У Забалацкай сярэдняй школе прыярытэт аддаецца працоўнаму выхаванню

7 августа 2017 13:20

Прышкольны ўчастак Забалацкай сярэдняй школы — адзін з самых буйных, належачых навучальным установам раёна, займае плошчу ў 1,2 гектара. На працягу пяці год калектыў прымаў удзел у сельскагаспадарчым галандскім праекце па лініі міжнароднага гуманітарнага таварыства “Дапамажы людзям”. Увесь гэты час школа атрымлівала насенне лепшых галандскіх сартоў бульбы, цыбулі-сяўка, буракоў, морквы, капусты.

Галандцы праводзілі з вучнямі і настаўнікамі спецыяльныя семінары па тэхналогіі апрацоўкі гэтых культур. Дзякуючы сумеснай працы настаўнікаў і вучняў, работнікаў  школы тут навучыліся іх вырошчваць, атрымліваюць добрую выручку за сваю прадукцыю.

ПРАДОЎЖЫЛІ ПАЧАТУЮ СПРАВУ

Вітамінную прадукцыю ахвотна бяруць іншыя школы, дашкольныя ўстановы раёна, цэнтральная раённая бальніца. Летась пад завяршэнне праекта школа атрымала агульны прыбытак у чатыры тысячы рублёў. Значную яго частку склалі сродкі, выручаныя за гародніну.

Сёлета вырашылі прадоўжыць пачатую справу і пасеялі на прышкольным участку буракі (12,2 соткі), цыбулю (1,2), моркву (9,5), фасолю (39), капусту (6,6), бульбу (43,3). Мінулай восенню школа прымала ўдзел у сельскагаспадарчых кірмашах у Талачыне, Сянно і Віцебску. Выручаныя сродкі пайшлі на прэміраванне вучняў за поспехі ў вучобе, перамогі ў розных конкурсах, дасягненні ў спартыўных спаборніцтвах, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, рамонт кабінетаў, набыццё посуду для школьнай сталовай.

Сёлетняе халоднае лета ўносіць свае карэктывы, але, нягледзячы на гэтае, тут спадзяюцца на добры ўраджай. Цыбуля і морква пойдуць у школьную сталовую, астатняя прадукцыя будзе рэалізаваная.  Да наступнай вясны плануецца набыць  цяпліцу для вырошчвання на продаж расады капусты, кветак.

ВЫХАВАННЕ ПРАЦАЙ

Каб атрымаць добры ўраджай, трэба і папрацаваць.

“Працоўнаму выхаванню, — падкрэсліла дырэктар школы Рыма Браніславаўна Кітаёва, — адведзена ў школе адно з першых месцаў. Сучасныя дзеці большую частку вольнага часу імкнуцца правесці ў зносінах з камп’ютарам, планшэтам, тэлевізарам. Маларухомасць, вялікія нагрузкі на зрок у будучым могуць прывесці да сур’ёзных праблем са здароўем. Таму пасільная фізічная праца на ўчастку ідзе вучням толькі на карысць. Добра, калі гэта разумеюць бацькі, таксама прывучаюць дзяцей да працы.”

РАМОНТНЫЯ РАБОТЫ Ў РАЗГАРЫ

У прадстаячым навучальным годзе тут будуць навучацца 94 школьнікі. Зараз  рамонтная брыгада  старша-класнікаў займаецца рамонтам  класаў і калідораў школы. Праз супрацоўніцтва з бельгійскім дабрачынным таварыствам “БелБел” у школе праведзены рамонт санвузлоў. Сёлета з дапамогай бельгійцаў пачаты капітальны рамонт спартыўнай залы. Работнікі школы пафарбавалі столь, атынкавалі і пафарбавалі сцены.

У другой палове жніўня чакаецца прыезд прадстаўнікоў таварыства, каб сумесна з настаўнікамі і работнікамі школы замяніць падлогу. За спонсарскія сродкі таварыствам набыты неабходныя матэрыялы.

Да першага верасня работы будуць завершаныя, і ў новы навучальны год вучні прыйдуць у прыгожую, з густам зробленую спартыўную залу.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене