Залог поспеху “Каралькоў” — зладжаная праца жывёлаводаў

18 июля 2017 14:29

Упэўнена крочыць наперадзе па вытворчасці малака сельгаспрадпрыемства “Каралькі”. За першае паўгоддзе валавая вытворчасць гэтай прадукцыі ў гаспадарцы склала 107% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Мы сустрэліся з галоўным заатэхнікам гаспадаркі Жаннай Фёдараўнай Багданавай і папрасілі яе падзяліцца добрымі напрацоўкамі ў вядзенні галіны.

На яе погляд, яны ў адным — у адносінах кожнага да сваіх абавязкаў у працы.

На летнім пашавым утрыманні ў гаспадарцы знаходзіцца 902 галавы. Адначасова на малочнатаварных фермах “Слабодка”, малым хляве фермы “Талачын №5″ на прывязным утрыманні знаходзяцца два гурты на 126 галоў.

— У параўнанні з 2016 годам, — удакладняе яна, — пагалоўе дойнага статка павялічылася і складае 902 галавы. Навацельных кароў стала на паўсотні больш. Сёлета за месяц мы надойваем малака на  35 тон больш, чым у мінулым годзе. У час летняга выпасу ўдой складае 18 і больш кілаграмаў на адну карову, гэта больш чым на 2 кілаграмы перавышае леташні ўдой  на карову.

Травы добрыя, своечасова падкошваюцца. Станоўча сказваецца на вытворчасці малака франтальны выпас жывёлы. Акрамя травы, каровы атрымліваюць у дастатковай колькасці канцэнтраты з высокім утрыманнем пратэіну, што паляпшае якасць малака. У параўнанні з мінулым летам  рэалізоўваем больш на сто тон малака сортам “экстра”.

Людзі, іх сумленная праца,  захаванне дысцыпліны робяць свой уклад у агульную справу. Даяркі працуюць адказна, старанна раздойваюць навацельных кароў. На малочнатаварнай ферме “Канапельчыцы”, напрыклад, даярка Надзея Іванаўна Зендзерава надаіла малака на 148 кілаграмаў больш, а  Зінаіда Сяргееўна Царык перавысіла надоі на 270 кілаграмаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года.

На летнім выпасе таксама няма парушэнняў. Калі ўзнікае экстранная сітуацыя, пастухі тэрмінова выклікаюць ветэрынарную службу.

Зараз задача  кіраўніцтва гаспадаркі і  працаўнікоў — нарыхтаваць у дастатковай колькасці кармы, захаваць  высокі ўзровень надояў на працягу года.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Залог поспеху "Каралькоў" — зладжаная праца жывёлаводаў, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене