Купалле ў Талачыне: імгненні, лепшыя за дыскатэку

12 июля 2017 15:11

Першае масавае гулянне пасля сёлетняга грунтоўнага добраўпарадкавання прыняў у мінулы чацвер парк “Юзэфполле”. Масавым яно аказалася без перабольшання: былі заняты ўсе бліжэйшыя прыдатныя для паркоўкі месцы, шмат людзей прыйшло пешшу, і ў выніку ў раёне сцэны, гандлёвых палатак і атракцыёнаў (карусель і батуты) утварыўся даволі шчыльны натоўп. Праўда, цеснаты не адчувалася, бо панаваў святочны настрой.

Пачалося свята невялікім шэсцем калоны артыстаў Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і Славенскага СДК з запаленымі факеламі: пастроіўшыся зводдаль ад месца святкавання, яны пад музыку накіраваліся да сцэны.

Працягнулі праграму тэатралізаваныя нумары (казачны сюжэт з пошукам папараць-кветкі і жартоўныя сцэнкі з сялянскага жыцця), народныя і эстрадныя песні, гульні. Дзеці, падзяліўшыся на дзве каманды, займаліся разгадваннем квеста (вядучы даваў намёкі, дзе ў парку схаваны нейкі прадмет, які ім неабходна знайсці, пастараўшыся зрабіць гэта хутчэй за сапернікаў), перацягвалі канат. Дарослыя звычайна адгукаюцца на прапанову паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах не так ахвотна, але гэтым разам арганізатары і вядучыя змаглі разварушыць іх сваімі настойлівымі і пераканаўчымі заклікамі і асабістым прыкладам, і ў выніку пасля дзяцей за канат узяліся з аднаго боку мужчыны, з другога жанчыны (перамагла моцная палова).

Канцэртную праграму завяршыў вакальна-інструментальны ансамбль “Сузор’е” ў складзе Уладзіміра Валянтовіча, Міхаіла Ерманка і Паўла Сопіна.

Далей былі дыскатэка і, канечне ж, вогнішча. Дарэчы, яно так зачаравала людзей, што арганізатары нават нагадалі, звярнуўшыся да ўсіх, хто стаяў вакол агню: гарэць будзе доўга, а дыскатэка тым часам закончыцца, бо мерапрыемства ідзе да 23.00. Але гэтае папярэджанне мала на каго падзейнічала, людское кола вакол вогненнага слупа, які пастрэльваў і ўздымаў у цемру cноп іскраў, парадзела не адразу.

Дыскатэка дыскатэкаю, а такое імгненне бывае толькі раз у год, і кожнаму хацелася затрымаць яго, каб даўжэй пабыць у гэтай загадкавай  атмасферы яднання з прыродаю і, уваскрашаючы  традыцыі продкаў, дакрануцца да сваіх духоўных вытокаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Проект программы социально-экономического развития Республики Беларусь

Сбор предложений по изменению Конституции

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram