працы сваіх рук пакаштаваў ужо раннюю гародніну.

Беражліва захоўвае памяць аб ксяндзах, сваіх папярэдніках, прадаўжае іх лепшыя пачынанні, да прыкладу, ксяндзоў Уладзіміра, Кшыштафа, Станіслава…

У падрыхтоўцы да пропаведзі дапамагае яму пастаяннае чытанне, знаёмства з рознымі аўтарамі — рускімі, польскімі, беларускімі. Мэтай касцёла застаецца, каб людзі маліліся на сваёй роднай мове. Дазваляе гэтае рабіць тое, што літургічныя кнігі пераведзеныя на беларускую мову. Каб быць жывою, яна павінна гучаць. І тут, у Талачыне, пад скляпеннем касцёла, яна і гучыць. Гэта, перакананы ён, частка нашае культуры.

Ксёндз Віталій падрабязна прыпыніўся на нездаровым захапленні сённяшніх дзяцей гаджэтамі, іх шкодным уздзеянні на псіхіку і маторыку дзяцей, на памяць і разумовую дзейнасць, на аказанні дапамогі хворым людзям, жыхарам раёна, якіх ён асабіста наведвае, падтрымлівае.

На ўсе пытанні ў даверлівым, шчырым дыялогу мы атрымалі поўныя адказы, агучылі і тыя праблемы, у прыватнасці стану могілак, якія патрабуюць да сябе ўвагі, у пэўным сэнсе і сумеснага супрацоўніцтва па розных пытаннях культуры і духоўнасці, маральнага выхавання чалавека.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Ксёндз Віталій у Талачыне адчувае сябе сваім на раней невядомай яму зямлі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Ксёндз Віталій у Талачыне адчувае сябе сваім на раней невядомай яму зямлі ”

  1. сельчанин , 11 июля 2017 , 14:35

    У Цветаевой была строка: «Уж сколько их упало в эту бездну…».

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене