Асабісты ўклад у важную справу: дырэктар “Юранд-сэрвіса” ўручыў механізатару “Рыдамльскага” смартфон

18 июля 2017 14:03

Напрыканцы чэрвеня, як паведамлялася ў нашай газеце, дырэктар ТАА “Юранд-сэрвіс” Юрый Краўчанка па ўзгадненні з прафкамам і кіраўніком УП “Рыдамльскі” Васіліем Хадневічам адзначыў каштоўным падарункам ад свайго прыватнага прадпрыемства лепшага на корманарыхтоўцы маладога механізатара Генадзія Кляцко.

У чарговае сваё наведванне гаспадаркі пад завяршэнне першага ўкосу Юрый таксама адзначыў падарункам — смартфонам “Хайер” — лепшы працоўны здабытак на зялёным жніве. У гэты раз ён аказаўся на рахунку механізатара Юрыя Хадневіча, які працуе на “Амкадоры”.

У гэтыя дні механізатар заняты на трамбоўцы зялёнай масы. Праца бесперапынная, інакш якасці на прыгатаванні спажыўнага сенажу не даб’ешся. Таму і даручаецца яна такім адказным за гэтую архіважную справу, як Юрый Аляксандравіч.

— Кармы ж рыхтуюцца на значны перыяд, — заўважае, прыпыніўшы тэхніку, Юрый Хадневіч. — Мы сёлета іх вельмі беражліва падрошчвалі. Чакалі, збіраючы траву на балотных картах, пакуль падыдзе канюшына, бо шкада было б змарнаваць працу многіх людзей. Таму на апошнім этапе — трамбоўцы — робім усё магчымае, каб сянаж, як гаворыцца, набраў усе сокі, каб была ад яго аддача прадукцыяй…

Пакуль зверху імжыў дожджык, мы пагаварылі з Юрыем Аляксандравічам пра рупнасць чалавека-працаўніка, сяльчаніна. Ён — з ліку патомных на гэтай зямлі. Тут рабілі яго прадзеды, дзяды, бацькі. Тут разам з ім робяць яшчэ двое братоў. Глыбокія, па сутнасці разважанні адкрылі ў гэтым чалавеку не толькі адносіны да працы, але і да жыцця.

— Я люблю сваю родную вёску Равяцічы, — сціпла заўважыў ён, — а ў Серкавіцах у нас з жонкай дом. Праз працу, можа, яна і не простая, каля гадзін пяці выходжу з дому, а ў дзевяць ці апалове дзясятай вяртаюся, і гэта амаль штодзень, атрымліваю і настрой, і задавальненне. Пабачце ж, якая вакол у нас прыгажосць, як наліваецца збажына. Ёсць кармы, будзе хлеб, а гэтае і ёсць жыццё, якое, напоўненае і тваім укладам у агульны здабытак, не праходзіць міма…

Так, ён паспявае ўсюды. Такі ўжо характар, такая абавязковасць. Зранку на комплексе загружае кармы, вось таму і такі ранні пад’ём. А потым стала прывычным агледзець тэхніку, зрабіць рэгуліроўку механізмаў.

Усё сваё жыццё з пражытых 53 год ён звязаны з вёскай. Яна ўзрасціла яго, надзяліла вытрымкай, цягавітасцю. І, як у жарт заўважыў Юрый Аляксандравіч, трэба паспець аддаць ёй усе свае даўгі. Напэўна, аддаў ужо не адзін з іх, і прадаўжае рабіць сваю працу з бескарыслівасцю, поўнай самааддачай.

— Дзякуй лёсу, — зазначыў Юрый Краўчанка, — што мне давялося сустрэць тут падчас нарыхтоўкі кармоў такіх неардынарных, глыбокіх людзей. Я атрымаў ад знаёмства з імі непаўторнае задавальненне. Ну а падарунак ад нашага прадпрыемства — фірмы “Хайер”, якая вядомая ў свеце і ў нас у Беларусі таксама сваімі газавымі катламі, а яшчэ і як партнёр чэмпіянату КХЛ у таварнай катэгорыі “Бытавая тэхніка”, няхай дапаможа Юрыю Аляксандравічу мець яшчэ больш цесную і глыбокую сувязь з жыццём, з людзьмі, з падзеямі, без якіх немагчыма гэтае самае жыццё…

Прыемна, што добрая ініцыятыва кіраўніка прыватнай мікрафірмы скіраваная на ўвагу да падтрымкі вясковага працаўніка. Яна выспела ў Юрыя Георгіевіча неяк паступова, але вельмі да часу і моманту — у самы адказны для нашага сяла перыяд.

А на чарзе ўжо і на самым падыходзе — жніво, такі ж непаўторны і хвалюючы для ўсіх час. І зноў ён хоча быць разам у гэтых клопатах — сваім хоць і сціплым, але так патрэбным і яму асабіста ўкладам у агульную справу — уборкі вырашчанага ўраджаю.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене