У Высокагарадзецкім сельскім клубе ўмеюць арганізаваць вольны час

24 июля 2017 11:36

Людзі, якія працуюць у вясковых установах культуры, выдзяляюцца нейкай асаблівай абаяльнасцю, валодаюць непаўторным сялянскім шармам, які нельга забыць, некалі адчуўшы на сабе яго чароўнасць. З Высокагарадзецкага сельскага клуба зноў даносяцца музыка і песні. Мясцовыя жыхары ведаюць — рыхтуецца чарговы канцэрт, будзе цікава і весела.

Шэсць год прайшло, як Алена Яўгенаўна Хрол упершыню пераступіла парог клуба, унесла ў яго дзейнасць новую хвалю. Давер аднавяскоўцаў яна заваявала не словамі, а канкрэтнымі справамі, аб’яднала вакол сябе такіх жа нераўнадушных і актыўных.

У час летніх канікулаў, калі ў дзяцей хапае вольнага часу, яна стараецца адарваць іх ад камп’ютараў і смартфонаў, імкнецца зацікавіць, дае магчымасць самастойна выбраць від творчасці. Сустракае навічкоў прыкладна так:

— Хочаш спяваць? Вось табе мікрафон.

— А табе падабаецца танцаваць? Гэта добра, будзем вучыцца.

— Умееш плесці вянок? Навучымся, хутка Купалле.

Юлія Хрол закончыла першы курс факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій  Мінскага педагагічнага ўніверсітэта, зараз на канікулах. З малых гадоў яна актыўная ўдзельніца ўсіх клубных спраў. Любіць спяваць, танцаваць. Лічыць, што заняткі мастацкай самадзейнасцю дапамагаюць ёй у зносінах, адкрываюць творчыя магчымасці.

Ульяна і Глеб  Дзядзечкіны — са шматдзетнай сям’і. З задавальненнем наведваюць сельскі клуб. Асабліва падабаецца ім удзельнічаць у тэатралізаваных выступленнях. На Каляды Ульяна была Казой, а яе брат іграў ролю Мядзведзя. Вікторыя Бурая пойдзе ў восьмы клас, выступае на канцэртах з сольнымі вакальнымі нумарамі. Вераніка Гузава любіць танцаваць. Актыўныя ўдзельнікі таксама Паліна Дзянісава, Насця Козік, Алена Дзелянок, Вольга Ладуцька, Даша і Маша Магучыя, Мікіта Дзядзечкін.

На базе клуба працуюць тры падлеткавыя гурткі — фальклорны, харэаграфічны, сольных спеваў і два дарослыя — “Умелыя рукі” і клуб “Здароўе”, наведваюць іх 8 — 10 чалавек.

Сіламі самых актыўных удзельнікаў да кожнага свята рыхтуюцца канцэрты. Не застаюцца ў баку і ад раённых мерапрыемстваў, на якіх яны паспяхова выступаюць і атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене