Коханаўскаму механізатару Аляксандру Лапчынскаму поспехі прыносіць справа, якую ён ведае і любіць

2 августа 2017 15:16

Падчас сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі спіс перадавікоў раёна нязменна ўзначальваў механізатар ААТ “Коханава-Агра” Аляксандр Лапчынскі. Ён з ліку тых, пра каго звычайна кіраўнікі прадпрыемстваў гавораць, што гэта касцяк калектыву, надзейныя людзі, на якіх можна абаперціся.

Усё працоўнае жыццё Аляксандра Уладзіміравіча звязана з сельскаю гаспадаркаю і менавіта з гэтым прадпрыемствам, якое толькі па-іншаму раней называлася.

— Я тут і нарадзіўся, у калгасе імя Заслонава, — гаворыць механізатар, не робячы розніцы паміж месцам жыхарства (жыве ён у Коханаве) і працы.

Падобная агаворка, відаць, невыпадковая, яна характарызуе адносіны чалавека да сваёй справы. На змену калгасам прыйшлі СВК, на змену СВК — ААТ, а людзі, якія любяць зямлю, заўсёды заставаліся вернымі ёй і свайму прызванню, бачылі сэнс не ў шыльдах ды лозунгах, а ў выкананні надзённых вытворчых задач. Задачы гэтыя з году ў год для хлебароба адны і тыя ж: утрыманне ў належным стане тэхнікі і якасная апрацоўка зямлі.

Закончыўшы з сенажом, Аляксандр Уладзіміравіч адразу ўзяўся за падрыхтоўку КВК-800 да ўборкі кукурузы. У прыватнасці, неабходна было замяніць здрабняльныя нажы і перакінуць элементы тармазной сістэмы са старога КЗС-10 (на здымку), прызначанага для разбору на запчасткі.

— Нажы ўжо замяніў, тармазы сёння зраблю, — падзяліўся механізатар 18 ліпеня сваімі клопатамі.

Разважліва, няспешна, упэўнена падыходзіў ён з разнастайнымі інструментамі і прыладамі да машыны і з веданнем справы праводзіў усе неабходныя і добра яму вядомыя маніпуляцыі. Штосьці рабіў сам, штосьці сумесна з калегамі. Належным чынам падрыхтаваная тэхніка — умова паспяховай работы ў полі, якая прынясе новыя дасягненні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене