У гаршчэўшчынскай бібліятэцы вучаць любіць і шанаваць кнігу

19 июля 2017 14:08

Калі заходзіш у памяшканне бібліятэкі аграгарадка Гаршчэўшчына, здаецца, што трапіў у казачную хатку. На печцы грае на балалайцы дамавік, побач драўляная лапата, якой калісьці вымалі хлеб з печы, гліняныя гарлачыкі, кубкі, тканы ручнік, іншыя прылады сялянскага побыту, якімі карысталіся нашы продкі.

Ветлівай усмешкай сустракае тут бібліятэкар Таццяна Уладзіміраўна Кірык. За камп’ютарам працуе дзяўчына. Неўзабаве завітваюць яшчэ дзве старшакласніцы, якія вярнуліся з заняткаў у Аболецкай базавай школе і ім трэба падабраць кнігі па школьнай праграме. Таццяна Уладзіміраўна знаёміць іх з навінкамі літаратуры, штосьці раіць, тлумачыць…

— Дзеці для нас — самае асноўнае. Штогод праводзім мерапрыемства,прысвечанае Дню абароны дзяцей “Усмешкі дзяцінства”. Вучні 1 — 4-х класаў на працягу навучальнага года займаюцца ў “Школе асцярожнасці”. Падчас канікул кожную другую пятніцу месяца праводзім заняткі пра бяспечнасць жыццядзейнасці, па пазнанні навакольнага свету, сустрэчы лепшых чытачоў сярод дзяцей. Яны любяць гуляць у пазнавальную гульню “Прававая азбука”. Летам прадугледжаны гутаркі на розныя тэмы. Сярод іх і “Асветнік, вучоны і першадрукар — наш гонар Францішак Скарына”. 104 дарослыя і 40 дзяцей карыстаюцца бібліятэкай. Прызджаючыя з гарадоў на канікулы таксама чытаюць кнігі па школьнай праграме. Некаторым нават выдаём даведкі аб тым, якія кнігі імі прачытаныя. Для дарослых і дзяцей разам з загадчыцай сельскага клуба Лідзіяй Яўгенаўнай Кулік падрыхтоўваем “Святы вёсак”. Усім цікава ведаць пра мінулае сваёй роднай вёскі, адкуль паходзіць яе назва, аб вяскоўцах, якія загінулі пры абароне Радзімы, аб тых, хто працаваў і працягвае справу бацькоў на роднай зямлі. Многія старшакласнікі падчас летніх канікул працуюць у сельгаспрадпрыемстве “Надзёжына”, не забываюць і пра чытанне. І гэта вельмі радуе, што кнігі патрэбны дарослым і дзецям, — расказала Таццяна Уладзіміраўна.

Тут утульна, і гэтую атмасферу ствараюць менавіта кнігі. Абавязкова, вырашылі пра сябе, наведаем бібліятэку яшчэ раз. Пазнаёмімся з іншымі яе набыткамі ў працы.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
У гаршчэўшчынскай бібліятэцы вучаць любіць і шанаваць кнігу, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене