На вуліцы Школьнай у Ламіншчыне жывуць сапраўдныя гаспадары, добрыя суседзі

19 июля 2017 14:42

Ламіншчына — адзін са старэйшых населеных пунктаў раёна. Знаходзіцца вёска на тэрыторыі  аграгарадка Славені.

Назва яе пайшла ад прозвішча пана Ламінскага. Вялікі драўляны дом з пабудовамі стаяў на самым высокім месцы і быў відаць здалёк. Ён не адрозніваўся багатымі архітэктурнымі формамі і шыкоўнасцю, таму маёнткам яго назваць было цяжка. Па ўспамінах старажылаў, пан меў нямнога зямлі, нядрэнна адносіўся да сялян. На гэтым самым месцы сваімі рукамі пабудаваў прыгожы дом ураджэнец вёскі Руслан Кузьміцкі. Дарэчы, ён валодае даволі рэдкім рамяством — кладзе печы і каміны.

Цэнтральнай вуліцай з’яўляецца вуліца Школьная. Пралягае яна пасярод іншых населеных пунктаў аграгарадка, што зручна для людзей, бо на ёй размешчаны розныя важныя сацыяльныя аб’екты. У пачатку вуліцы знаходзіцца Славенская сярэдняя школа. Да вайны яна была сямігодкай і размяшчалася ў розных будынках, потым стала сярэдняй. У трагічным чэрвені 1941 года з яе сцен выйшлі першыя выпускнікі.

Пасля вайны тут быў дзіцячы дом, знаходзіліся фельчарска-акушэрскі пункт, Славенскі сельвыканкам, аддзяленне паштовай сувязі, мясцовая крама. У 60-я гады ў вёсцы былі пабудаваныя так званыя фінскія дамы для калгаснікаў. Пазней з’явіліся двухпавярховыя і трохпавярховыя шматкватэрныя дамы з усімі выгодамі.

Цяпер на вуліцы знаходзяцца школа, бібліятэка, пошта, нядаўна адкрылася крама “Залаты колас”. Вуліца Школьная працягнулася прыблізна на паўтара кіламетра, тут пабудавана 48 дамоў. На месцы знесеных колішніх выраслі новыя дамы, у якіх пражываюць у асноўным маладыя сем’і работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства.

Жыхары вуліцы ў большасці сваёй займаюцца добраўпарадкаваннем сваіх сядзіб, упрыгожваюць іх зялёными насаджэннями, кветкамі, малымі архітэктурнымі формамі.

Глянуўшы на падворак, можна здагадацца, якому роду заняткаў гаспадары аддаюць перавагу, чым яны цікавяцца. Каля дома вядомага на Талачыншчыне мастака Анатоля Пасюціна створаны ім штучны вадаём, кампазіцыі з камянёў, іншыя ўпрыгажэнні. Наяўнасць пчаліных домікаў гаворыць пра яго захапленне пчалярскай справай. Вуллі можна бачыць і каля іншых дамоў.

Вуліца пашыраецца забудовай новых дамоў. Рэканструкцыю дома вядуць Русецкія, сваімі сіламі ўзводзіць дом сям’я Кубекаў. Удыхнулі новае жыццё ў старую хату, пачалі яе дабудоўваць Данілавы.

Людзі розных заняткаў, рознага ўзросту жывуць на вуліцы Школьнай. Іх аб’ядноўваюць добразычлівае суседства, сяброўскія ўзаемаадносіны. Шматдзетная сям’я Богданаў не траціць надзеі, што будзе адноўлена льготнае крэдытаванне і яны змогуць палепшыць умовы жыцця. У сваёй хаце жыве старэйшая жыхарка вуліцы, былы вязень фашысцкага канцлагера Соф’я Андрэеўна Мацюшэўская. Кожны дзень яе наведваюць дзеці і ўнукі.

Праязджаючы па шашы Мінск — Масква, перад школай вы ўбачыце помнік салдату, які ўзвышаецца над брацкай магілай, дзе пахаваны загінуўшыя ў час вайны савецкія воіны і французскі лётчык. Сюды прыходзяць дарослыя і дзеці, каб ушанаваць іх памяць у знамянальныя дні свайго жыцця і жыцця краіны. За добраўпарадкаванне і захаванасць помніка адказваюць вучні Славенскай сярэдняй школы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Проект программы социально-экономического развития Республики Беларусь

Сбор предложений по изменению Конституции

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram