У падрыхтоўцы да навучальнага года гімназіі ў Талачыне прымаюць удзел яе вучні і выпускнікі

16 августа 2017 13:58

Пакуль дзеці працягваюць радавацца канікулам і летняму сонейку, у школах ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года. У рамонце, акрамя работнікаў і настаўнікаў, актыўна ўдзельнічаюць вучні старэйшых класаў і сёлетнія выпускнікі.

Як і кожны год, цэнтр занятасці заключыў з імі працоўныя дагаворы, выдаў страхавыя пасведчанні і працоўныя кніжкі з першымі запісамі. Для набыцця фарбы ім выдзелены грашовыя сродкі. Пасля заканчэння рамонту вучні атрымаюць заработную плату.

У ліку іншых навучальных устаноў талачынская раённая гімназія таксама рыхтуе класы, калідоры, спартыўныя пляцоўкі, каб у абноўленым выглядзе першага верасня сустрэць сваіх выхаванцаў.

У гэтым годзе ў вучнёўскай рамонтнай брыгадзе працуе пяць вучняў — чатыры выпускнікі адзінаццатых класаў і адзін закончыў дзявяты. У некаторых з іх ужо ёсць вопыт работы з мінулых гадоў. Дарэчы, пад кіраўніцтвам дырэктара гімназіі Уладзіміра Міхайлавіча Завадскага яны навучыліся атынкоўваць і грунтаваць сцены. У мінулым годзе з удзелам вучняў быў зроблены рамонт настаўніцкай і кабінета дырэктара.

Вучні фарбуюць падлогу ў класах і калідорах, а таксама збудаванні на спартыўнай пляцоўцы. Трэба адзначыць, існуюць пэўныя ўзроставыя абмежаванні ў выкананні работ. З 14 гадоў вучні могуць працаваць толькі з акрылавай фарбай, з маслянай фарбай — толькі  з 16-гадовага ўзросту.

Жаданне дапамагчы роднай школе набыць абноўлены выгляд і адначасова зарабіць грошы прывялі Настассю Міснік у рамонтную брыгаду два гады таму, пасля заканчэння дзевяці класаў. За плячыма дзяўчыны — клас фартэпіяна і гітары Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў. Іменна сустрэчы з чароўным светам музыкі вызначылі яе жыццёвы шлях пасля заканчэння школы.

Для Кірыла Раманкевіча праца ў рамонтнай брыгадзе — добрая практыка, бо справай свайго жыцця ён выбраў будаўнічую прафесію. Працуе тут другі год і ўжо шмат чаму навучыўся.

Мікіта Ягораў у гэтым годзе закончыў дзевяць клаасаў і ўжо паступіў на эканамічнае аддзяленне Мінскага абласнога ліцэя. Для яго ўдзел у рамонтнай брыгадзе — першая працоўная чвэрць. Даспадобы прыйшлася хлопцу праца ў дружным калектыве. Да таго ж, сёлета ён атрымае сваю першую заработную плату. У мінулым годзе, напрыклад, удзельнікі брыгады зарабілі па 3 мільёны недамінаваных рублёў.

З веданнем справы працуюць таксама Марына Швакава і Ангеліна Дзенісевіч. Намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы Таццяна Мікалаеўна Раманкевіч не першы год курыруе брыгаду. Яна добрымі словамі адзначыла старанную працу вучняў. За гэты час яны шмат чаму навучыліся, і гэтыя навыкі спатрэбяцца ім у жыцці.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Кірыл Раманкевіч, Настасся Міснік і Мікіта Ягораў.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене