Марыя Савініч з аграгарадка Звянячы верная правілу — жыць з аптымізмам

14 августа 2017 14:02

Гэтымі днямі жыхарцы аграгарадка Звянячы Марыі Іванаўне Савініч споўнілася 80 год. Сёстры падрыхтавалі для яе віншаванне — публікацыю ў газеце, некалькі разоў тэлефанавалі з Наваполацка, прасілі размясціць яе ў талачынскай газеце, каб Марыйка, як і зараз яны называюць старэйшую сястру, прачытала “цёплыя, шчырыя радкі пра сябе”. І дадавалі: яна сваім жыццём, працай іх заслугоўвае.

Пераканаліся ў гэтым і мы, наведаўшы гэтую простую, сціплую жанчыну, павёўшы размову аб пражытым і перажытым ёю.

Яна — дзіця вайны. Памятае, як быў спалены іх дом, недзе было жыць, як апынуліся ў прыстасаваным пад часовае ўкрыцце ад небяспекі падвале. Цяжкае, паўгалоднае было іх дзяцінства. Басанож бегалі і ўлетку, і ў халодную восень — і ў гэты ўжо час працавалі, дапамагалі дарослым і самі не па гадах сталелі.

— За дзень так напрацуешся, — узгадвае Марыя Іванаўна, — што ісці на вечарынку ўжо і сіл нестае. Ды яшчэ ж і сукенкі такой, абутку для гэтага не было. А хацелася ж, маладыя былі…

Споўнілася шаснаццаць год, закончыла сем класаў (у вайну два гады прапусціла) і пайшла працаваць. У іх Ляўкове ферму адкрылі, узялі яе даяркай. Побач, праз чыгунку, жыў Пётр Савініч. Звяняцкія хлопцы часта прыходзілі да іх у вёску, пазнаёмілася з Пятром, сталі сустракацца, стварылі сям’ю.

Аб’ядноўвала, мацавала чалавечыя адносіны праца. Шчасліва, у разуменні адно аднаго пражылі з Пятром Максімавічам амаль 45 год. Ён усе апошнія гады пасвіў калгасны статак, з раніцы і да позняга рабіла і яна. Але былі заробкі, з іх будаваліся, сваю гаспадарку трымалі, гадавалі дзетак. Матэрыяльна дапамагалі маладой сям’і яе бацькі.

Значны перыяд яе жыцця прыйшоўся на працу ў жывёлагадоўлі, 31 год. Пяць год рабіла звеннявой па вырошчванні льну. Атрымлівалі добрыя яго ўраджаі, былі і заробкі з ільну, але перавагу М. І. Савініч аддала ферме. Тут, амаль побач з домам, дзе раней у Звянячах былі калгасныя канторы, размяшчаліся клець, збожжаток, стаяла і ферма на 200 галоў буйной рагатай жывёлы.

Як жанчына, маці глядзела дом, сям’ю, але не была і ў баку ад калгасных, грамадскіх спраў, на працягу дзесяці год выбіралася членам праўлення калгаса імя XX з’езда КПСС. Перажывала як за сваё за ўсё, што рабілася на фермах, на зямлі. Працавала так, што не сорамна аб гэтым узгадваць і зараз. Мела медалі ВДНГ, ганаровыя граматы з рэспублікі, вобласці і раёна.

Ні аб чым не шкадуе, што столькі сіл і часу аддавалася працы. Сумуе толькі, што гэтак хутка праляцелі гады. 16 год прайшло, як не стала дарагога ёй чалавека — Пятра Максімавіча, былі і іншыя горкія, балючыя страты, пра якія цяжка думаць і гаварыць.

Падтрымку знаходзіць у сям’і дачкі Наталлі, іх род прадаўжаюць унучка і праўнучка. Клічуць на зіму маму ў Мінск, але не згаджаецца Марыя Іванаўна на ад’езд. Хоць, ведае, было б лягчэй перажыць доўгія зімовыя ночы ва ўтульнай кватэры. Разлічвае на свае сілы, а ва ўласным дамку гэтак жа цёпла і ўтульна. Ды і як жа кінеш свой дом у адзіноце, такое для яе непрымальнае.

У гэтыя дні тут і наогул незвычайная прыгажосць. Яе ствараюць шматлікія кветкі, багаты ўраджай гародніны, чысціня і прыбранасць ва ўсім.

— Дачка, зяць, — тлумачыць Марыя Іванаўна, — пастараліся. Віктар спецыяльна для гэтага набыў міні-блок. Тут жа побач сяліба, дзе і ён нарадзіўся…

Добрыя гады — гэта і ёсць, напэўна, шчасце. Ёсць пра што ўзгадаць, чым ганарыцца. А жыццё прадаўжаецца і прыносіць Марыі Іванаўне Савініч свае іншыя радасці і здабыткі. Яны — па заслугах, яе вытрымцы і аптымізму.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 6.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Марыя Савініч з аграгарадка Звянячы верная правілу — жыць з аптымізмам, 6.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене