Падзея на ўсё жыццё: талачынскі выпускнік БСГА Дзмітрый Лашкевіч сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі

17 июля 2017 13:11

Гэтыя моманты сустрэчы з Прэзідэнтам краіны, яго выступлення перад выпускнікамі сёлетняга года талачынец Дзмітрый Лашкевіч без хвалявання не можа не ўзгадваць і зараз. Ён з адзнакай закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і быў запрошаны ў Мінск за дасягнутыя ў перыяд вучобы ў акадэміі поспехі і здзяйсненні ў навуковай дзейнасці.

Па-першае, як адзначыў сам Дзмітрый, вынік ужо ў тым, што ён атрымаў вышэйшую адукацыю, спецыяльнасць інжынера-тэхнолага прамысловага рыбаводства. Па-другое, набыў у сценах вну той вопыт прабывання ў калектыве, у асяродку аднагодкаў і выкладчыкаў, які, безумоўна, будзе з ім усё жыццё.

Так, спачатку, у школьныя гады, гэта быў рамантычны настрой на будучыю спецыяльнасць. Юнаму рыбалову з вудай у руках бачыліся і прадстаўляліся азёры і марскія прасторы, казачныя рыбы, лавіў сябе на думцы, што пажадана было б і ведаць пра іх таемнае, загадкавае жыццё як мага больш.

Добрыя мары, як правіла, збываюцца. Маючы прыродныя здольнасці да матэматыкі, ён захапіўся хіміяй, фізікай, біялогіяй, што і абумовіла паспяховае паступленне ў аграрную вну. На трэцім курсе за паспяховую вучобу Дзмітрый па лініі акадэмічнага абмену студэнтамі паміж БСГА і Астраханскім дзяржаўным універсітэтам атрымаў магчымасць прайсці практыку на базе Усерасійскага навукова-даследчага інстытута народнай гаспадаркі ў Маскоўскай вобласці, вывучаў сістэму вядзення рыбнай гаспадаркі ў бліжнім замежжы. Увагу і назіранні скіроўваў на засваенне асноў прымянення сучасных тэхналогій у рыбаводстве. Паглыбляў веды праз актыўны ўдзел у міжнародных канферэнцыях па даным прадмеце.

Выкладчыкі БСГА, спецыялісты іншых вну звярнулі ўвагу на яго дапытлівасць, уменне неардынарна бачыць з’явы, працэсы і сітуацыі і, натуральна, прапаноўвалі пайсці ў навуку ці заняцца выкладчыцкай дзейнасцю. Прапановы, вядома, разглядаў, узважваў. Але як чалавек думаючы ён разумеў, што, калі адносіцца да справы адказна, трэба крыху папрацаваць, набрацца практычнага вопыту, каб не аказацца сухім тэарэтыкам.

Даную думку яшчэ больш падмацавала практыка ў адным з рыбгасаў на рацэ Волга. Тут Дзмітрыю пашанцавала засяродзіцца на ўзнаўленні асятровых, атрыманні ікры гэтых каштоўных відаў рыбы, убачыць даныя працэсы на свае вочы. Практыка значна пашырыла асабісты багаж ведаў, стала дадатковым аргументам у пацвярджэнні калісьці зробленага правільнага выбару спецыяльнасці.

На чацвёртым курсе Дзмітрый праходзіў стажыроўку ў прыватнай рыбнай гаспадарцы па вырошчванні вугра ў г. Міёры Віцебскай вобласці. Па яго словах, вырошчваць рыбу як прадукт харчавання, на прамысловай аснове, даволі складана і стратна, а вось для шырокага аматарскага занятку гэтым можна паспяхова займацца ўсюды.

Будучы студэнтам, са сваім навуковым кіраўніком Дзмітрый Лашкевіч распрацоўваў тэхналогію па транспарціроўцы вузкапалых рачных ракаў у розных тэмпературных умовах, розных асяроддзях і атрымаў добрыя рэзультаты, вельмі прымальныя для вядзення вытворчасці. За гэтае таксама ён быў адзначаны дыпломам навуковага таварыства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Выдатны плён удзелу ў навуковых канферэнцыях, міжнародных стажыроўках, выніковыя заняткі гульнявымі відамі спорту, удзел у мастацкай самадзейнасці акадэміі, урэшце бліскучыя веды па ўсіх прадметах на працягу вучобы і забяспечылі Дзмітрыю запрашэнне на прэзідэнцкі баль у ліку 250 запрошаных з усіх вышэйшых навучальных устаноў краіны, у тым ліку і чатырох прадстаўнікоў БСГА. З чатырох аграрных вну Беларусі ў мерапрыемстве бралі ўдзел 19 выпускнікоў. Да гэтага была сустрэча з міністрам сельскай гаспадаркі краіны Леанідам Зайцам і ўзнагароджанне ганаровым дыпломам і імянным гадзіннікам.

Дзмітрый Лашкевіч унесены таксама ў банк даных адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь, што адкрывае яму шырокія магчымасці для працягу вучобы ў магістратуры, аспірантуры і заняткаў навуковай дзейнасцю, а таксама атрыманне без уступных экзаменаў другой вышэйшай адукацыі.

Але свае ранейшыя планы Дзмітрый Лашкевіч змяняць не збіраецца. Першае рабочае месца чакае маладога спецыяліста ў прыватным рыбным прадпрыемстве ў г. Лагойску Мінскай вобласці.

Шчыра ўдзячны сваім настаўнікам Усвіжбукскай сярэдняй школы, дзе пайшоў у першы клас, і педагогам сярэдняй школы №2 у Талачыне, дзе прадаўжаў і заканчваў вучобу, атрымаў веды і маральную, чалавечую загартоўку, што і прадвызначыла яго далейшыя здзяйсненні ў жыцці. Удзячны сям’і, бацькам, у якіх Дзмітрый знаходзіць разуменне і падтрымку сваім планам і пошуку.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Падзея на ўсё жыццё: талачынскі выпускнік БСГА Дзмітрый Лашкевіч сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Падзея на ўсё жыццё: талачынскі выпускнік БСГА Дзмітрый Лашкевіч сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі ”

  1. Дзяўчынка-талачынка , 28 июля 2017 , 17:22

    Интересно продолжение истории: как сложилась судьба молодого дарования на первом рабочем месте? Есть ли отличия от Астрахани? Как повлияли учебные достижения на трудовые будни?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене