Калектыў Коханаўскага льнозавода здольны выконваць надзённыя задачы і дабівацца добрых вынікаў

26 июля 2017 12:55

Коханаўскі льнозавод рыхтуецца да ўборачнай. Рашаюцца пытанні з кадрамі (адчуваецца недахоп механізатараў), рамантуецца тэхніка. Ацэньваць ураджайнасць сёння ячшэ заўчасна, але знешні выгляд палёў пакуль што радуе: лён чысты, палегласць назіраецца нячаста.

— У гэтым годзе мы ў поўным аб’ёме і своечасова выканалі ўсе доглядныя работы, два разы ўнеслі хімікаты, — паведаміў 18 ліпеня кіраўнік прадпрыемства Каваленка Ф. М. — Старанна папрацавалі на гэтых работах механізатары Дзмітрый Абчугскі, Уладзімір Масарноўскі, Пётр Фралоў, Дзмітрый Талкачоў. Таксама сярод механізатараў трэба адзначыць Аляксандра Вятошкіна, Аляксандра Раманкевіча, Ігара Варанько (на жаль, ужо не працуе), якія былі задзейнічаны ў кормаўборачнай кампаніі, дапамагалі на касьбе і адвозцы ў розных сельгаспрадпрыемствах раёна.

У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка тэхнікі да ўборкі трасты. Паводле папярэдніх ацэнак, задзейнічаны ў ёй будуць 6 прычапных камбайнаў ЛК-4А, 2-3 самаходныя церабілкі, ад 8 да 10 прэс-падборшчыкаў.

— Памянялі падшыпнікі, заказалі церабільныя рамяні, працуем актыўна, падрыхтаваць тэхніку павінны своечасова і якасна, — расказаў Фёдар Мікалаевіч аб ходзе работ. — Механізатараў не хапае, але думаю, што пытанне вырашым. Чакаем, што прыйдуць да нас два выпускнікі коханаўскага ліцэя (яшчэ адзін малады чалавек, другакурснік Ілья Конышаў, ужо працуе, уладкаваўся на перыяд канікулаў, даручылі яму пакуль што абарочвальнік). Яшчэ кагосьці знойдзем, будуць, напэўна, і часова накіраваныя з іншых прадпрыемстваў. Шмат дзе мы размясцілі аб’явы, і ў прэсе, і ў інтэрнеце, тэлефанаванні ўжо ёсць (вось толькі што, напрыклад, са Століна быў званок, праўда, жанчына — на перапрацоўку хоча).

Убраць сёлета неабходна 1000 гектараў, гэта на 200 больш, чым летась. У прыватнасці, ёсць спадзяванне на добрую аддачу ад айчыннага сорту “Грант”, 339,5 гектара было засеяна суперэлітаю гэтага льну.

Па стане на дзень нашай сустрэчы заставаліся нявырашаныя пытанні з выплатаю зарплаты. Прычына, растлумачыў дырэктар, у тым, што з заводам не разлічыліся за пастаўленую прадукцыю:

— Грошы напрацаваныя ёсць, але “Віцебскабллён” нам іх не аддае, 29000 рублёў, вось і атрымліваемся мы заложнікамі сітуацыі. У адпаведнасці з дагаворам, разлічыцца з намі павінны на працягу трыццаці дзён, а з часу паставак прайшло ўжо тры месяцы. Матывуюць затрымку адсутнасцю грошай, хаця наша валакно рэалізавалі. І гэта яшчэ не самая вялікая сума, бывала, запазычанасць даходзіла да 50000.

Падобныя лічбы яскрава сведчаць, што прадукцыя льнозавода перспектыўная і запатрабаваная, калі можа прыносіць даход у такім памеры. Ды так было і заўсёды, калектыў прадпрыемства з году ў год, пераадольваючы самыя разнастайныя цяжкасці і перашкоды, даказваў, што здольны выконваць задачы, якія перад ім стаяць, і дабівацца сваёй працаю добрых вынікаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Калектыў Коханаўскага льнозавода здольны выконваць надзённыя задачы і дабівацца добрых вынікаў ”

  1. Дилетант , 29 июля 2017 , 18:04

    А ведь писали некоторые “писатели”, что проблема с работой в районе… Как видим,только работай,не хватает людей на рабочие места!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Михаил , 30 июля 2017 , 12:00

      Некоторые “писатели”, не дочитав до конца статью, пишут, что проблемы с работой в районе… нет. Может быть это и так. Только льнозавод за работу платить не хочет, или не может. А ведь в последнее время дураков работать задаром даже в сельском хозяйстве поубавилось.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
      • Дилетант , 30 июля 2017 , 20:21

        Не соглашусь с Вами.Средняя зарплата по стране за июнь 2017 года более 800 рублей.Достойный труд оплачивается достойно.Тем более это не предел,г-жа Щеткина прямо сказала ,что нужно крутиться и работать на двух работах.Днем на льнозаводе,в ночную смену на Белтрубласт.Этож более 1500 рублей!!!

        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене