Колькі каштуе сёлета ў Талачыне апрануць школьніка?

4 августа 2017 13:15

Да пачатку новага навучальнага года засталося менш за месяц. Самы час задумацца бацькам, што трэба набыць свайму дзіцяці да школы. Найбольш практычныя ўжо прайшліся па магазінах і базарах, каб, не адкладваючы на потым, набыць неабходныя тавары.

Як паведаміла загадчыца дзіцячага аддзела ўнівермага Люцыя Станіславаўна Салаўёва, апранаць і абуваць дзяцей бацькі пачалі ўжо з месяц таму. Па нашай просьбе яна правяла “экскурсію” па аддзеле і пазнаёміла з асартыментам адзення і абутку для дзяцей школьнага ўзросту:

— Нярэдка можна пачуць, што ва ўнівермагу завоблачныя цэны і ісці апранацца трэба толькі на базар. Але перш чым спяшацца туды, зазірніце ў наш магазін і вы ўпэўніцеся, што якасць дзіцячага адзення тут вышэй, а кошт на некаторыя тавары аднолькавы або нават ніжэйшы.

Больш за тры тыдні таму ўжо было завезена адзенне для школьнікаў. Яго амаль усё разабралі, і нядаўна прывезлі тавараў яшчэ больш. Як бачыце, у нас вялікі выбар усяго. Прапануем блузкі розных мадэляў для дзяўчынак ад 60 да 84 памераў. Тут ёсць класічныя белыя, чорныя, ружовыя і цёмна-сінія  з рознымі ўпрыгажэннямі і аздобамі. Самая танная — 16 руб. 94 кап., самая дарагая каштуе 46 руб. 20 кап. Многія выбіраюць найбольш выгадны варыянт — сарафан ад 19 да 25 руб. Да яго можна падабраць любую блузку і атрымаецца некалькі новых рашэнняў. У сярэднім на дзяўчынку 2-3 класа школьны камплект будзе каштаваць прыкладна 550 рублёў. Попытам карыстаюцца спадніцы коштам 26 — 33 руб., іх засталося нямнога. Жакеты на дзяўчынку каштуюць ад 26 да 29 рублёў, штаны — 26 рублёў.

Звярніце ўвагу на адзенне для дзяўчынак, завезенае ў мінулым годзе. Зараз мы прадаём яго па акцыі ад фабрыкі “Калінка”. Сарафан, які каштаваў 24 руб., прадаецца за 8. Жакет прадавалі за 31руб., зараз яго можна купіць за 10 рублёў. На адзенне для хлопчыкаў таксама праводзіцца акцыя ад Талачынскага райпо. Касцюм, які каштаваў 43 рублі, можна набыць за 33. Сказаць, што выбар па акцыях вялікі, нельга, але, калі паспяшацца, то можна апрануць дзіця  па сваіх даходах.

Хлопчыкі таксама могуць апрануцца ў нас нядорага. У залежнасці ад узросту, якасці матэрыялу і фасону касцюмы прапаноўваюцца ад 47 руб 56 кап. да 108 руб. Асобна можна купіць штаны коштам 15 — 53 рублі. А яшчэ папулярнымі сталі так званыя “падманкі” за 39 рублёў. Стыльна і з густам можна падабраць камізэльку  за 23 рублі і сарочку да яе ад 24 да 40 рублёў.

Дарэчы, мы ідзём насустрач пакупніку і праводзім розныя скідкі. Калі вы купляеце тавараў на суму больш за 30 руб., то робім 10-працэнтную скідку. Акрамя таго, у нашым універмагу пастаянна праводзіцца акцыя “Дзень імянінніка”. У дзень нараджэння дзіцяці вы можаце выбраць яму падарунак і атрымаць скідку 15% ад сумы.

Абутак хлопчыку школьнага ўзросту можна купіць па цане ад 26 да 60, дзяўчынцы — ад 27 да 48 рублёў. На зімовы абутак і верхняе адзенне поўнасцю знята гандлёвая надбаўка.

Для параўнання цэн мы пабывалі на цэнтральным базары г. Талачына. У некаторых павільёнах таксама ёсць выбар школьнага адзення. Першая спроба  рэалізацыі школьнай формы аказалася паспяховай, тавар быў распраданы. Цёмна-сіні касцюм (штаны і камізэлька) — каштуе 35 рублёў аднолькава для хлопчыкаў ад 7 да 12 гадоў. Хутка распрадалі спадніцы коштам 18 рублёў.

Сабраны касцюм на дзяўчынку-падлетка абыдзецца ў суме каля 70 рублёў. Поўнасцю ансамбль на малодшага школьніка будзе каштаваць у межах  50 — 55 рублёў.

Адна з жыхарак г. Талачына прыйшла з сынам, будучым шасцікласнікам, каб выбраць сарочку. Прадавец дапамагае падабраць патрэбны памер. Жанчына купляе белую, святочную, і фіялетавую, паўсядзённую па 18 рублёў за кожную. Абутак, паведаміла жанчына, купляюць з натуральнай скуры ва ўнівермагу. Каштуе даражэй, затое нагам здаравей і добра носіцца.  Яна падзялілася, што ўжо зрасходавала прыблізна 300 рублёў. А яшчэ трэба купіць спартыўную форму, якая каштуе 27 рублёў, ды розныя школьныя прылады.

У параўнанні з мінулым годам цэны падняліся ў адрозненне ад пакупніцкай здольнасці большасці бацькоў. Таму марафон “Сабяры дзіця ў школу” трэба пачынаць ужо зараз, пакуль ёсць магчымасць падабраць найбольш прымальныя варыянты.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Колькі каштуе сёлета ў Талачыне апрануць школьніка?, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Колькі каштуе сёлета ў Талачыне апрануць школьніка? ”

  1. Ольга , 4 августа 2017 , 17:27

    Калi я не памыляюся, то няма у беларусскай мове слова “скидка” – знiжка)))

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей